Навіны на тэму: умовы ўтрымання

Начальнік СІЗА №1: “Фізічная сіла да асуджанага не прымянялася, кропельніцы прымае добраахвотна”.

16.08.2018 Начальнік СІЗА №1: “Фізічная сіла да асуджанага не прымянялася, кропельніцы прымае добраахвотна”.

Каментуючы адказ начальніка СІЗА №1 Андрэя Цэдрыка маці асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова адзначае “Начальнік гладка сцеле, ды жорстка спаць”.

Жамчужнаму адмоўлена ў памілаванні, сам ён зноў і зноў аказваецца ў ШІЗА

01.08.2018 Жамчужнаму адмоўлена ў памілаванні, сам ён зноў і зноў аказваецца ў ШІЗА

У Адміністрацыі Прэзідэнта разгледзелі зварот шэрагу грамадскіх арганізацый аб памілаванні палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Ціск на яго з боку адміністрацыі калоніі не спыняецца.

Жыццё Ігару Гершанкову, які месяц трымае галадоўку, ратуюць кропельніцамі

26.07.2018 Жыццё Ігару Гершанкову, які месяц трымае галадоўку, ратуюць кропельніцамі

Размаўляючы з сынам жанчына даведался, што ў першыя дні ён трымаў сухую галадоўку, а потым Ігару прымусова пачалі ставіць кропельніцы. Пры гэтым у камеру заходзяць міліцыянты ў бронекамізэльках і масках, відаць дзеля таго, каб  ён не супраціўляўся.

Сухая галадоўка Гершанкова ў камеры смяротнікаў – адказ на парушэнне права на перапіску

26.06.2018 Сухая галадоўка Гершанкова ў камеры смяротнікаў – адказ на парушэнне права на перапіску

Асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Магілёва Ігар Гершанкоў заявіў, што з 27 чэрвеня распачынае сухую галадоўку ў камеры смяротнікаў следчага ізалятара №1.

Маці памерлага ў СІЗА зняволенага дамагаецца крымінальнай адказнасці для следчага

26.06.2018 Маці памерлага ў СІЗА зняволенага дамагаецца крымінальнай адказнасці для следчага

Марына Багданава накіравала скаргу генеральнаму пракурору на дзеянні следчага Жодзінскага ГОСК П.Хоміча, які праводзіў даследчую праверку па факце смерці яе сына.

Міхаіл Жамчужны працягвае знаходзіцца ў інфармацыйнай блакадзе

20.06.2018 Міхаіл Жамчужны працягвае знаходзіцца ў інфармацыйнай блакадзе

Праваабаронца Леанід Свецік паведаміў сайту palitviazni.info, што не атрымлівае ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага лісты са студзеня гэтага году.

Адміністрацыя калоніі пагражае прызнаць Пятра Кучуру псіхічна хворым

28.05.2018 Адміністрацыя калоніі пагражае прызнаць Пятра Кучуру псіхічна хворым

Як паведаміла жонка асуджанага Людміла Кучура, скаргу яе мужа на імя начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў знішчыла адміністрацыя калоніі, а яго самаго хочуць прынаць псіхічна хворым.

Жамчужны скардзіцца ў пракуратуру: 33 ягоныя лісты не выйшлі з калоніі

28.05.2018 Жамчужны скардзіцца ў пракуратуру: 33 ягоныя лісты не выйшлі з калоніі

Поўная ізаляцыя, якая створаная адміністрацый калоніі №9 г. Горкі ў адносінах да Міхаіла Жамчужнага, нарэшце прарваная: ліст ад палітвязня атрымала праваабаронца Таццяна Рэвяка.

Артыкул 411: Як тэрмін зняволення можа стаць бясконцым?

22.05.2018 Артыкул 411: Як тэрмін зняволення можа стаць бясконцым?

ПЦ "Вясна" стала вядома гісторыя Уладзіміра Бандарэнкі, які ўжо восем (!) разоў асуджаны да пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса. За кошт гэтага яго першапачатковы тэрмін зняволення павялічыўся практычна ў два разы.

Поўная ізаляцыя: Жамчужны не атрымлівае лістоў з волі, ягоная карэспандэнцыя не выходзіць з калоніі

17.05.2018 Поўная ізаляцыя: Жамчужны не атрымлівае лістоў з волі, ягоная карэспандэнцыя не выходзіць з калоніі

Пасля змяшчэння палітвязня Міхаіла Жамчужнага ў ПКТ ён атрымаў адзіны ліст, датаваны 10 кастрычніка 2017 года, некалькі навагодніх паштовак і лістоў, якія былі дасланы яму падчас шматмесячнага ўтрымання ў ШІЗА. Ніводнага ліста ад сяброў, калег і знаёмых, якія былі б датаваныя апошнім месяцам, Жамчужны не атрымліваў.

Мікалай Дзядок: Вольнае слова ў няволі

14.05.2018 Мікалай Дзядок: Вольнае слова ў няволі

“Напачатку майго турэмнага тэрміну ў Магілёўскай калоніі №15 знаёмая дзяўчына напісала мне ліст, у якім спытала, ці ёсць у мяне доступ да інтэрнэту. Прайшло ўжо столькі гадоў, а я дагэтуль усміхаюся, калі ўзгадваю гэта наіўнае пытанне”, - дзеліцца ўспамінамі  былы палітвязень Мікалай Дзядок на старонках “Новага Часу”. 

ДВП разгледзеў петыцыю Людмілы Кучура па перадачы сваіх жа паўнамоцтваў Мінюсту

03.05.2018 ДВП разгледзеў петыцыю Людмілы Кучура па перадачы сваіх жа паўнамоцтваў Мінюсту

Петыцыя Людмілы Кучура з патрабаваннем перадаць паўнамоцтвы Департамента выканання пакаранняў МУС Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь і накіраваная першапачаткова ў Савет міністраў, была пераслана спачатку ў Міністэрства ўнутранных спраў, а потым і зусім у сам Дэпартамент.

“Змітра Паліенку не далячылі…”   

02.05.2018 “Змітра Паліенку не далячылі…”  

“Змітра “паднялі” ў атрад, але яго ногі (экзэмы на іх) не далячылі”, – распавяла сайту palitviazni.info сяброўка актывіста Марына Насенка.

Што адкажа генерал-маёр Маткін жонцы асуджанага?

27.04.2018 Што адкажа генерал-маёр Маткін жонцы асуджанага?

Людміла Кучура накіравала скаргу начальніку ДВП, у якой выказала нязгоду з вынікамі праверкі, праведзенай яго намеснікам Іванам Мысліцкім, указала на несупадзенне інфармацыі па колькасці накіраваных лістоў мужам ў яе адрас і просіць даць праўдзівыя адказы на ўсе пастаўленыя раней пытанні.

Праваабаронцу ізноў не ўключылі ў склад ГНК

25.04.2018 Праваабаронцу ізноў не ўключылі ў склад ГНК

Міністэрства юстыцыі ў чарговы раз адмовіла ва ўключэнні старшыні «Прававой ініцыятывы» Вікторыі Фёдаравай у склад грамадскай назіральнай камісіі, якая ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю папраўчых устаноў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства