Навіны на тэму: умовы ўтрымання
23.06.2020 Тэрмін у карцэры Сяргею Ціханоўскаму працягнулі за павуцінне ў камеры
Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў карцэры ўжо 11 дзён. Паводле адваката, ён атрымаў два спагнанні, кожнае — па сем сутак. Першае далі за парушэнне рэжыму. Другое — ужо ў карцэры, за дрэнную прыборку.
21.06.2020 Актывісту Аляксандру Грэчышнікаву, які адбывае арышт, не даюць пахаваць свайго бацьку
Актывіст "Народнай Грамады" Аляксандр Грэчышнікаў цяпер адбывае арышт у ЦІП даўжынёй у 30 сутак. Яго сітуацыя ўскладняецца і асабістымі прычынамі: Бацька Грэчышнікава памёр, а сваякі не могуць дамагчыся таго, каб Аляксандра адпусцілі на пахаванне.
20.06.2020 Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня
Блогер youtube-канала “Страна для жизни” Сяргей Ціханоўскі пакінуты ў карцары да 26 чэрвеня. Пра гэта праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміла яго жонка Святлана Ціханоўская.
18.06.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Забарона перадач для зняволеных у ЦІП з-за эпідэміі – незаконная
Юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка адзначае, што за цалкам законна-афіцыйным выглядам паперкі аб забароне перадач для адміністрацыйна арыштаваных і затрыманых хаваецца поўнае няведанне закона і грэбаванне яго нормамі.
17.06.2020 Чаму вязні Акрэсціна не могуць паскардзіцца на ўмовы ўтрымання?
Актывісты, якія адбылі адміністрацыйныя арышты ў мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, збіраюцца скардзіцца на парушэнні сваіх правоў падчас адбыцця пакарання, у тым ліку на катаванні і знявагі, якія яны зазналі на Акрэсціна, піша "Радыё Свабода".
17.06.2020 Пракуратура нарэшце ўбачыла парушэнні пры ўтрыманні затрыманага ў РУУС
Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска ўстанавіла шэраг парушэнняў пры ўтрыманні затрыманага Ягора М. у камеры раённага РУУС.
17.06.2020 Актывісты, якія сядзелі "на сутках" на Акрэсціна, кажуць аб жорсткіх умовах, ціску і пагрозах
За апошнія дні з'явілася вялікая колькасць паведамленняў актывістаў, якія адбывалі адміністрацыйны арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна, аб сур'ёзных парушэннях, фізічным і псіхалагічным уздзеянні.
16.06.2020 Праваабаронца просіць правесці праверку па фактах бесчалавечага абыходжання з арыштантамі ў ЦІП
Юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка накіраваў заяву начальніку ГУУС Мінгарвыканкама і ў пракуратуру Маскоўскага раёна г. Мінска па факце жорсткага, бесчалавечнага, прыніжаючага годнасць абыходжання з арыштаванымі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
15.06.2020 Максім Урбановіч заявіў пра здзекі ў турме на Акрэсціна, Паўла Севярынца таксама катуюць
Максім Урбановіч расказаў пра ціск у турме на Акрэсціна і заявіў, што ён збіраецца падаваць скаргу на ўмовы ўтрымання.
13.06.2020 Сяргея Ціханоўскага змясцілі ў карцар
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязень Сяргей Ціханоўскі цяпер знаходзіцца ў карцары ў СІЗА-1 і прабудзе там да 19 чэрвеня.
11.06.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Відэасувязь як альтэрнатыва званкам і спатканням
Ініцыятыва ўвесці для зняволеных у якасці альтэрнатывы кароткатэрміновым спатканням і тэлефонным перамовам відэазванкі нарадзілася задоўга да аб'яўлення пандэміі. Але і цяпер яны даступныя не ўсім зняволеным.
10.06.2020 ЦІП на Акрэсціна ў Мінску перастаў прымаць перадачы для затрыманых — "з-за эпідабстаноўкі"
Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) ГУУС Мінгарвыканкама перастаў прымаць перадачы для затрыманых — "у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай".
04.06.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Чыноўнік адмаўляе недахоп СІА, дзяржзакупкі кажуць пра адваротнае
Сведкі сцвярджаюць, што ў Кобрынскім доме-інтэрнаце – ачаг распаўсюджвання каранавіруса, а работнікі адчувалі востры недахоп сродкаў індывідуальнай абароны (СІА).
02.06.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Масавыя пікеты па збору подпісаў, затрыманні, штрафы і суткі. Суды не задавальняюць скаргі аб фармаванні выбарчых камісій, а ПЦ "Вясна" прэзентаваў дзевятую кнігу серыі "Беларуская турэмная літаратура".
29.05.2020 "Кнігі забралі, а ў камеры былі вошы". Актывіст "кандыдатаў пратэсту" Арцём Бабок распавёў пра ўмовы ўтрымання ў ЦІП
Актывіст "Народнай Грамады" Арцём Бабок — адзін з паплечнікаў "кандыдатаў пратэсту", затрыманых 19 траўня ў Вярхоўным судзе. Рашэннем суду Савецкага раёна горада Мінска ён атрымаў 7 сутак. Пасля адбыцця свайго арышту ў ЦІП актывіст расказаў "Вясне", як яго затрымлівалі і якімі былі ўмовы ўтрымання ў ЦІП.