Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
17.09.2018 «Лепш бы яны мяне расстралялі». Як жывуць родныя асуджаных на смяротнае пакаранне
У Беларусі нельга прысудзіць жанчыну да расстрэлу - такі закон. Але менавіта жанчыны больш за ўсіх церпяць ад смяротных прысудаў. Гэта яны на апошнія грошы збіраюць перадачы на Валадарку. Гэта яны бяруць крэдыты, каб аплаціць адваката. Гэта яны робяць магілы на могілках, у якіх ніхто не ляжыць - цела блізкім ніколі не выдаюць.
11.09.2018 Праваабаронца пра магілёўскае спецПТВ: "Сітуацыю трэба мяняць заканадаўча"
Іван Янкоўскі, Дзмітрый Талкачоў і Віталь Будзько 30 жніўня ўпотай сышлі з падлеткавага лагера «Адраджэнне» пры Магілёўскай епархіі, куды іх часова вывезлі з СПТВ №2.
31.08.2018 Жамчужны працягвае атрымліваць спагнанні ў ШІЗА, а абласны суд прызнаў гэта законным
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што ціск на палітвязня Міхаіла Жамчужнага з боку адміністрацыі папраўчай калоніі №9 не спыняецца.
30.08.2018 Маці магілёўскага смяротніка: у сына адымаецца нага
Людміла Адамаўна, маці «чорнага рыэлтара» Ігара Гершанкова, распавяла журналістам mspring.online, што ў яго практычна не дзейнічае левая нага. Яна бачыла гэта падчас спаткання з сынам у СІЗА №1 Мінска 28 жніўня
22.08.2018 Былы зняволены ПК–15: Мы для іх не людзі, а толькі зэкі
Гамяльчук Дзмітрый Дзегцяроў сем з паловай гадоў адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 15 у Магілеве, а пасля вызвалення стаў актывістам праваабарончай арганізацыі “Таймакт”.
21.08.2018 Магілёўскі смяротнік спыніў галадоўку
Асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Магілёва Ігар Гершанкоў скончыў пратэставаць супраць парушэння права на перапіску ў СІЗА №1 г. Мінска.
17.08.2018 Марына Багданава: "Я хачу ведаць, чаму мой сын ляжыць у магіле?"
Пракуроры не жадаюць разбірацца ў абставінах смерці Алега Багданава ў жодзінскай турме і шукаць адказных.
16.08.2018 Начальнік СІЗА №1: “Фізічная сіла да асуджанага не прымянялася, кропельніцы прымае добраахвотна”.
Каментуючы адказ начальніка СІЗА №1 Андрэя Цэдрыка маці асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова адзначае “Начальнік гладка сцеле, ды жорстка спаць”.
01.08.2018 Жамчужнаму адмоўлена ў памілаванні, сам ён зноў і зноў аказваецца ў ШІЗА
У Адміністрацыі Прэзідэнта разгледзелі зварот шэрагу грамадскіх арганізацый аб памілаванні палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Ціск на яго з боку адміністрацыі калоніі не спыняецца.
26.07.2018 Жыццё Ігару Гершанкову, які месяц трымае галадоўку, ратуюць кропельніцамі
Размаўляючы з сынам жанчына даведался, што ў першыя дні ён трымаў сухую галадоўку, а потым Ігару прымусова пачалі ставіць кропельніцы. Пры гэтым у камеру заходзяць міліцыянты ў бронекамізэльках і масках, відаць дзеля таго, каб ён не супраціўляўся.
26.06.2018 Сухая галадоўка Гершанкова ў камеры смяротнікаў – адказ на парушэнне права на перапіску
Асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Магілёва Ігар Гершанкоў заявіў, што з 27 чэрвеня распачынае сухую галадоўку ў камеры смяротнікаў следчага ізалятара №1.
26.06.2018 Маці памерлага ў СІЗА зняволенага дамагаецца крымінальнай адказнасці для следчага
Марына Багданава накіравала скаргу генеральнаму пракурору на дзеянні следчага Жодзінскага ГОСК П.Хоміча, які праводзіў даследчую праверку па факце смерці яе сына.
20.06.2018 Міхаіл Жамчужны працягвае знаходзіцца ў інфармацыйнай блакадзе
Праваабаронца Леанід Свецік паведаміў сайту palitviazni.info, што не атрымлівае ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага лісты са студзеня гэтага году.
28.05.2018 Адміністрацыя калоніі пагражае прызнаць Пятра Кучуру псіхічна хворым
Як паведаміла жонка асуджанага Людміла Кучура, скаргу яе мужа на імя начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў знішчыла адміністрацыя калоніі, а яго самаго хочуць прынаць псіхічна хворым.
28.05.2018 Жамчужны скардзіцца ў пракуратуру: 33 ягоныя лісты не выйшлі з калоніі
Поўная ізаляцыя, якая створаная адміністрацый калоніі №9 г. Горкі ў адносінах да Міхаіла Жамчужнага, нарэшце прарваная: ліст ад палітвязня атрымала праваабаронца Таццяна Рэвяка.










