Навіны на тэму: умовы ўтрымання
10.12.2020 Палітвязень Мікола Дзядок змешчаны ў карцэр на сем сутак
Палітвязню Міколу Дзядку было вынесенае спагнанне ў СІЗА-1 г. Мінска за "міжкамерную сувязь". З 8 снежня яго змясцілі ў карцэр тэрмінам на сем сутак.
28.11.2020 СІЗА №6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе"
У СІЗА№6 горада Баранавічы з кастрычніка сталі перавозіць затрыманых на мінскіх маршах — тых, каму уже не хапае месца на Акрэсціна. Мы з'ездзілі ў Баранавічы 29 кастрычніка — тады супалі адразу тры чацвяргі: адзіны ў тыдзень дзень прыёму на Акрэсціна, перавозка затрыманых у Баранавічы, адзіны (на той момант) дзень перадачы перадач у СІЗА№6.
26.11.2020 "Радзіма ўзнагародзіла не толькі 10 "суткамі", але яшчэ і хатнім арыштам на 14 дзён – пацвердзілі COVID-19"
35-гадовы спецыяліст па продажам Андрэй распавёў "Вясне" пра сфабрыкаваныя аднолькавыя пратаколы на ўсіх затрыманых раніцай 26 кастрычніка, як выйшаў з жодзінскага ізалятара з каранавірусам і пра тое, што яму і яго сукамернікам яшчэ давялося перажыць за гэтыя 10 сутак.
16.11.2020 “За дзяцей гатовы да любых рэпрэсій”: Алесь Талстыка распавёў пра свае суткі
Алеся Талстыку затрымалі каля дома 14 кастрычніка. Ён прайшоў тыповы для сённяшняга беларуса шлях “з РУУС у Жодзіна” і расказвае, як гэта было.
14.11.2020 "Вясна" працягвае збор і дакументаванне фактаў катаванняў у Беларусі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў працягвае кампанію па дакументаванні выпадкаў катаванняў, жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага абыходжання ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных выступленняў.
06.11.2020 У хлопца ў ІЧУ на Акрэсціна пацвердзілі COVID-19, але замест лячэння яго адправілі ў камеру-адзіночку
Актывіста анархісцкага руху з Баранавічаў Іллю Сянько пасля выбараў за ўдзел у пратэстных акцыях арыштоўваюць на 15 сутак ўжо трэці раз. Родныя хлопца распавялі "Вясне", як Іллю асудзілі на чарговы 15 сутак і як яму ў ІЧУ дыягнаставалі COVID-19.
03.11.2020 Родныя палітвязня Вячаслава Рагашчука: Яму неабходна абследаванне, у СІЗА ён просіць аб дапамозе
Сястра палітвязня Вячаслава Рагашчука паведаміла "Вясне", што яго стан здароўя ў баранавіцкім СІЗА пагаршаецца. У апошнім лісце ён напісаў, што, акрамя шуму і звону ў галаве, цяпер у яго яшчэ "па раніцах вочы жаўтаватыя і ў роце кіслым аддае", а таксама пачаў балець бок жывата.
29.10.2020 "АМАПавец бярэ яшчэ адну дубінку і кажа: "Усё жыццё хацеў стаць барабаншчыкам". Сведчаць пацярпелыя
29-гадовы мінчук Антон (імя зменена – заўв. рэд.) праводзіў сяброўку дадому 10 жніўня каля 21 гадзін. Маладыя людзі ехалі на трамваі па вул. Машэрава, калі туды забегла пяць супрацоўнікаў АМАП у масках.
26.10.2020 Зміцер Дашкевіч на судзе заявіў пра катаванні ў ІЧУ
Учора, 25 кастрычніка, падчас мірнага пратэсту затрымалі прадпрымальніка былога палітвязня Зміцера Дашкевіча і трымалі ў ІЧУ на Акрэсціна да сённяшняга суда. Але сёння яго не асудзілі — абвясцілі перапынак да заўтра.
19.10.2020 Праваабаронца "Вясны": Вызваленыя пад хатні арышт застаюцца палітвязнямі
Умовы хатняга арышту трох палітзняволеных суправаджаюцца шэрагам абмежаванняў: ім нельга выходзіць на вуліцу, бачыцца нават з роднымі і сябрамі, карыстацца інтэрнэтам. Праваабаронцы «Вясны» заяўляюць, што пры такіх умовах утрыманне палітычных зняволеных разглядаецца як у месцы несвабоды.
15.10.2020 Свежую прэсу, дасланую ў СІЗА Паўлу Севярынцу, вярнулі назад. Разбіраемся чаму
Пошта вярнула капэрту з некалькімі асобнікамі газет “Новы” час” і “Літаратура і мастацтва”, якія былі адпраўленыя палітвязню Паўлю Севярынцу ў следчы ізалятар №1 Мінска.
14.10.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Каранавірус у месцах няволі
Юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка правёў аналіз інфармацыі аб сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі ў папраўчых установах Беларусі, а таксама іх забяспечанасць сродкамі індывідуальнай абароны з дапамогай дзяржзакупак.
12.10.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Грамадскія назіральныя камісіі і наведванне месцаў несвабоды
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка прааналізаваў звесткі, размешчаныя ў адкрытых крыніцах, аб дзейнасці грамадскіх назіральных камісій за выкананнем правоў асуджаных у 2020 годзе.
08.10.2020 Заводзілі ў аўтазак са словамі “Всё, ты меня за**ала!” – гісторыя затрыманай паэткі Ганны Комар у падкасце "Вясна прыйдзе"
У аўтазаку Ганне сустрэўся веруючы амапавец, а у РУУСе – амапавец, які заляцаўся да затрыманай дзяўчыны. На Акрэсціна супрацоўнікі казалі “Женщины, приезжайте почаще, вы нам скрашиваете наши будни!“, а ў Жодзіна затрыманым зладзілі “дыскатэку”…
07.10.2020 Неверагодны трэш ад магілёўскай міліцыі: чалавека трымалі 5 сутак на ІЧУ без суда
Віталь Кавалеўскі прабыў апошнія пяць сутак у ізалятары ўнутраных спраў УУС Магілёўскага аблвыканкама. Нічога дзіўнага, на першы погляд, але праблема ў тым, што мужчына быў фактычна пазбаўлены волі без рашэння суда.