Навіны на тэму: умовы ўтрымання
29.05.2017 Нерэабілітаваны. Памёр Аляксандар Буд-Гусаім, першы беларускі пажыцьцёвік, які дамогся вызваленьня
На мінулым тыдні пахавалі былога вязьня-пажыцьцёвіка Аляксандра Буд-Гусаіма з Салігорску. Яму ішоў 59-ы год. На ўсёй поставецкай прасторы ён быў на волі адзіным сьведкам таго, што ўяўляе сабой такая выключная мера крымінальнага пакараньня, як пажыцьцёвае зьняволеньне (ПЗ), піша Свабода.
29.05.2017 У Гомелі суд адмовіўся разглядаць скаргу на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ
Суд Савецкага раёна Гомеля адмовіў Уладзіміру Кацору, Андрэю Макараву, Віктару Рубцову, Дзмітрыю Сабураву, Андрэю Толчыну і Арцёму Шапараву у разглядзе калектыўнай скаргі на ўмовы ўтрымання ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Гомельскага аблвыканкама.
26.05.2017 Аналітычны агляд па ўмовах утрымання адміністрацыйна арыштаваных за мірныя акцыі ў сакавіку 2017 года ў Мінску (інфаграфіка)
Арыштаваныя ўтрымліваліся ва ўмовах прыніжальнага абыходжання. Многія мелі нараканні на жудасныя санітарныя ўмовы, дрэнную якасць ежы. Большасць з апытаных была пазбаўленая магчымасці абскарджання пастановаў суда ці дзеянняў міліцыі.
25.05.2017 Менскі гарадскі суд абавязаў міліцыю кампенсаваць шкоду сям’і Пцічкіных
Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле рашэньне аб кампэнсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды ў справе сям’і Ігара Пцічкіна, які загінуў у СІЗА № 1. Пра гэта паведамляе БелаПАН.
25.05.2017 Алесь Бяляцкі: Па сутнасці, адказ Генпракуратуры на мой зварот – звычайная адпіска
Генеральная пракуратура не лічыць патрэбным рэагаваць на заяву праваабаронцы Алеся Бяляцкага наконт нядопуску адвакатаў у ЦІП
24.05.2017 Фігурантам справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў працягваюць тэрміны ўтрымання пад вартай
Цягам дня з'явілася інфармацыя адносна Сяргея Стрыбульскага і Алеся Яўдахі: ім тэрмін утрымання пад вартай падоўжаны на два месяцы.
24.05.2017 Разам зменім ўмовы ўтрымання адміністрацыйна арыштаваных!
Ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў» і Праваабарончы цэнтр "Вясна" праводзілі маніторынгі адбыцця адміністрацыйнага арышту. Вынікі паказалі, што існуюць пэўныя праблемы.
24.05.2017 Актывіст паскардзіўся на насякомых у магілёўскім ІЧУ
Каб укусы крывапіўцаў былі не так адчувальныя, Дзмітрый Люнтаў начаваў у вопратцы і мыўся ва ўмывальніку некалькі разоў на дзень.
23.05.2017 СІЗА №1 адмовілася ад кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў
Напрыканцы красавіка грамадская арганізацыя, жадаючы перадаць шэраг кніг у турэмную бібліятэку, звярнулася да начальніка СІЗА №1 і КДБ Беларусі з адпаведнай прапановай.
22.05.2017 Валянцін Стэфановіч: Мы не выключаем таго, што “патрыётаў” катуюць у СІЗА
Заснавальнік "Белага легіёна" Сяргей Бульба і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч заяўляюць, што ў СІЗА катуюць затрыманых па “справе патрыётаў”.
19.05.2017 Вячаслаў Сіўчык: У Цэнтры ізаляцыі над людзьмі проста здзекуюцца
18 мая выйшаў на волю з Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна пасля 15-суткавага арышту лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.
19.05.2017 Наталля Папкова: Нас кармілі аўсянкай і хлебнымі катлетамі з пахам сапсаванага мяса
“Нас кармілі аўсянкай і хлебнымі катлетамі з пахам сапсаванага мяса, а па чацьвяргам у хлебных катлетах трапляліся рыбныя косткі, - распавяла сайту “Берасцейская Вясна” аб сваім 15 суткавым арышце грамадзкая актывістка Наталля Папкова.
17.05.2017 Міхаіл Жамчужны: Збіраюся падаваць сустрэчны іск на адміністрацыю калоніі ў Навасадах
Перавод у Ваўкавыскую калонію палітвязень расцэньвае, як перамогу над адміністрацыя калоніі ў Навасадах.
16.05.2017 Актывісты праз суд дамагаюцца паляпшэння ўмоў утрымання ў ІЧУ
Дэмакратычныя актывісты звярнуліся ў суд Савецкага раёна Гомеля са скаргай на бесчалавечныя ўмовы ўтрымання арыштаваных у ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Гомельскага аблвыканкама.
16.05.2017 На Змітра Паліенку ў калоніі начапілі «жоўтую бірку экстрэміста»
Сацыяльны актывіст Зміцер Паліенка, які адбывае пакаранне ў Бабруйскай папраўчай калоніі №2, даслаў ліст аднаму са сваіх сяброў, у якім распавёў, што на яго начапілі жоўтую «бірку экстрэміста».