Навіны на тэму: умовы ўтрымання
04.05.2022 Ціск на палітвязняў і ліквідацыя грамадскага сектара: хроніка пераследу 4 траўня
Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 4 траўня.
29.04.2022 «Гэтыя затрыманні і накіраваныя на тое, каб ламаць людзей», — жыхар Расонаў пра ўмовы ўтрымання ў віцебскім ІЧУ
Былы арыштант распавёў «Вясне» пра ўмовы ўтрымання ў ІЧУ, пра збіванне адміністрацыяй «непалітычных» за пратэст і пра тое, як улады Расонаў пераследваюць ягоную сям'ю з палітычных матываў.
29.04.2022 «Чалавек трапіў у турму — трэба за яго змагацца!» — экс-палітвязень Аляксей Караткоў
Як прайшлі ягоныя паўтара года ў зняволенні, як ён даведаўся пра вайну і як яе ўспрынялі зняволеныя, ці варта маўчаць пра рэпрэсіі супраць блізкіх, што пісаць і чаго пазбягаць у лістах палітвязням — Аляксей расказаў «Вясне».
28.04.2022 Новыя суды над палітвязнямі і новыя затрыманні: хроніка пераследу 28 красавіка
Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 28 красавіка.
26.04.2022 «Сядзець будзеш доўга, матэрыялаў у нас на цябе — на пяць гадоў»: праваабаронца «Вясны» Алесь Капуцкі расказаў пра сваё зняволенне
Алесь Капуцкі — праваабаронца з Маладзечна. Правы беларусаў ён адстойвае ўжо больш за 20 гадоў. Як ніхто іншы ён ведае: прававую пятлю на шыі беларусаў улады зацягваюць ужо не першае дзесяцігоддзе, але такога прыгнёту, як пасля жніўня 2020-га мы не адчувалі яшчэ ніколі.
25.04.2022 Новыя абвінавачанні супраць палітвязняў, чарговыя затрыманні: хроніка пераследу 25 красавіка
Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 25 красавіка.
22.04.2022 Маці палітвязня Дзяніса Сальмановіча: «Сын трымаецца, нягледзячы на тое што яму пагражае вялікі тэрмін»
«Вясна» пагутарыла з мамай палітвязня Галінай Міхайлаўнай.
15.04.2022 Спецдакладчыкаў ААН праінфармавалі пра стан здароўя праваабаронцы Марфы Рабковай
Юрысты “Вясны” праінфармавалі Спецыяльных дакладчыкаў ААН пра пагаршэнне здароўя каардынатаркі Валанцёрскай службы Марфы Рабковай у СІЗА-1 і недастатковае аказанне ёй медыцынскай дапамогі з боку адміністрацыі ўстановы.
14.04.2022 ШІЗА і правакатар: ціск на Арцёма Анішчука ў калоніі працягваецца
Асуджанага фігуранта справы «пяцёркі, якая пашкодзіла машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца» Арцёма Анішчука, які зазнаў катаванні ў магілёўскай калоніі, змясцілі ў штрафны ізалятар.
13.04.2022 Хроніка пераследу за 13 красавіка
Праваабарончы цэнтр «Вясна» збірае апошнія факты палітычнага пераследу 13 красавіка.
09.04.2022 Пратэсты ў 25 гарадах і мястэчках: як пераследуюць беларусаў, якія выказваюцца супраць вайны
«Вясна» распавядае, якімі метадамі беларусы выказваюць свой пратэст супраць вайны і як за гэта іх пераследуюць улады.
07.04.2022 Абсерваторыя заклікае да тэрміновых мераў у сувязі з маючым адбыцца судом і пагаршэннем стану здароўя Марфы Рабковай
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выказвае крайнюю занепакоенасць пагаршэннем стану здароўя Марфы Рабковай у турме і заклікае ўлады Беларусі неадкладна даць ёй доступ да адэкватнага і комплекснага медыцынскага лячэння, а таксама неадкладна і безумоўна вызваліць яе.
07.04.2022 "Хімія" — Літва: экс-палітзняволеная фігурантка "справы карагодаў" распавядае сваю гісторыю
Вікторыя распавяла "Вясне" пра падтрымку беларусаў, пра тое, як наладжана жыццё і праца на жаночай "хіміі" і чаму яна вымушана была бегчы з папраўчай установы.
01.04.2022 Сусветная арганізацыя супраць катаванняў: "Затрыманыя па-ранейшаму сутыкаюцца з вялікай рызыкай Covid-19"
Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (OMCT) у сакавіку выступіла з дакладам "Аспрэчванне пазбаўлення волі і барацьба з катаваннямі ў часы Covid-19".
01.04.2022 Боль у жываце, запаленне лімфавузлоў і крышэнне зубоў. Здароўе Марфы Рабковай у СІЗА-1 сур'ёзна пагаршаецца
Стан палітзняволенай праваабаронцы Марфы Рабковай выклікае вялікую заклапочанасць, бо патрабуе неадкладнага абследавання. Ёй можа спатрэбіцца аперацыя, аднак медыцынскую дапамогу ў належным аб'ёме ёй не аказваюць.