Навіны на тэму: умовы ўтрымання
18.01.2018 Спагнанні ці скаргі асуджанага: у чым прычына адмовы ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні Пятру Кучуру?
Ні МУС, ні Генпракуратура не могуць растлумачыць, адкуль узяліся 17 спагнанняў, нібыта ўжытыя да асуджанага Пятра Кучуры, якія фігуруюць у перапісцы праваахоўных органаў з яго жонкай па пытанні пастаяннай адтэрміноўкі ўмоўна-датэрміновага вызвалення (УДВ). Па словах Людмілы Кучура, у сваіх скаргах яна неаднаразова прасіла правесці праверку для ўстанаўлення таго, калі гэтыя спагнанні былі ўжытыя і пагашаныя, але ў гэтым ёй пастаянна адмаўляюць.
17.01.2018 Магілёўскі абласны суд не ўбачыў правакацыяў у дачыненні да палітвязня
Прынцыповая адмова палітвязня Міхаіла Жамчужнага ісці ў атрад для асоб з “нізкім статусам” каштавала яму 5 сутак у ШЫЗА.
17.01.2018 Пётр Іваноў: “У СІЗА мяне збівалі да паўсмерці”
На судзе Пётр Іваноў заявіў, што 9 студзеня накіраваў заяву аб катаваннях у пракуратуру, але ці выйшла тая заява за межы СІЗА, ён не ведае. Напрыканцы паседжання прасіў правесці мэдэкспэртызу. Паводле слоў Іванова, апошнія 37 сутак ён правёў у карцэры.
16.01.2018 Запрашаем на прэзентацыю гадавой справаздачы па маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі
18 студзеня ПЦ “Вясна” прадставіць вынікі маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі за 2017 год. Запрашаем прадстаўнікоў медыя, калег-праваабаронцаў і ўсіх, хто цікавіцца гэтай тэмай, на прэзентацыю, якая адбудзецца ў Прэс-клубе (Мінск, вул. Веры Харужай, З – 601). Пачатак у 13:30.
12.01.2018 Міхаіл Жамчужны на месяц змешчаны ў ПКТ
З ліста, які атрымала праваабаронца Таццяна Рэвяка ад палітвязня, стала вядома, што Міхаіл Жамчужны з 6 студзеня размешчаны на адзін месяц у памяшканне камернага тыпу.
10.01.2018 Леанід Кулакоў: Калі ў камерах ЦІПа не дазваляюць асадкі і паперу – звярнуцца ў суд немагчыма
Мінгарсуд: Выкладзеныя ў скарзе довады, нібыта аб адсутнасці магчымасці пры адбыцці адміністратыўнага арышту ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама карыстацца пісьмовымі прыналежнасцямі і паведаміць суду аб прычынах, якія першкаджаюць яўцы на судовае паседжанне, з’яўляюцца неабгрунтаванымі”.
07.01.2018 «Молісься, каб толькі нічога зь ім ня здарылася», — жонка асуджанага на 18 гадоў менчука-інваліда
Новы 2018-ы стаў чатырнаццатым годам, які сям’я асуджанага Пятра Кучуры сустракае без свайго мужа ды бацькі. За час зьняволеньня Пётра Кучура зьмяніў некалькі турэмных устаноў. Цяпер яго ўтрымліваюць у папраўчай калёніі № 15 у Магілёве. Жонка Пятра ўсе гэтыя гады рэгулярна і беспасьпяхова наведвае розныя высокія інстанцыі, спрабуючы аспрэчыць несправядлівы, як яна лічыць, вырак мужу, распавядае “Свабода”.
07.01.2018 Справа Жамчужнага: палітвязень не можа разлічваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, спагнанні не адмененыя
УДВП па Магілёўскай вобласці сцвярджае, што спагнанні былі накладзены правамерна “за дапушчаныя парушэнні парадку адбыцця пакарання”, “падставаў для адмены спаганняў не маецца”.
05.01.2018 ДВП заплюшчвае вочы на парушэнні з боку адміністрацыі калоніі ў Горках
Дэпартамент выканання пакаранняў адказаў на зварот праваабаронцы Насты Лойка аб прыняцці мераў па забяспячэнню асабістай бяспекі палітвязня Міхаіла Жамчужнага.
26.12.2017 Справа Алега Багданава: пракуратура вымушана рэагаваць
Пракуратура Мінскай вобласці адмяніла рашэнне УСК аб спыненні крымінальнай справы па факце смерці 29 студзеня 2016 года ў Жодзінскай турме №8 жыхара Мінска Алега Багданава.
15.12.2017 Праваабаронца просіць пракуратуру гарантаваць бяспеку Міхаілу Жамчужнаму
Праваабаронца Наста Лойка звярнулася ў Пракуратуру Горацкага раёна з просьбай прыняць меры пракурорскага рэагавання да службовых асобаў папраўчай калоніі №9 па забеспячэнню і ліквідацыі пагроз асабістай бяспекі палітвязня Міхаіла Жамчужнага.
12.12.2017 Павел Сапелка: Уцёкі зняволеных са спецшкол даўно сталі практыкай гэтых устаноў
Змяшчэнне ў спецыяльныя ўстановы - гэта пазбаўленне волі: навучэнцы не могуць пакідаць тэрыторыю ўстановы; яны, іх рэчы і займаемыя памяшканні падлягаюць надгляду, а іх зносіны са знешнім светам - кантралююцца. За парушэнне правілаў знаходжання ў установе непаўналетнія падлягаюць ізаляцыі.
12.12.2017 Міхаіл Жамчужны асцерагаецца за сваё жыццё
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, 6 снежня палітвязень Міхаіл Жамчужны чарговы раз пакараны 10 суткамі ШІЗА за “невыкананне законнага патрабавання прадстаўніка адміністрацыі следаваць у атрад”.
11.12.2017 Скаргу Міхаіла Жамчужнага на ўтрыманне ў ШІЗА суд не задаволіў
Суд Горацкага раёна не задаволіў скаргу палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага на вынесенае адміністрацыяй папраўчай калоніі №9 спагнання ў выглядзе пяці сутак ШІЗА.
05.12.2017 Скаргу Міхаіла Жамчужнага на спагнанне адміністрацыі калоніі разгледзіць суд
Суд Горацкага раёна 8 снежня ў 14.30 разгледзіць скаргу палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага на першае вынесеная яму адміністрацыяй папраўчай калоніі №9 спагнанне.