Навіны на тэму: умовы ўтрымання
19.05.2021 Палітвязня Аляксандра Троцкага, асуджанага да 10 гадоў зняволення, перавялі ў магілёўскую турму яшчэ да апеляцыі
Палітзняволенага 45-гадовага бізнэсмена Аляксандра Троцкага, асуджанага 5 сакавіка Мінгарсудом за замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў (арт. 14 арт. 362 Крымінальнага кодэкса) да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, перавялі з мінскага СІЗА №1 у магілёўскую турму №4.
19.05.2021 Як выжыць на "хіміі", калі больш за палову заробку трэба аддаць дзяржаве?
Адзін з асуджаных па крымінальнай справе паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса распавёў на ўмовах ананімнасці пра ўмовы ўтрымання на “хіміі”.
19.05.2021 Палітвязня Фурманава зноў змясцілі ў карцар. Пракурор патрабуе пакараць яго 2 гадамі калоніі
Палітзняволенага па "справе Ціханоўскага" Дзмітрыя Фурманава ў гродненскай турме №1 змясцілі ў карцар. Прычына спагнання пакуль невядомая. Пра гэта піша тэлеграм-канал "Страна для жизни".
04.05.2021 Сваякам палітвязня Вадзіма Гурмана не паведамляюць пра ягонае месцазнаходжанне
У Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС сказалі, што не валодаюць такой інфармацыяй.
02.05.2021 Журналіста Дзяніса Івашына пасадзілі ў карцар
Незалежны журналіст Дзяніс Івашын, які супрацоўнічае з "Новым Часам", знаходзіцца за кратамі ў турме №1 Гродна з 12 сакавіка 2021 года. А 1 траўня стала вядома, што яго змясцілі ў карцар.
28.04.2021 100 дзён за кратамі. Чым жыве праваабаронца-палітвязень Леанід Судаленка
Сто дзён таму, раніцай 18 студзеня, па дарозе на офіс быў затрыманы старшыня Гомельскага аддзялення «Вясны» Леанід Судаленка.
27.04.2021 Праваабаронца Аляксандр Вайцешык: «Мяне асудзілі на 15 сутак за тры хвіліны»
Сёння Аляксандр распавядае «Вясне» пра тое, як яго ўгаворвалі спыніць галадоўку, у колькіх камплектах адзення ён спаў у ІЧУ і на якія неадпаведнасці ў пастанове звярнуў увагу ў сваёй скарзе.
20.04.2021 У камеры на два месцы дзевяць чалавек, у душ – у кайданках. Як цяпер на сутках сядзяць дзяўчаты
За апошні месяц да праваабронцаў "Вясны" паступіла шмат сведчанняў пра значныя пагаршэнне ўмоў утрымання не толькі ў мінскіх ЦІП і ІЧУ, але і ў ізалятарах па ўсёй краіне: збіццё, адабранне матрасаў, адсутнасць перадач, здзекі з боку супрацоўнікаў. Стаўленне да дзяўчат не значна адрозніваецца, а часам бывае і больш грэблівае з улікам асаблівасцяў фізіялагічных патрэбаў.
14.04.2021 "Правілы спушчаны былі з самых вышэйшых кабінетаў". Мастак Яўген Лукашэвіч пра суткі ў Лідскім ЦІП
Мастак Яўген Лукашэвіч быў арыштаваны 26 сакавіка на 15 сутак за вывешаны бела-чырвона-белы сцяг на фасадзе свайго дома. Ён распавёў ПЦ “Вясна” пра ўмовы ўтрымання ў Лідскім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
12.04.2021 Новыя сведчанні пра ўмовы ўтрымання арыштантаў у ІЧУ Жодзіна, Бабруйска і Магілёва
Нягледзячы на нядаўнюю спробу кіраўніцтва ЦІП апраўдацца і адмаўляць стварэння недапушчальных умоў утрымання арыштантаў, людзі, што вызваляюцца, працягваюць сведчыць пра катаванні ў ІЧУ ў розных гарадах краіны.
09.04.2021 Алесь Бяляцкі: Лінія на садысцкае стаўленне да затрыманых будзе працягвацца
Пра сітуацыю ў беларускіх турмах і ізалятарах belsat.eu пагутарыў з кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім.
09.04.2021 Палітзняволены Рамуальд Улан пра свой побыт на гомельскай “хіміі”: Жыць можна
Два тыдні як палітзняволены са Смаргоні Рамуальд Улан адбывае пакаранне ў выпраўленчай установе адкрытага тыпа №17 (хімія).
08.04.2021 Катаванні над адміністрацыйна арыштаванымі ў ІЧУ працягваюцца
Людзі, якія вызваляюцца пасля сутак з ЦІП у Мінску і ІЧУ у Жодзіна, працягваюць заяўляць аб жорсткім абыходжанні з боку адміністрацыі і супрацоўнікаў з арыштантамі.
07.04.2021 Праваабаронцы заклікаюць распавесці пра ўмовы ўтрымання ў месцах несвабоды
Праваабаронцы “Вясны” працягваюць маніторынг месцаў несвабоды ў Беларусі і збіраюць актуальныя звесткі пра ўмовы ўтрымання ў папраўчых калоніях і турмах. Таксама важнымі для аналізу з’яўляюцца і тыя абмежаванні, якія накладаюцца на “дамашняй хіміі”.
06.04.2021 На Акрэсціна камеры заліваюць хлёркай, у Жодзіна збіваюць, у Магілёве будзяць сярод ночы. У якіх умовах утрымліваюцца арыштанты?
Праваабаронцы “Вясны” занепакоеныя значным пагаршэннем умоваў утрымання ў ІЧУ і ЦІП Мінгарвыканкама, а таксама ў ІЧУ Жодзіна і Магілёва.