Навіны на тэму: умовы ўтрымання
29.05.2020 "Кнігі забралі, а ў камеры былі вошы". Актывіст "кандыдатаў пратэсту" Арцём Бабок распавёў пра ўмовы ўтрымання ў ЦІП
Актывіст "Народнай Грамады" Арцём Бабок — адзін з паплечнікаў "кандыдатаў пратэсту", затрыманых 19 траўня ў Вярхоўным судзе. Рашэннем суду Савецкага раёна горада Мінска ён атрымаў 7 сутак. Пасля адбыцця свайго арышту ў ЦІП актывіст расказаў "Вясне", як яго затрымлівалі і якімі былі ўмовы ўтрымання ў ЦІП.
29.05.2020 Палітзняволены Мікіта Емяльянаў пераведзены на строгі рэжым турэмнага зняволення
Палітзняволены анархіст Мікіта Емяльянаў пераведзены на строгі рэжым турэмнага зняволення. Пра гэта паведамляюць яго паплечнікі з dissidentby.
28.05.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Стацыянарныя ўстановы сацыяльнага абслугоўвання
Праваабарончы цэнтр "Вясна" запускае серыю публікацый аб распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі COVID-19 у закрытых установах краіны.
28.05.2020 Рэаліі магілёўскага ІЧУ: сабачы холад, кіпень – толькі ў фантазіях
Журналіст і праваабаронца "Магілёўскай вясны" Аляксандр Буракоў, які адбыў 10 сутак у магілёўскім ІЧУ, падаў скаргу на ўмовы ўтрымання. Нават пасля рамонту гэтую ўстанову можна прыраўняць да камеры катаванняў.
27.05.2020 Людміла Кучура баіцца за жыццё мужа ў турме
Асуджаны Пётр Кучура, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме №4, паведаміў сваёй жонцы Людміле пра пагаршэнне стану здароўя.
27.05.2020 Блог Паўла Сапелкі: "Біябомбы" пад арыштам
У новым выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка разважае аб адміністрацыйным пераследзе актывістаў і іх арыштах ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19, як парушэнні права на жыццё і здароўе чалавека.
26.05.2020 Палітвязень Жамчужны: Я на шэсць месяцаў змешчаны ў "крытку"
"Ад 29 красавіка я на шэсць месяцаў змешчаны ў "крытку", таму магу свабодна і стабільна перапісвацца", – паведаміў у чарговым лісьце праваабаронцу Леаніду Свеціку палітвязень Міхаіл Жамчужны, які знаходзіцца зараз у горацкай калёніі.
21.05.2020 Магілёўскі актывіст пра свой пераслед: Трапіў пад падазрэнне – ужо не чалавек
Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту грамадскія актывісты распавядаюць свае гісторыі знаходжання ў міліцыі.
14.05.2020 Віцебскі актывіст распавёў пра ўмовы ўтрымання ў ізалятары
13 траўня Аляксандр Ільінец быў вызвалены з-пад арышту і выйшаў на волю. Ён распавёў праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання ў ІЧУ.
14.05.2020 Палітвязня Жамчужнага на 6 месяцаў змясцілі ў памяшканне камернага тыпу
Па апошніх звестках палітвязень Міхаіл Жамчужны, які адбывае пакаранне ў Горацкай калоніі, адчувае сябе нармальна і перадае прывітанні і словы падзякі за падтрымку, якая яму аказваецца з волі.
08.05.2020 Блог Валянціна Стэфановіча: Праверкі на дарогах
Я разам са сваім калегам і сябрам Уладзем Лабковічам, а таксама нашымі знаёмымі адвакатамі Паўлам С. і Аляксандрам Г. збіраліся ў захапляльную вандроўку на паўночны ўсход нашай любай Бацькаўшчыны – у невялічкую лясную вёсачку Малое Сітна
07.05.2020 “Вясна” працягвае збіраць звесткі пра каранавірус у месцах няволі
Праваабаронцы па-ранейшаму занепакоеныя становішчам людзей у месцах няволі ў сітуацыі развіцця пандэміі #COVID19, а інфармацыя адтуль фактычна недаступная для грамадскасці.
01.05.2020 Куды знікаюць лісты палітвязня Мікіты Емяльянава?
Мікіта Емяльянаў зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2 горада Бабруйска, але лісты ад яго сябрам не даходзяць.
21.04.2020 Блог Алеся Бяляцкага: Турма. Забытыя людзі. Гісторыя: XV. “ГУМОВЫ ТАПАК”
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў сваім блогу ўспамінае падзеі 2011 года, калі супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу.
20.04.2020 Палітвязня Мікіту Емяльянава этапавалі ў Бабруйск
Палітвязня Мікіту Емяльянава этапавалі ў папраўчую калонію №2 горада Бабруйск. Пра гэта паведамляе ў фэйсбуку dissidentby. Другі палітвязень Іван Комар, асуджаны разам з Мікітай, знаходзіцца таксама ў Магілёўскай вобласці – у шклоўскай калоніі №17.