Навіны на тэму: умовы ўтрымання
31.03.2021 60 грамаў рыбы з галавой замест 100 грамаў і без: Як змяніліся нормы харчавання ў месцах несвабоды
Юрыст "Вясны" Павел Сапелка параўнаў новую пастанову Саўміна "Аб устанаўленні нормаў харчавання і нормаў забеспячэння сродкамі асабістай гігіены асобных катэгорый грамадзян" з папярэднім дакументам і адзначае, што вялікіх зменаў, якія маглі б якасна паўплываць на арганізацыю харчавання зняволеных, цяперашняя пастанова не ўтрымлівае.
22.03.2021 Што чакае асуджаных па палітычных справах пасля абвяшчэння прысуду?
Для многіх з тых, хто апынуўся на лаве падсудных, і іх сваякоў – гэта першы такі вопыт. Праваабаронцы "Вясны" тлумачаць, у чым розніца ва ўмовах утрымання па розных відах пакарання.
18.03.2021 Падпішы петыцыю аб спыненні катаванняў у ІЧУ
На сайце "Зручны горад" з'явілася петыцыя "Аб спыненні жорсткага абыходжання і катаванняў у ізалятарах часовага ўтрымання". У ёй указваецца, што адміністрацыйна затрыманыя і арыштаваныя пасля вызвалення масава заяўляюць аб наўмысным невыкананні патрабаванняў заканадаўства датычна ўмоваў іх ўтрымання ў ІЧУ.
18.03.2021 Палітвязня Іллю Лабацэвіча пазбавілі спатканняў, пасылак і перадач. Зараз ён у лякарні праз тромб
Пра гэта "Вясне" паведаміла маці палітвязня – Наталля Лабацэвіч.
17.03.2021 Праблемы з карэспандэнцыяй, недахоп ежы і ШІЗА. Як сядзіць у турме палітвязень Мікіта Емяльянаў
Палітзняволены Мікіта Емяльянаў з 9 чэрвеня быў пераведзены на строгі турэмны рэжым у Магілёўскую турму №4. Пачынаючы са студзеня ў сваіх лістах да родных ён скардзіцца на праблемы з карэспандэнцыяй і немагчымасць наесціся той ежай, што яму даюць.
17.03.2021 Валадару Цурпанаву пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі за ўхіленне ад адбыцця пакарання
Магілёўскага актывіста і палітычнага зняволенага Валадара Цурпанава змясцілі ў СІЗА турмы №.4
16.03.2021 Журналіст Андрэй Аляксандраў застанецца за кратамі да 12 траўня
Па словах адваката, Аляксандраў трымаецца добра, следчыя дзеянні з яго ўдзелам цяпер не праводзяцца. Ён шмат чытае, займаецца спортам, ходзіць на прагулкі.
07.03.2021 "Калі вярнуцца, я б яе не адгаворваў ад "Вясны". Гутарка з мужам валанцёркі Марфы Рабковай
TUT.BY пагаварыў з мужам праваабаронцы Вадзімам Жаромскім аб новым абвінавачванні, настроі Марфы і куды ён павязе жонку, як толькі яна выйдзе на волю.
26.01.2021 Парушэнні правоў адміністрацыйна арыштаваных у 2020 годзе: новы даклад праваабаронцаў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў 26 студзеня даклад “Адміністрацыйны арышт у Беларусі-2020 як інструмент парушэння правоў чалавека”.
16.01.2021 "Гэта рабства". Доступ да правасуддзя і праца ў турме — расказ вызваленага. Частка 1
Беларус Юрый Лінга правёў у месцах пазбаўлення волі дзевяць гадоў і вызваліўся ў кастрычніку 2020 года. Ён распавёў "Вясне" аб тым, з якімі парушэннямі правоў сутыкаюцца асуджаныя. Першая частка яго апавядання прысвечана таму, ці сапраўды кожны грамадзянін можа звярнуцца да правасуддзя, а таксама як і ў якіх умовах асуджаныя працуюць і колькі зарабляюць.
15.01.2021 Падтрымка не мае межаў: як пісаць лісты палітвязням не з Беларусі
“Вясна” падрыхтавала адказы на пытанні, якія часта ўзнікаюць у замежнікаў і замежніц падчас напісання лістоў палітвязням.
14.01.2021 Праваабаронцы заклікалі Спецдакладчыкаў ААН умяшацца ў сітуацыю жанчыны з эпілепсіяй
Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся да Спецыяльных дакладчыкаў ААН наконт сітуацыі з Людмілай Паўлоўскай
24.12.2020 Amnesty International беларускім уладам: Просім неадкладна праверыць інфармацыю пра пагрозы жыццю і здароўю Мікалая Дзядка
Amnesty International у чацвер, 24 снежня, звярнулася да беларускіх уладаў з патрабаваннем прыняць неадкладныя меры па праверцы інфармацыі пра пагрозы жыццю і здароўю арыштаванага больш за месяц таму анархіста Мікалая Дзядка.
24.12.2020 Палітвязень Міхаіл Жамчужны асцерагаецца, што можа не выйсці на волю пасля шасці з паловай гадоў калоніі
Адзін з найстарэйшых беларускіх палітвязняў Міхаіл Жамчужны асцерагаецца ўзбуджэння супраць сябе крымінальнай справы па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса.
23.12.2020 Крыніцы: Жыццю і здароўю Міколы Дзядка пагражаюць
Родныя і блізкія палітвязня Міколы Дзядка занепакоеныя пагрозамі, што паступаюць у яго адрас.