Навіны на тэму: умовы ўтрымання

Парламент адмовіўся разбірацца з праблемай мам у жаночай калоніі. Чаму?

16.04.2020 Парламент адмовіўся разбірацца з праблемай мам у жаночай калоніі. Чаму?

Праваабаронцы "Магілёўскай вясны" працягваюць змагацца за паляпшэнне ўмоваў утрымання мам з груднымі дзецьмі ў інтэрнаце ў жаночай папраўчай калоніі №4 Гомеля. "Інтэрнат для мам з дзяцьмі" ўрачыста адкрылі больш за год таму, але амаль не выкарыстоўвалі з-за холада, піша MSPRING.ONLINE.

Палітвязень Іван Комар цяпер на каранціне. Што гэта значыць?

14.04.2020 Палітвязень Іван Комар цяпер на каранціне. Што гэта значыць?

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязня Івана Комара этапавалі ў папраўчую калонію №17 горада Шклоў Магілёўскай вобласці. З 6 па 20 красавіка ён знаходзіцца на карантыне.

Турма. Забытыя людзі. Гісторыя: XIV. АБЕД. ПРЫБОРКА

14.04.2020 Блог Алеся Бяляцкага: Турма. Забытыя людзі. Гісторыя: XIV. АБЕД. ПРЫБОРКА

Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў сваім блогу ўспамінае падзеі 2011 года, калі супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу.

Турэмныя "раснічкі" ўсё ж зрэжуць. Але калі? Меркаванні экспертаў

09.04.2020 Турэмныя "раснічкі" ўсё ж зрэжуць. Але калі? Меркаванні экспертаў

Праваабаронцы “Магілёўскай Вясны” працягваюць кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах. І, здаецца, у гэтым пытанні нават ёсць пэўныя зрухі.

FIDH: Праваабаронцы павінны быць неадкладна вызваленыя з месцаў зняволення

08.04.2020 FIDH: Праваабаронцы павінны быць неадкладна вызваленыя з месцаў зняволення

У сувязі з імклівым распаўсюджваннем эпідэміі новага каранавіруса COVID-19, FIDH і яе сяброўскія арганізацыі выступілі з заявай, у якой нагадваюць пра абавязак ўрадаў забяспечыць бяспеку і здароўе зняволеных, і запускаюць глабальную кампанію #ForFreedom за вызваленне праваабаронцаў.

Міхаіл Жамчужны пераведзены ў Горацкую калонію

08.04.2020 Міхаіл Жамчужны пераведзены ў Горацкую калонію

Віцебскія праваабаронцы паведамляюць, што яны перасталі атрымліваць лісты ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Магчымыя прычыны: поўная ізаляцыя палітвязня ў сувязі з пандэміяй COVID-19 альбо этапаванне ў Горацкую калонію, мяркуе праваабаронца Леанід Свецік.

Турма. Забытыя людзі. Гісторыя: XIII. МЕДЫЦЫНА. ЛІСТЫ

07.04.2020 Блог Алеся Бяляцкага: Турма. Забытыя людзі. Гісторыя: XIII. МЕДЫЦЫНА. ЛІСТЫ

Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў сваім блогу ўспамінае падзеі 2011 года, калі супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу.

Палітвязень Мікіта Емельянаў: Перадачы нечым апрацоўваюць

07.04.2020 Палітвязень Мікіта Емельянаў: Перадачы нечым апрацоўваюць

Палітвязень паведаміў на волю ў лісце, што не збіраецца прасіць памілавання, і гэта яго прынцыповае рашэнне, піша palitviazni.info. Таксама ён распавёў пра ўмовы ўтрымання ў жодзінскай турме падчас пандэміі каранавірусу. 

У Дзмітрыя Паліенкі пачалася "хатняя хімія". На якіх умовах?

06.04.2020 У Дзмітрыя Паліенкі пачалася "хатняя хімія". На якіх умовах?

Былы палітвязень Дзмітры Паліенка распавёў сайту palitviazni.info, што ўжо пачаў адбываць пакаранне ў рэжыме “хатняй хіміі” ўжо з 2 красавіка.

Справа Піліпа Шаўрова ў судзе. Сам ён мужна ставіцца да магчымых цяжкіх перспектыў

06.04.2020 Справа Піліпа Шаўрова ў судзе. Сам ён мужна ставіцца да магчымых цяжкіх перспектыў

Крымінальная справа актывіста “Маладога Фронту” Піліпа Шаўрова перададзеная з пракуратуры ў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Сам Піліп выказвае ў сваім лісце сябрам меркаванне, што суд над ім можа распачацца ў сярэдзіне красавіка.

Рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука вызвалілі з-пад варты

06.04.2020 Рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука вызвалілі з-пад варты

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміла, што 4 красавіка, на дзесяты дзень пасля затрымання, Генеральны пракурор Беларусі адмяніў рашэнне аб узяцці рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука пад варту.

Праваабаронцы занепакоеныя становішчам зняволеных у сувязі з COVID-19

02.04.2020 Праваабаронцы занепакоеныя становішчам зняволеных у сувязі з COVID-19

З паведамленняў у СМІ вядома, што ў Віцебску і Віцебскай вобласці напружаная сітуацыя ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Занепакоенасць праваабаронцаў выклікае становішча асоб у месцах пазбаўлення волі, інфармацыя з якіх фактычна застаецца недаступнай для грамадскасці.

Следcтва адмовіла палітвязню Жамчужнаму ў атрыманні пасылак і спатканнях

28.03.2020 Следcтва адмовіла палітвязню Жамчужнаму ў атрыманні пасылак і спатканнях

Віцебскі гарадзкі аддзел Следчага камітэту РБ адмовіў праваабаронцу Леаніду Свеціку ў кароткатэрміновай сустрэчы з палітвязнем Міхаілам Жамчужным, а таксама – у перадачы палітвязню харчова-рэчавай пасылкі. Свецік лічыць, што следчы фармальна паставіўся да ягонай просьбы, праігнараваўшы прынцып гуманізму.

Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся 17 сакавіка ў Віцебскі гарадзкі

#БезПраваНаРасправу: Рамонкавая гарбата, анальгін і прымусовая праца

28.03.2020 #БезПраваНаРасправу: Рамонкавая гарбата, анальгін і прымусовая праца

Праваабаронцы сабралі сведчанні пацыентаў лячэбна-працоўных прафілакторыяў і пастараліся адказаць на некалькі пытанняў: чаму ЛПП па сутнасці з'яўляецца месцам пазбаўлення волі, што такое прымусовая праца і чаму ў абрэвіятуры ЛПП лішнім можна лічыць слова "лячэбны".

Турма і вірус COVID-19 у Беларусі

27.03.2020 Турма і вірус COVID-19 у Беларусі

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка разважае пра тое, як бы склалася сітуацыя, калі б улады Беларусі вызвалілі асуджаных з калоніяў і турмаў на час эпідэміі каранавіруса COVID-19.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства