Навіны на тэму: умовы ўтрымання

"Настолькі дрэнна, што ў суд выклікалі хуткую дапамогу". Марыя Тарасенка распавяла пра здароўе Таццяны Ласіцы

05.11.2021 "Настолькі дрэнна, што ў суд выклікалі хуткую дапамогу". Марыя Тарасенка распавяла пра здароўе Таццяны Ласіцы

Памочніца Леаніда Судаленкі Таццяна Ласіца, асуджаная разам з ім 3 лістапада, сур'ёзна захварэла падчас свайго знаходжання ў СІЗА. На закрытым двухмесячным судовым працэсе Таццяна адчувала моцныя болі, аднак суддзя Сяргей Салоўскі не звярнуў на гэта належнай увагі.

Пратэст камеры №15: за што змагаюцца жанчыны, якія абвясцілі галадоўку ў ЦІП на Акрэсціна

05.11.2021 Пратэст камеры №15: за што змагаюцца жанчыны, якія абвясцілі галадоўку ў ЦІП на Акрэсціна

Былыя арыштанткі распавялі, што цяпер адбываецца ў камеры №15 ЦІП на Акрэсціна.

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?

27.10.2021 Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?

"Вясна" нагадвае, чаму важна дасылаць вязням грошы, распавядае, як гэта зрабіць і як на практыцы выглядае атаварка.

У палітзняволенай Наталлі Хершэ пачалі выпадаць валасы

20.10.2021 У палітзняволенай Наталлі Хершэ пачалі выпадаць валасы

У палітзняволенай Наталлі Хершэ з'явілася праблема, звязаная са здароўем. У яе пачалі выпадаць валасы: хутка і ў вялікай колькасці, але патрэбныя лекі перадаць пакуль немагчыма.

"Такія ізалятары ў Новай Беларусі дакладна не будуць патрэбныя". Былы арыштант распавёў пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна ў верасні

15.10.2021 "Такія ізалятары ў Новай Беларусі дакладна не будуць патрэбныя". Былы арыштант распавёў пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна ў верасні

За мінулы месяц беларускія суддзі арыштавалі мінімум 64 чалавекі агулам на 924 дні. Умовы ўтрымання "палітычных" на "сутках" цяпер безумоўна з'яўляюцца катаваннямі.

Марфа Рабкова: "Артыкулы будуць страшныя, але молат цяпер і не куе іншыя"

12.10.2021 Марфа Рабкова: "Артыкулы будуць страшныя, але молат цяпер і не куе іншыя"

Каардынатарка Валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова даслала ліст з СІЗА, у якім распавяла пра год у турме, свае дасягненні ў фізічных практыкаваннях і кнігі, якія прачытала апошнім часам.

Зняволенаму Ягору Яўстратаву змянілі рэжым на строгі, але ціск у калоніі на яго працягваецца

07.10.2021 Зняволенаму Ягору Яўстратаву змянілі рэжым на строгі, але ціск у калоніі на яго працягваецца

1 кастрычніка на закрытым судовым пасяджэнні асуджанаму фігуранту справы "пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі аднаго з начальнікаў Дэпартамента выканання пакаранняў Аляксандра Гейца (намначальніка аддзела арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы ў калоніях)" Ягору Яўстратаву наваполацкі суд змяніў рэжым з агульнага на строгі.

Жоўтыя біркі, кайданкі, татальны кантроль: як ціснуць на «палітычных» у СІЗА і калоніях з дапамогай прафулікаў

02.10.2021 Жоўтыя біркі, кайданкі, татальны кантроль: як ціснуць на «палітычных» у СІЗА і калоніях з дапамогай прафулікаў

Былы вязень, які адбываў пакаранне ў адной з папраўчых калоній Беларусі, распавёў «Вясне», як выглядаюць на практыцы прафілактычныя ўлікі для зняволеных: як абмяжоўваюць «палітычных» і якія гэта наступствы мае.

«Хрэн вам, а не хуткая». Як у беларускіх ізалятарах працягваюць здзеквацца з «палітычных»

23.09.2021 «Хрэн вам, а не хуткая». Як у беларускіх ізалятарах працягваюць здзеквацца з «палітычных»

Сям'я распавяла "Вясне назірае" ўмовы ўтрымання для "сутачнікаў" ў жніўні: пра відэакамеры над туалетам, "мясцовыя" метады лячэння COVID-19 на Акрэсціна і адмову выклікаць хуткую дапамогу хлопцу з прыступам эпілепсіі. 

Палітвязня Мікіту Емяльянава больш за месяц утрымлівалі ў ШІЗА і пазбавілі спаткання з роднымі

19.09.2021 Палітвязня Мікіту Емяльянава больш за месяц утрымлівалі ў ШІЗА і пазбавілі спаткання з роднымі

Больш за месяц ад палітзняволенага Мікіты Емяльянава не было ніякіх звестак: ні тэлефанаванняў, ні лістоў да блізкіх і сяброў. Таму 10 верасня яго родныя патэлефанавалі ў дзяжурную частку турмы №4 і спрабавалі даведацца, што адбываецца з Мікітам.

"Будзеш сядзець ад званка да званка". Катаванні, бясконцыя ШІЗА, ціск: што вядома пра асуджаных па "справе пяцёркі"

03.09.2021 "Будзеш сядзець ад званка да званка". Катаванні, бясконцыя ШІЗА, ціск: што вядома пра асуджаных па "справе пяцёркі"

"Вясна" паразмаўляла са сваякамі зняволеных па справе "пяцёркі" і распавядае, як адміністрацыі калоній ствараюць невыносныя ўмовы ўтрымання для Паўла Сахарчука, Ягора Яўстратава і Арцёма Анішчука.

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

02.09.2021 Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".

На паўгода ў ПКТ, суд па змене рэжыму на строгі: яшчэ на аднаго асуджанага за пашкоджанне машыны начальніка ДВП аказваюць ціск у калоніі

31.08.2021 На паўгода ў ПКТ, суд па змене рэжыму на строгі: яшчэ на аднаго асуджанага за пашкоджанне машыны начальніка ДВП аказваюць ціск у калоніі

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што яшчэ на аднаго фігуранта гэтай справы — Ягора Яўстратава — таксама аказваецца ціск у папраўчай калоніі №1 у Наваполацку.

«Калі б не розгалас, яго б забілі». Людміла Кучура пра тое, як трэба змагацца за мужа ў турме

20.08.2021 «Калі б не розгалас, яго б забілі». Людміла Кучура пра тое, як трэба змагацца за мужа ў турме

Людміла Кучура на працягу ўсяго тэрміну змагалася за вызваленне мужа з калоніі. Жанчына падзялілася сваімі пачуццямі і гісторыяй барацьбы і вызвалення з MSPRING.MEDIA.

Збіццё, прусакі і начлег на вуліцы ў гразі: умовы ўтрымання на Акрэсціна ў ліпені і жніўні

17.08.2021 Збіццё, прусакі і начлег на вуліцы ў гразі: умовы ўтрымання на Акрэсціна ў ліпені і жніўні

"Вясна назірае" пагутарыла з чатырма людзьмі, якія ў розны час знаходзіліся ў камерах на Акрэсціна з ліпеня па жнівень. Суразмоўцы распавялі пра мясцовую "медыцынскую дапамогу", начлег у дворыку ЦІПа, мясцовы абмен валют і збіццё мужчын.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства