Навіны на тэму: умовы ўтрымання
06.10.2020 Праваабаронца пра абмежаванні перадачаў: "Калі 9 жніўня ЦІП ператварылі ў склеп гестапа, нікога не хвалявалі супрацьэпідэміялагічныя меркаванні"
5 кастрычніка ў ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна змянілі час прыёма перадачаў для адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных нібыта для забеспячэння бяспекі ў сувязі з распаўсюдам COVID-19.
06.10.2020 У палітвязня Шклярава пагоршылася здароўе, ён перахварэў на каранавірус
Адвакат арыштаванага 29 ліпеня палітолага Віталя Шклярава Антон Гашынскі паведаміў пра рэзкае пагаршэньне здароўя свайго падабароннага пасля захворвання на COVID-19 у СІЗА.
06.10.2020 "Нам по**й, раз назваўся хлопцам, значыць, распранайся". Як абыходзіліся з трансгендарным чалавекам у мінскім і жодзінскім ІЧУ
Як паведамляе MAKEOUT, з-за таго, што Жэня – трансгендарны чалавек, у ІЧУ і міліцыі ён падвергнуўся жорсткаму абыходжанню і дыскрымінацыі на падставе сваёй ідэнтычнасці, пра што сведчаць шматлікія факты прымянення да яго трансфобнай рыторыкі, шантажу і пагроз. "Вясна" прыводзіць гісторыю Жэні Вялько.
05.10.2020 Частку затрыманых, якія адбывалі арышт у гомельскім ІЧУ, перавялі ў Брагін
Сваякі затрыманых, якія адбываюць арышты за ўдзел у акцыях пратэсту ў Гомелі, даведаліся, што іх родных 2 кастрычніка перавялі адбываць пакаранне ў Брагінскі ізалятар часовага ўтрымання.
30.09.2020 «Ігару свядома ствараюць нечалавечыя ўмовы». Зварот жонкі палітвязня Лосіка
Жонка палітвязня Ігара Лосіка Дар’я Лосік расказала "Радыё Свабода" пра ўмовы ўтрыманьня яе мужа ў турме № 8 у Жодзіне. Дарʼя лічыць, што мужу свядома ствараюць нечалавечыя ўмовы.
29.09.2020 Палітвязню Віталю Шкляраву працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
Палітвязню Віталю Шкляраву, затрыманаму 29 ліпеня, працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы, паведаміў TUT.BY адвакат Шклярава Антон Гашынскі.
17.09.2020 Жодзіна: ІЧУ, перадачы, вызваленне і валанцёрства. Рэпартаж "Вясны"
Ізалятар часовага ўтрымання горада Жодзіна ў апошні месяц стаў вядомым месцам – менавіта туды пачалі змяшчаць затрыманых да суда за "удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах" у Менску, а таксама асуджаных на арышт. "Вясна" наведала Жодзіна ў сераду, 16 верасня – адзіны дзень у тыдні, калі вядзецца прыём перадач для тых, хто адбывае арышт – каб паглядзець, што там адбываецца.
04.09.2020 Дацкі інстытут супраць катаванняў падрыхтаваў дапаможнік для пацярпелых па самадакументаванні фактаў жорсткага абыходжання
Дацкі інстытут супраць катаванняў "DIGNITY" пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра "Вясна" падрыхтаваў практычны дапаможнік для пацярпелых па дакументаванні фактаў катаванняў і жорсткага абыходжання з боку органаў дзяржаўнай улады.
31.08.2020 «А ў турме зараз вячэра ...», або Што неабходна ведаць арыштанту пра свае правы на сутках
Што сёння трэба ведаць адміністрацыйна арыштаванаму пра свае правы? Адказы ў прававым лікбезе ад праваабаронцаў "Вясны".
25.08.2020 Мінчук трапіў на Акрэсціна і выйшаў адтуль збітым і з COVID-19
Увечары 11 жніўня Максім Даўжэнка разам у сябрамі вяртаўся дадому, але так і не дабраўся туды: яго затрымалі супрацоўнікі АМАПу. Больш за два дні малады чалавек правёў у ЦІП на Акрэсціна, пасля чаго лекары зафіксавалі ў яго закрытую ЧМТ, удар грудной клеткі, гематомы, апёк кісці, а таксама COVID-19.
24.08.2020 «Мяне хавалі ад расейскіх консулаў», — грамадзяніна Расеі лічылі зьніклым, а ён быў на Акрэсьціна
23 жніўня ўвечары з Акрэсьціна выйшаў адзін з апошніх затрыманых пасьля выбараў — грамадзянін Расеі Міхаіл Дарожкін, якога родныя і консулы шукалі 10 дзён. Выйшаў са штампам аб дэпартацыі і забароне ўезду ў Беларусь на 5 гадоў.
20.08.2020 Сведчаць пацярпелыя: "На галаву вылілі белую фарбу. Гэта як метка — білі мяне мацней”
Стаса Дзядова затрымалі 11 жніўня ў Мінску, каля парку Дружбы народаў. Сілавікі вылілі на яго белую фарбу, тым самым "пазначыўшы" яго. Стас распавёў "Вясне" пра тое, як усё адбывалася і што яму давялося перажыць.
15.08.2020 ЦІП: Вінярскі больш за 10 дзён трымае галадоўку, у Мацкойця зламаная нага
Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі, які ўтрымліваецца ў ЦІП, ўжо 13 дзён трымае галадоўку. У Сяргея Мацкойця зламаная нага, але яму не аказваюць дапамогу.
13.08.2020 Затрыманых з Акрэсціна перавозяць нават у ЛПП
За-за катастрафічнага недахопу ў Мінску месцаў для размяшчэння да суда затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту выкарыстоўваюцца самыя розныя месцы.
13.08.2020 Сваякі просяць медычнай дапамогі для хворых і збітых, якіх утрымліваюць на Акрэсціна!
Праваабаронцам становяцца вядомыя новыя факты неаказання медыцынскай дапамогі грамадзянам, якія ўтрымліваюцца ў ізалятары часовага ўтрымання і Цэнтры ізаляцыі правапарушалінікаў на завулку Акрэсціна ў Мінску.