Навіны на тэму: умовы ўтрымання
24.05.2019 Экс-палітвязня Змітра Паліенку асудзілі да штрафа завочна
26 траўня былы палітычны зняволены Зміцер Паліенка адзначыць сваё 25-годдзе ў следчым ізалятары. Павіншуй яго!
15.05.2019 Палітвязень Жамчужны напісаў пра “адлігу” ў стасунках з кіраўніцтвам калоніі
Міхаіл Жамчужны паведамляе, што са зменай кіраўніцтва калоніі палітыка ўстановы ў дачыненні да яго “пацяплела” – стала добразычліва-ветлівай, прынамсі вонкава. На звароты палітвязня пачалі адказваць пісьмова і са спасылкамі на законы.
10.05.2019 Генадзю Фядынічу змянілі рэжым «хатняй хіміі»
Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Цэнтральнага РУУС Мінску 2 траўня азнаёміла лідэра прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча з унесенымі зменамі.
15.04.2019 Зміцера Паліенку накіравалі на судова-псіхіятрычную экспертызу ў Навінкі
Актывіст Паліенка застаецца пад вартай, у дачыненні да яго прызначаная стацыянарная судова-псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.
11.04.2019 Ніна Багінская: “Што вы збіраецеся знайсці ў маіх калготках?”
72-гадовая актывістка Ніна Багінская распавяла сайту palitviazni.info пра тое, як яе затрымлівалі ў Курапатах, пра галадоўку ў ізалятары часовага ўтрымання і ўмовы знаходжання ў няволі.
03.04.2019 Марыя Багданава – следчым: Вы мяне не зломіце, буду змагацца да канца
Маці загінулага ў 2016 годзе ў Жодзінскай турме №8 Алега Багданава атрымала чарговае, шостае па ліку, уведамленне аб спыненні папярэдняга расследавання крымінальнай справы.
02.04.2019 Што вядома пра Паліенку? Абвінавачванне не прад’яўленае, актывіста перавялі ў Жодзіна
Былому палітвязню Змітру Паліенку, затрыманаму 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйснення злачынства па ч. 3 арт. 339 КК (“Асабліва злоснае хуліганства”) дагэтуль не праўяўлена абвінавачванне. Пасля затрымання на 10 сутак, якія ён правёў у ІЧУ актывіста перавялі ў Жодзінскае СІЗА.
01.04.2019 Выхаваўчая калонія №2: Як жывуць падлеткі ў месцы, якое падобна на канцлагер
Пакуль Аляксандр Лукашэнка клапоціцца аб «абас*аных каровах як у Асвенцыме», учорашнія дзеці жывуць ва ўмовах яшчэ больш жорсткіх.
29.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…
Актывіст і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч, якога 26 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў на 45 базавых адзінак, распавёў сайту palitviazni.info пра затрыманне, ўмовы ў ізалятары часовага ўтрымання і “спектакль” у судзе.
19.03.2019 Азімжан Аскараў пераведзены з СІЗА-1 у калонію
Асуджаны на пажыццёвы тэрмін пазбаўлення волі праваабаронца з Кыргыстана Азімжан Аскараў пераведзены з СІЗА-1 у калонію №19, размешчаную ў сяле Джаны-Джэр Сакулукскага раёна.
15.03.2019 У ААН зарэгістраваная скарга гамяльчан на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ
15 сакавіка стала вядома, што Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў калектыўную скаргу гомельскіх актывістаў аб «зневажаючым чалавечую годнасць абыходжання ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) УУС Гомельскага аблвыканкама». Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна".
27.02.2019 Міхаіл Жамчужны змешчаны ў ПКТ на тры месяцы
Як стала вядома ПЦ "Вясна", Міхаіл Жамчужны бліжэйшыя тры месяцы правядзе ў памяшканні камернага тыпу. Туды ён быў пераведзены 21 лютага пасля таго, як адбыў чарговыя 10 сутак у ШІЗА.
26.02.2019 Людміла Кучура просіць прэзідэнта звольніць начальніка калоніі №15
Людміла Кучура звярнулася да прэзідэнта Беларусі, дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, Генеральнага пракурора і міністра ўнутраных спраў па фактах ціску на яе мужа Пятра Кучуру з боку адміністрацыі папраўчай калоніі №15 г. Магілёва.
23.02.2019 Тварам у мур - рукі на сцяну! Рэпартаж праваабаронцы з ІЧУ
Сама мала тры разы на суткі вязні чуюць гэтыя словы з вуснаў персаналу ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ), што месціцца ў Паўночным гарадку г. Берасця.
20.02.2019 Мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу прэзентуюць у Магілёве
Прэзентацыя мультымедыйнага праекта ПЦ «Вясна» #БезПраваНаРасправу адбудзецца сёння, 20 лютага, у магілёўскім грамадскім цэнтры «Кола». Пра мерапрыества інфармуе mspring.online.