Навіны на тэму: умовы ўтрымання

Да Стаса Шашка ўжо пяты дзень не пускаюць адваката

03.01.2020 Да Стаса Шашка ўжо пяты дзень не пускаюць адваката

Да арыштаванага на 15 сутак за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту Стаса Шашка ужо пяты дзень не пускаюць адваката.

Абмежавалі ў перапісцы і кінулі ў ШІЗА

24.12.2019 Абмежавалі ў перапісцы і кінулі ў ШІЗА

Актывіст анархічнага руху Мікіта Емельянаў цягам двух месяцаў знаходзіцца ў СІЗА. Амаль адразу яго абмежавалі ў магчымасці перапіскі: паплечнікі дасылалі яму дзесяткі лістоў, алі “ніводны з іх не дайшоў і не выйшаў”.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

24.12.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у дачыненні да Аляксандра Асіповіча. Што асаблівага ў гэтым чарговым растрэле і што аб’ядноўвае гісторыі ўсіх пакараных? Распавядзе праваабаронца Андрэй Палуда.

Адзін тэлефонны званок былога галоўнага сувязіста Узброеных сілаў скончыўся для мінчука ноччу ў РУУС

20.12.2019 Адзін тэлефонны званок былога галоўнага сувязіста Узброеных сілаў скончыўся для мінчука ноччу ў РУУС

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Ягор М., які з-за падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужка з шафкі ў распранальні быў падвергнуты зневажальным працэдурам і бесчалавечнаму абыходжанню ў аддзяленні міліцыі.

Вярхоўны суд: «Супрацоўнікі РУУС дзейнічалі выключна ў межах закона»

19.12.2019 Вярхоўны суд: «Супрацоўнікі РУУС дзейнічалі выключна ў межах закона»

Вярхоўны суд у наглядным парадку разгледзеў грамадзянскую справу Віктара Кавалькова (айца Вікенція) па іску аб кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 500 рублёў.

Калонія “Воўчыя норы”: з першых вуснаў пра ўмовы ўтрымання

18.12.2019 Калонія “Воўчыя норы”: з першых вуснаў пра ўмовы ўтрымання

Максім Жыгар, які цягам сямі гадоў адбываў пакаранне ў калоніі “Воўчыя норы” распавядае пра ўмовы ўтрымання, працу зняволеных і “наркату”.

Сябра арыштаванага назіральніка Маркелава: "З Пецем ужо ўсё добра"

17.12.2019 Сябра арыштаванага назіральніка Маркелава: "З Пецем ужо ўсё добра"

Як паведамляе Радыё Свабода, да назіральніка Пятра Маркелава, якога арыштавалі за відэаздымку падліку галасоў на выбарчым участку ў Мінску, трэці дзень не пускаюць адваката.

Да Пятра Маркелава ўсё яшчэ не пускаюць адваката

16.12.2019 Да Пятра Маркелава ўсё яшчэ не пускаюць адваката

Да асуджанага актывіста Пятра Маркелава ўжо некалькі дзён запар не пускаюць абаронцу, піша "Белсат".

Дэтэктыў па-полацку: Як хавалі блогера Круткіна пасля адбыцця арышту

14.12.2019 Дэтэктыў па-полацку: Як хавалі блогера Круткіна пасля адбыцця арышту

У пятніцу 13 снежня полацкі блогер Алесь Круткін, які адседзеў 15 сутак за рэпост у Фэйсбуку, выйшаў на волю. Міліцыянты адвезлі яго ў іншы канец гораду – далей ад сяброў, якія чакалі яго вызвалення каля цэнтральнага РАУС

Да Пятра Маркелава, які знаходзіцца ў ЦІПе, не дапускаюць адваката

13.12.2019 Да Пятра Маркелава, які знаходзіцца ў ЦІПе, не дапускаюць адваката

Адвакатка, якая прыехала ў ЦІП 13 снежня, кожныя 15 хвілін тэлефануе ў дзяжурнаю частку, але там спасылаюцца на тое, што ўсе кабінеты для сустрэч з адвакатамі занятыя.

«Бамжы, смурод, вошы». Актывіст Пётр Маркелаў ў шоку ад умоў у ЦІП на Акрэсціна

13.12.2019 «Бамжы, смурод, вошы». Актывіст Пётр Маркелаў ў шоку ад умоў у ЦІП на Акрэсціна

Моладзевы актывіст Пётр Маркелаў, асуджаны на 14 сутак арышту, заяўляе аб жудасных умовах утрымання ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна ў Мінску.

Зялёныя біркі для асуджаных па 328 артыкуле замянілі на белыя пасля скаргі ў ААН

09.12.2019 Зялёныя біркі для асуджаных па 328 артыкуле замянілі на белыя пасля скаргі ў ААН

Адна з лідарак руху «Маці 328» Таццяна Канеўская ад імя свайго сына Аляксандра, які адбываў пакаранне за наркотыкі ў папраўчай калоніі №15, накіравала скаргу на несправядлівы прысуд і ўмовы ўтрымання ў папраўчай калоніі ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Фігуранты «справы прафсаюзаў» патрапілі пад амністыю

28.11.2019 Фігуранты «справы прафсаюзаў» патрапілі пад амністыю

Фігурантам «справы прафсаюзаў»Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку на год скарацілі тэрмін «хатняй хіміі».

Міхаіл Жамчужны: Аб сустрэчах не прасіце, але пішыце больш

21.11.2019 Міхаіл Жамчужны: Аб сустрэчах не прасіце, але пішыце больш

Міхаіл Жамчужны ў сваім апошнім лісце, які атрымалі ад палітвязня віцебскія праваабаронцы, паведамляе аб прынцыповай немагчымасьці кароткіх сустрэчаў з ім калегаў-праваабаронцаў.

Першая перамога "Правіл Нэльсана Мандэлы": МУС унёс змены ў Правілы ўнутранага распарадку турмаў

07.11.2019 Першая перамога "Правіл Нэльсана Мандэлы": МУС унёс змены ў Правілы ўнутранага распарадку турмаў

Праваабаронцы «Магілёўскай вясны» атрымалі абнадзейваючы адказ з Дэпартамента выканання пакаранняў, паведамляе mspring.online. Раней яны накіравалі заяву на імя міністра ўнутраных спраў з просьбай выключыць з Правілаў унутранага распарадку (ПУР) папраўчых устаноў патрабаванне, якое прадпісвае ўсталёўваць на вокны камер металічныя шчыты-жалюзі ("вейкі"), якія ператварылі беларускія СІЗА ў сярэднявечныя вязніцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства