Навіны на тэму: умовы ўтрымання

Вольгу Класкоўскую змясцілі ў памяшканне камернага тыпу

11.08.2021 Вольгу Класкоўскую змясцілі ў памяшканне камернага тыпу

Гэта здарылася праз “сістэматычнае парушэнне правілаў унутранага распарадку”.

“Чым больш скоцкія ўмовы, тым больш праяўляюцца чалавечыя якасці”. Праваабаронца “Вясны” Андрэй Палуда — пра тры дні, праведзеныя на Акрэсціна

06.08.2021 “Чым больш скоцкія ўмовы, тым больш праяўляюцца чалавечыя якасці”. Праваабаронца “Вясны” Андрэй Палуда — пра тры дні, праведзеныя на Акрэсціна

Праваабаронцу “Вясны” і каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэя Палуду затрымалі 14 ліпеня — у той дзень прыйшлі і да іншых “вясноўцаў”. Трое сутак ён правёў на Акрэсціна, дзе, між іншым, сядзеў разам з галоўным рэдактарам “Нашай нівы” Ягорам Марціновічам і журналістам “Белсат” Ігарам Ільяшом. Умовы ўтрымання праваабаронца называе “скоцкімі”. Андрэй Палуда распавёў “Вясне”, што бачыў і чуў падчас свайго знаходжання на Акрэсціна.

Прыходзіць наглядчык і б'е па ракавіне палкай. Палітзняволеная Міа Міткевіч распавяла пра ціск у жодзінскай турме

04.08.2021 Прыходзіць наглядчык і б'е па ракавіне палкай. Палітзняволеная Міа Міткевіч распавяла пра ціск у жодзінскай турме

Палітзняволеная арт-дырэктарка івэнт-агенцтва Міа Міткевіч, якую асудзілі па арт. 130 Крымінальнага кодэкса на тры гады калоніі за допісы пра міліцыянтаў "ВКонтакте", распавяла пра ціск у жодзінскай следчай турме.

Да зняволенага Арцёма Анішчука, які заяўляў пра катаванні ў калоніі, не пускаюць назіральнікаў грамадскай камісіі і адваката

02.08.2021 Да зняволенага Арцёма Анішчука, які заяўляў пра катаванні ў калоніі, не пускаюць назіральнікаў грамадскай камісіі і адваката

Як паведамляюць магілёўскія праваабаронцы, у калонію №15 да зняволенага Арцёма Анішчука — асуджанага на 2 гады калоніі фігуранта справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў", не пусцілі прадстаўнікоў грамадскай назіральнай камісіі.

Паўгадавы адпачынак? Праваабаронца Сяргей Драздоўскі распавёў, як яму жылося пад хатнім арыштам

02.08.2021 Паўгадавы адпачынак? Праваабаронца Сяргей Драздоўскі распавёў, як яму жылося пад хатнім арыштам

31 ліпеня стала вядома, што меру стрымання ў дачыненні да Сяргея Драздоўскага змянілі — цяпер ён пад падпіскай аб нявыездзе, дзейнічае паручальніцтва. Гэта азначае, што Драздоўскі можа свабодна выходзіць з дому, кантактаваць з людзьмі і карыстацца інтэрнэтам — усяго гэтага ён быў пазбаўлены. Праваабаронца распавёў "Вясне" аб тым, як для яго выглядаў хатні арышт.

"У ІЧУ смяяліся і казалі, што толькі нядаўна кроў з падлогі выцерлі", — асуджаны за сарваны чырвона-зялёны сцяг у Магілёве

27.07.2021 "У ІЧУ смяяліся і казалі, што толькі нядаўна кроў з падлогі выцерлі", — асуджаны за сарваны чырвона-зялёны сцяг у Магілёве

21-гадовага магілёўца Уладзіслава Пшанко асудзілі 3 чэрвеня па арт. 370 (здзек над дзяржаўнымі сімваламі) да трох месяцаў арышту за сарваны ў лютым на будынку гарадскога музея Магілёва афіцыйны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Палітзняволеная праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова страціла прытомнасць падчас прагулкі

26.07.2021 Палітзняволеная праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова страціла прытомнасць падчас прагулкі

Яе артэрыяльны ціск склаў 80/60 (мм. рт. сл).

"Камунікацыю з "палітычнымі" не ўхваляюць". Былы зняволены распавёў пра ўмовы для палітвязняў у калоніі "Віцьба"

21.07.2021 "Камунікацыю з "палітычнымі" не ўхваляюць". Былы зняволены распавёў пра ўмовы для палітвязняў у калоніі "Віцьба"

Былы зняволены Максім, які адбываў пакаранне за махлярства ў папраўчай калоніі №3 «Віцьбе» і вызваліўся ў ліпені, распавёў праваабаронцам "Вясны" пра ўмовы ўтрымання палітвязняў, пра іх побыт і працу, а таксама стаўленне да іх з боку іншых знволеных і адміністрацыі. 

ДФР, Следчы камітэт, Акрэсціна, умовы ўтрымання і спроба вярбоўкі. Гісторыя затрыманай валанцёркі “Вясны” Яўгеніі Бабаевай

19.07.2021 ДФР, Следчы камітэт, Акрэсціна, умовы ўтрымання і спроба вярбоўкі. Гісторыя затрыманай валанцёркі “Вясны” Яўгеніі Бабаевай

Мінскую валанцёрку Яўгенію Бабаеву затрымалі 14 ліпеня – у той дзень прыйшлі і да іншых праваабаронцаў “Вясны”. Пасля трох сутак яе нечакана выпусцілі з прапановай супрацоўніцтва з сілавікамі. Пра гэта, а таксама пра вобшук, допыты, умовы утрымання на Акрэсціна – чытайце ў гісторыі Яўгеніі.

Затрымалі на памінках маці за тое, што два месяцы таму слухаў у машыне песню Цоя "Перемен"

19.07.2021 Затрымалі на памінках маці за тое, што два месяцы таму слухаў у машыне песню Цоя "Перемен"

Сяргей распавёў «Вясне назірае» пра бяздомнага на Акрэсціна, які спражняўся пасярод камеры «палітычных», сукамерніка, які нібыта разбіў акно памочніцы пракурора і пра суддзю, якая строіла здагадкі, каб даказаць віну Сяргея.

Палітвязень Ягор Дуднікаў: "Стакан" параўнальна з камерай — рай, я там кайфану ў цішыні

13.07.2021 Палітвязень Ягор Дуднікаў: "Стакан" параўнальна з камерай — рай, я там кайфану ў цішыні

Ягору Дуднікаву працягнулі знаходжанне пад вартай да 6 жніўня. Паводле маці Ягора Юліі, следчы адмовіў у пераводзе яе сына пад хатні арышт.

Склалі рапарт за сушку ручніка. У СІЗА-1 на валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка працягваецца ціск

07.07.2021 Склалі рапарт за сушку ручніка. У СІЗА-1 на валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка працягваецца ціск

Такім чынам ствараюцца ўмовы для таго, каб у патрэбны час можна было пакараць патрэбнага чалавека.

Падпішы петыцыю аб спыненні катаванняў у калоніі ў адносінах да зняволенага Арцёма Анішчука

06.07.2021 Падпішы петыцыю аб спыненні катаванняў у калоніі ў адносінах да зняволенага Арцёма Анішчука

На сайце petitions.by з'явілася петыцыя, якая адрасуецца Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС.

Праваабаронца Марфа Рабкова ў камеры страціла прытомнасць

06.07.2021 Праваабаронца Марфа Рабкова ў камеры страціла прытомнасць

«Вясне» стала вядома, што палітзняволеная праваабаронца Марфа Рабкова страціла прытомнасць у камеры. Гэта здарылася з-за недахопу паветра і духаты.

У палітвязня Ягора Дуднікава ў СІЗА пагаршаецца здароўе

04.07.2021 У палітвязня Ягора Дуднікава ў СІЗА пагаршаецца здароўе

У прамове Лукашэнкі прагучала жаночае прозвішча, але маці і адвакат Ягора Дуднікава лічаць, што гаварылася менавіта пра яго, бо ягоная справа таксама звязана з «атрадамі самаабароны».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства