Навіны на тэму: умовы ўтрымання
06.02.2020 Вага пасылак у калоніі, СІЗА і турмы павялічана да 50 кілаграмаў. А вага перадач?
MSPRING.ONLINE разбіраецца ў сітуацыі разам з юрыстам Праваабарончага цэнтру “Вясна” Паўлам Сапелка
05.02.2020 Ігара Комліка хутка могуць вызваліць ад “хатняй хіміі”
Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Фрунзенскага раёна г. Мінска паведаміла аднаму з лідараў незалежнага прафсаюза РЭП Ігару Комліку, што яго могуць умоўна-датэрмінова вызваліць ад "хатняй хіміі" ўжо ў траўні гэтага году.
04.02.2020 Чаму ў калоніі мамам не даюць дэкрэтны адпачынак? Разбіраюцца магілёўскія праваабаронцы
Акрамя таго, яны паскардзіліся на неэфектыўнае выкарыстанне грашовых рэсурсаў у папраўчай установе.
29.01.2020 Вярхоўны суд разгледзіць скаргу на прысуд Дзмітрыя Паліенкі
Былы палітвязень Дзмітры Паліенка распавёў сайту palitviazni.info, што разгляд яго касацыйнай скаргі на рашэнне Мінскага гарадскога суда адбудзецца 14 лютага ў Вярхоўным судзе.
23.01.2020 Бліжэйшыя тры месяцы Міхаіл Жамчужны правядзе ў ПКТ
Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, пасля адбыцця трох месяцаў у памяшканні камернага тыпу палітвязень Міхаіл Жамчужны неаднаразова быў змешчаны ў ШІЗА. З 20 студзеня зняволены зноў накіраваны ў ПКТ.
22.01.2020 Кіраўніцтва магілёўскай турмы дазволіць асуджанаму да расстрэлу Стасу Косцеву сустрэцца са святаром
Ганна, сястра асуджаных да смяротнага пакарання братоў Косцевых, атрымала спатканне з Стасам і Іллём і пагаварыла з імі.
21.01.2020 Блогер Шэры Кот нечакана выйшаў на волю. Агулам у яго 90 сутак арышту
Актывіст з Воршы Зьміцер Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот, нечакана выйшаў на волю. Ён кажа, што яму агулам далі 90 сутак арышту.
20.01.2020 "Стас зрывае турэмную робу, а яе прымусова апранаюць на яго"
Як паведаміла праваабаронцам "Вясны" сястра асуджаных да смяротнага пакарання 19-гадовага Станіслава і 21-гадовага Іллі Косцевых, адвакат Станіслава пасля сустрэчы з падабаронным заявіла пра ціск на яго. Браты Косцевы знаходзяцца цяпер у магілёўскай турме №4.
16.01.2020 Зняволены магілёўскай турмы, якога прымушалі да самагубства, сустрэўся з ГНК
Праваабаронца з Магілёва Барыс Бухель наведаў турму №4 у складзе грамадскай назіральнай камісіі і падрабязна распавядае пра становішча асуджанага Пятра Кучура.
13.01.2020 Як сядзелі “на сутках” актывісты, якіх арыштавалі за акцыі ў абарону незалежнасці Беларусі
За ўдзел у снежаньcкіх антыінтэграцыйных акцыях адміністрацыйнымі арыштамі па арт.23.34 КаАП пакаралі адзіннаццаць чалавек. Гэтыя людзі публічна выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю за захаванне суверэнітэту Беларусі і рэалізоўвалі права на мірны сход.
13.01.2020 Міхаіл Жамчужны: Лісты з волі цяпер – на вагу золата
У апошнім па часе лісце да віцебскіх праваабаронцаў палітвязень Міхаіл Жамчужны выказвае меркаванне, што грамадства губляе цікавасць да яго, паведамляецца на сайце "Віцебскай Вясны". Моцная плынь карэспандэнцыі, якую атрымліваў годам раней, ператварылася ў рэдкія лісты.
09.01.2020 Людміла Кучура: “Уражанне, што міністр сапраўды хоча зменаў”
Людміла Кучура, якой у адстойванні правоў асуджанага мужа дапамагае Праваабарончы цэнтр “Вясна”, 4 студзеня сустрэлася з міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым.
08.01.2020 Алена Талстая на Акрэсціна “зарабіла” бранхіт
Сустаршыня руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая, якую сёння судзілі ў чарговы раз, распавяла пра тое, як ёй давялося на “сутках” перад Новым годам, піша palitviazni.info.
08.01.2020 "Новы год у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў праходзіць як звычайна"
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Яўген Афнагель распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як сустракаў Новы год у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
05.01.2020 МУС не знайшло парушэнняў санітарных нормаў у ЦІП
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў па факце парушэння санітарных нормаў і правілаў пры ўтрыманні пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў актывіста кампаніі Legalize Belarus Пятра Маркелава.