Навіны на тэму: умовы ўтрымання
05.09.2017 Аляксей Мілюкоў аб’явіў галадоўку праз здзекі ў калоніі
Як паведаміў Праваабарончаму цэнтру “Вясна” блогер з Бабруйску Алег Жалноў, яго сын Аляксей Мілюкоў (Жалноў), які знаходзіцца ў папраўчай калоніі ў Горках, аб’явіў галадоўку.
16.08.2017 Палітвязьня Паліенку пасадзілі ў ШЫЗА на 4 дні за адмову мыць прыбіральню
Актывістка Марына Насенка распавяла Свабодзе пра чарговы ліст ад Зьмітра Паліенкі, прызнанага праваабаронцамі палітвязьнем.
15.08.2017 У камэры на Валадарцы, дзе ўтрымліваецца Ігар Комлік, 16 чалавек
Сын бухгалтара прафсаюзу РЭП Ігара Комліка Андрэй Комлік-Ямацін расказаў Свабодзе, што ў камэры, дзе сядзіць бацька, 16 чалавек. Сьледчых дзеяньняў зь ім пакуль не вядзецца.
10.08.2017 З пачатку жніўня Міхаіл Жамчужны двойчы змешчаны ў ШІЗА: 5 і 10 сутак
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязень Міхаіл Жамчужны пасля пераводу ў папраўчую калонію №9 г. Горкі ўжо другі раз змешчаны ў ШІЗА.
08.08.2017 Што адкажуць праваабаронцу наконт бясплатнага харчавання ў ІЧУ?
Праваабаронца Сяргей Усцінаў накіраваў Міністру ўнутраных спраў Беларусі скаргу на адказ на калектыўны зварот, які сабраў 364 подпісы.
03.08.2017 «Я і ІЧУ. Асабісты погляд». Арцём Сізінцаў
«Віцебская вясна» працягвае знаёміць чытачоў з умовамі знаходжаньня ў ізалятарах часовага ўтрыманьня. Журналіст Арцём Сізінцаў асьвятляў веснавыя акцыі пратэсту? быў затрыманы 25 сакавіка за Дзень Волі ў Віцебску. Суд прызначыў Арцёму 10 сутак арышту.
01.08.2017 МУС не падтрымала ініцыятыву па змене ўмоў утрымання ў ІЧУ
Праваабаронцы атрымалі адказ на калектыўны зварот па змяненні ўмоў утрымання адміністрацыйна арыштаваных, пад якім падпісалася 364 чалавек, паведамляецца на сайце protivpytok.org.
24.07.2017 Міхаіл Жамчужны: Этап быў складаны, на выжыванне
У лісце да праваабаронцы Таццяны Рэвяка палітвязень распавядае пра асаблівасці свайго этапавання і пра першыя ўражанні з новага месца адбыцця пакарання.
21.07.2017 Павал Левінаў апублікаваў вынікі свайго «маніторынгу» ўмоваў адбыцьця арышту
Праваабаронца Павал Левінаў стрымаў сваё слова. Адпраўляючыся на 15 сутак у ізалятар часовага ўтрыманьня, ён заяўляў, што будзе сядзець ня проста так, а зоймецца вывучэньнем умоваў адбываньня там адміністрацыйнага арышту.
19.07.2017 Міхаіл Жамчужны: “За 1 гадзіну заказалі на этап. Хутчэй за ўсё ў Горкі”
Да гэтага часу адвакат палітвязня Міхаіла Жамчужнага ня ведае дакладнага месца ўтрымання свайго падабароннага.
13.07.2017 Мікалай Дзядок: Нічога добрага гэты перавод для Міхаіла Жамчужнага не прынясе
Былы палітвязень Мікалай Дзядок каментуе інфармацыю пра перавод палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў Горацкую калонію №9 і з уласнага вопыту распавядае пра ўмовы ўтрымання ў самым суровым месцы пазбаўлення волі ў Беларусі.
13.07.2017 Адвакат не знайшоў палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў Ваўкавыскай калоніі
Адвакат Міхаіла Жамчужнага прыехаў 13 ліпеня да свайго падабароннага на планаванае спатканне ў Папраўчую калонію №11 у Ваўкавыску, дзе палітвязень утрымліваўся з красавіка бягучага года пасля пераводу з калоніі ў Навасадах.
03.07.2017 Гомель: Па ўмовах утрымання ў ІЧУ судоў няма
Суд Савецкага раёна Гомеля, а следам за ім і судовая калегія па грамадзянскіх справах абласнога суду адмовілі Уладзіміру Кацору, Андрэю Макараву, Віктару Рубцову, Дзмітрыю Сабураву, Андрэю Толчыну і Арцёму Шапараву у разглядзе калектыўнай скаргі на ўмовы іх утрымання ў ІЧУ.
28.06.2017 У правяраючых органаў няма заўваг да якасці ежы ў ЦІП і жодзінскім ІЧУ
Былыя сутачнікі атрымалі адказы на свае калектыўныя звароты па фактах неякаснага харчавання ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама і ў ІЧУ г. Жодзіна.
23.06.2017 «Я і ІЧУ. Асабісты погляд» - Кастусь Мардвінцаў
«Віцебская вясна» працягвае цыкл публікацыяў пра ўмовы адбываньня адміністрацыйнага арышту ў ізалятарах часовага ўтрыманьня. Наш наступны аўтар – незалежны журналіст Кастусь Мардзьвінцаў.