Навіны на тэму: умовы ўтрымання
07.03.2018 ГНК наведаюць Міхаіла Жамчужнага ў калоніі
Як даведалася праваабаронца Таццяна Рэвяка, Рэспубліканская і Магілёўская абласная назіральныя камісіі наведаюць палітзняволенага Міхаіла Жамчужнага 13 сакавіка.
06.03.2018 Суд у Горках не адбыўся: асабістая справа Міхаіла Жамчужнага – у абласной пракуратуры
У панядзелак, 5 сакавіка, у Горацкім раённым судзе павінен быў распачацца судовы разгляд скаргі палітвязня Міхаіла Жамчужнага на спагнанне ў выглядзе трох сутак змяшчэння ў ШІЗА, якое было накладзена на яго 23 студзеня падчас знаходжання ў ПКТ.
06.03.2018 У Змітра Паліенкі можа быць гангрэна, а турэмны доктар не ведае, як яго лячыць
Доктар Бабруйскай калоніі, не ведае, што адбываецца з нагою палітвязня, рана на якой доўгі час не загойваецца, піша belsat.eu.
06.03.2018 Як стаць бяздомнікам у сацыяльна арыентаванай дзяржаве?
У жыхара Ваўкавыскага раёна Аляксандра Саўко апошнім часам склалася крытычная жыццёвая сітуацыя. Змешчаны на прымусовае лячэнне ад сухотаў, ён не змог працаваць і аплочваць паслугі ЖКХ за кватэру, у сувязі з чым суд пазбавіў яго жылля без прадстаўлення іншага жылога памяшкання.
02.03.2018 Панядзелак – “судны дзень” для палітвязня Міхаіла Жамчужнага
На панядзелак, 5 сакавіка, прызначаны два судовыя працэсы па скаргах Міхаіла Жамчужнага на вынесеныя ў адносінах да яго спагнанні адміністрацыяй калоніі №9 у Горках.
02.03.2018 Адміністрацыя калоніі: Дзмітрый Паліенка не абмежаваны ў атрыманні і адпраўленні паштовак
Валанцёры ПЦ “Вясна” атрымалі адказы з Дэпартаменту выканання пакаранняў Магілеўскай вобласці і ад адміністрацыі папраўчай калоніі №2 на свае скаргі на неперадачу лістоў і паштовак палітзняволенаму Дзмітрыю Паліенка.
27.02.2018 Пасля апублікавання Людмілай Кучура петыцыі на яе мужа ў ПК-15 распачаўся ціск
Спачатку адміністрацыя ПК-15 Магілёва выклікала Пятра Кучуру на размову, а на мінулым тыдні яму вынеслі спагнанне за тое, што асуджаны нібыта захоўваў у сябе забаронены прадмет. Людміла Кучура мае падставы сцвярджаць, што гэта правакацыя.
17.02.2018 Міхаіл Жамчужны намераны звяртацца ў ДВП наконт пераводу ў іншую калонію
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, адразу ж пасля сканчэння месячнага тэрміну ўтрымання ў ПКТ 8 лютага палітвязень атрымаў чарговае спагнанне – 10 сутак змяшчэння ў ШІЗА.
16.02.2018 У Генпракуратуру накіраваны зварот па фактах парушэнняў правоў асуджаных ў ПК-15 Магілёва
Факты, выкладзеныя сваякамі асуджаных у петыцыі за перадачу паўнамоцтваў ДВП МУС Міністэрству юстыцыі, выклікалі занепакоенасць грамадскасці. Цяпер на выпадкі смерцяў асуджаных і іх сваякоў праз неаказанне медыцынскай дапамогі і іншыя абуральныя факты павінна будзе адрэагаваць Генпракуратура.
09.02.2018 Сваякі асуджаных просяць падтрымаць петыцыю аб перадачы Мінюсту паўнамоцтваў ДВП МУС
Абуральныя парушэнні ў месцах пазбаўлення волі адбываюцца таму, што адно карнае ведамства з'яўляецца часткай іншага, лічаць аўтары петыцыі, апублікаванай на платформе petitions.by.
08.02.2018 Таццяна Рэвяка просіць назіральныя камісіі наведаць Міхаіла Жамчужнага ў калоніі
Праваабаронца Таццяна Рэвяка звярнулася ў Рэспубліканскую і Магілёўскую абласную грамадскія назіральныя камісіі ў сувязі з надзвычайнай сітуацыяй, якая склалася вакол палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў папраўчай калоніі №9 г. Горкі.
06.02.2018 Пракуратура не задаволіла скаргу затрыманага ў навагоднюю ноч валанцёра “Вясны”
Пракуратура Слуцкага раёна не знайшла парушэнняў ва умовах утрымання ў ІЧУ Слуцкага РАУС. Такі адказ на сваю скаргу атрымаў затрыманы ў ноч на першае студзеня валанцёр ПЦ “Вясна” Юрый Мяцельскі.
06.02.2018 Палітвязень Міхаіл Жамчужны збіты ў калоніі, ягонае жыццё застаецца пад пагрозай
Пра адчуванне рэальнай пагрозы жыццю і здароўю палітвязень заяўляў і раней, але зараз ПЦ “Вясна” сталі вядомыя вельмі небяспечныя падзеі, якія адбыліся з Міхаілам Жамчужным 24 студзеня ў Горацкай калоніі.
30.01.2018 Палітвязню Зміцеру Паліенку не аддаюць паштоўкі
Як паведаміў актывіст Вячаслаў Касінераў сайту palitviazni.info, палітвязню Змітрыю Паліенку не перадаюць паштоўкі.
30.01.2018 Справаздача па маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі за 2017 год даступная ў электронным варыянце
Цяпер са справаздачай пра становішча ва ўстановах пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі і ўмовы ўтрымання зняволеных можна азнаёміцца ў раздзеле "Выданні" на нашым сайце.