Навіны на тэму: умовы ўтрымання
12.08.2020 “Кожны дзень па начах там крычалі людзі”. Гісторыя затрыманага мінчука, які вярнуўся з Акрэсціна
Затрыманы 9 жніўня мінчук выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў раніцай 12 жніўня. Увесь гэты час яго, як і іншых затрыманых, не кармілі; у камеры на шэсць месцаў утрымлівалася 40 чалавек, а амапаўцы абражалі і збівалі людзей па начах. На ўмовах ананімнасці ён пагадзіўся распавесці “Вясне” падрабязней, што яму давялося перажыць.
12.08.2020 «Турму на Акрэсьціна ператварылі ў канцлягер». Праваабаронца Бяляцкі пра беспрэцэдэнтны гвалт
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ў размове са Свабодай параўнаў дзеяньні сілавых органаў у дачыненьні да грамадзянаў Беларусі з генацыдам, а месцы ўтрыманьня арыштаваных — з канцлягерам.
11.08.2020 Хто чакае судоў ў Жодзінскім СІЗА? Спіс затрыманых да 9 жніўня
Праваабаронцам “Вясны” сталі вядомыя спісы грамадзян, якія былі змешчаныя да суда ў следчы ізалятар Турмы №8 у Жодзіна.
06.08.2020 Актывіста адправілі адбываць "суткі" са станоўчым тэстам на COVID-19
Як стала вядома "Вясне", сябра БСДП "Народная Грамада" Андрэя Шыпуліна адправілі адбываць адміністрацыйны арышт, на які яго асудзілі два месяцы таму, са станоўчым тэстам на COVID-19.
04.08.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
03.08.2020 У месцах пазбаўлення волі зноў дазволілі спатканні са сваякамі
Са жніўня аднаўляюцца кароткатэрміновыя і працяглыя спатканні ў месцах пазбаўлення волі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
30.07.2020 Сяргею Ціханоўскаму падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай да канца верасня
29 ліпеня зняволенаму па крымінальнай справе блогеру Сяргею Ціханоўскаму, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем, чарговы раз працягнулі тэрмін утрымання пад вартай — гэтым разам да 29 верасня.
28.07.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Пра што гаварылі на канферэнцыі "Турмы ў кантэксце COVID-19"
24 ліпеня адбылася анлайн-канферэнцыя "Турмы ў кантэксце COVID-19: як сістэмы аховы здароўя на ўзроўні супольнасцяў працуюць у рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі".
28.07.2020 Як валанцёры перадаюць перадачы палітвязням на "Валадарку". Рэпартаж
Чаму важна падтрымліваць палітвязняў перадачамі, як валанцёры выбіраюць прадукты, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца — чытайце ў нашым рэпартажы.
28.07.2020 ІЧУ не прымае перадачы для Дзмітрыя Паліенкі. Яго змясцілі ў ШІЗА
28 ліпеня жонка актывіста Дзімтрыя Паліенка Наста спрабавала перадаць мужу ў ізалятар часовага ўтрымання перадачу, але яе не прынялі, піша palitviazni.info.
25.07.2020 У турме памёр праваабаронца Азімжан Аскараў
Праваабаронца Азімжан Аскараў памёр раніцай 25 ліпеня. Вядома, што напярэдадні яго перавялі з 19 калоніі ў вёсцы Жаны-жэр у калонію 47 на медагляд
24.07.2020 «Да Севярынца не падпускаюць». Затрыманы раварыст — пра ўмовы на Акрэсціна
Павел Севярынец ужо паўтара месяца адбывае арышт у ізалятары на Акрэсціна. Жонка і паплечнікі палітыка чакалі, што яго выпусцяць 22 ліпеня, але гэтага не здарылася. Адзіная магчымасць даведацца хоць што-небудзь — пагаварыць з іншымі затрыманымі, якія перасякаліся з палітыкам у ЦІП або ІЧУ.
23.07.2020 Front Line Defenders: Здароўе Азімжана Аскарава ў крытычным стане
Front Line Defenders выпусціла тэрміновае паведамленне з заклікам да ўладаў Кыргызстана аб неадкладным вызваленні праваабаронцы Азімжана Аскарава і прадастаўленні яму неабходнай медыцынскай дапамогі.
22.07.2020 “У іх загад “тэрорыць” усіх палітычных”. Яўген Міхасюк пра арышт за велапрабег
Яўген распавёў “Вясне”, чаму ўчастковы ў РУУС не хацеў складаць на яго пратакол, якое стаўленне “на сутках” да палітычных, чаму палову арышту ён правёў у карцары, а таксама іншыя падрабязнасці свайго затрымання і ўтрымання пад вартай.
16.07.2020 Ціханоўская: Перастанце здзекавацца з майго мужа і ціснуць на яго!
Пасля выхаду з карцара Сяргея Ціханоўскага змясцілі не ў тую камеру, у якой ён знаходзіўся раней, а ў камеру на 15 чалавек. Зняволеныя зноў адмовіліся яго прымаць і зноў запатрабавалі «доказаў» супраць чутак пра нібыта «нізкі сацыяльны статус».