Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
06.04.2020 У Дзмітрыя Паліенкі пачалася "хатняя хімія". На якіх умовах?
Былы палітвязень Дзмітры Паліенка распавёў сайту palitviazni.info, што ўжо пачаў адбываць пакаранне ў рэжыме “хатняй хіміі” ўжо з 2 красавіка.
06.04.2020 Справа Піліпа Шаўрова ў судзе. Сам ён мужна ставіцца да магчымых цяжкіх перспектыў
Крымінальная справа актывіста “Маладога Фронту” Піліпа Шаўрова перададзеная з пракуратуры ў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Сам Піліп выказвае ў сваім лісце сябрам меркаванне, што суд над ім можа распачацца ў сярэдзіне красавіка.
06.04.2020 Рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука вызвалілі з-пад варты
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміла, што 4 красавіка, на дзесяты дзень пасля затрымання, Генеральны пракурор Беларусі адмяніў рашэнне аб узяцці рэдактара выдання «Ежедневник» Сяргея Сацука пад варту.
02.04.2020 Праваабаронцы занепакоеныя становішчам зняволеных у сувязі з COVID-19
З паведамленняў у СМІ вядома, што ў Віцебску і Віцебскай вобласці напружаная сітуацыя ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Занепакоенасць праваабаронцаў выклікае становішча асоб у месцах пазбаўлення волі, інфармацыя з якіх фактычна застаецца недаступнай для грамадскасці.
28.03.2020 Следcтва адмовіла палітвязню Жамчужнаму ў атрыманні пасылак і спатканнях
Віцебскі гарадзкі аддзел Следчага камітэту РБ адмовіў праваабаронцу Леаніду Свеціку ў кароткатэрміновай сустрэчы з палітвязнем Міхаілам Жамчужным, а таксама – у перадачы палітвязню харчова-рэчавай пасылкі. Свецік лічыць, што следчы фармальна паставіўся да ягонай просьбы, праігнараваўшы прынцып гуманізму.
Віцебскі праваабаронца Леанід Свецік звярнуўся 17 сакавіка ў Віцебскі гарадзкі
28.03.2020 #БезПраваНаРасправу: Рамонкавая гарбата, анальгін і прымусовая праца
Праваабаронцы сабралі сведчанні пацыентаў лячэбна-працоўных прафілакторыяў і пастараліся адказаць на некалькі пытанняў: чаму ЛПП па сутнасці з'яўляецца месцам пазбаўлення волі, што такое прымусовая праца і чаму ў абрэвіятуры ЛПП лішнім можна лічыць слова "лячэбны".
27.03.2020 Турма і вірус COVID-19 у Беларусі
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка разважае пра тое, як бы склалася сітуацыя, калі б улады Беларусі вызвалілі асуджаных з калоніяў і турмаў на час эпідэміі каранавіруса COVID-19.
26.03.2020 Каранaвірус: Турэмная ліхаманка
Французская няўрадавая арганізацыя Prison Insider, з якой ПЦ "Вясна" супрацоўнічае ў галіне маніторынгу становішча зняволеных, правяла даследаванне становішча ў месцах несвабоды ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса.
26.03.2020 Справа Багданава: следчыя ставяць пад сумненні аўтарства лістоў памёрлага
Следчы паведаміў маці Алега Багданава, што ў рамках чарговай праверкі прызначаная почырказнаўчая экспертыза, паколькі, маўляў, у следчых з’явіліся сумневы ў сапраўднасці почырку ў лістах,
23.03.2020 Праваабаронца патрабуе ад МУС узмацніць меры бяспекі ў месцах несвабоды з-за каранавірусу
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў патрабуе ад Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) узмацніць меры бяспекі ў месцах пазбаўлення волі ў сувязі з рапаўсюдам каранавірусу.
20.03.2020 Ігару Комліку зрабілі больш “ільготны” рэжым адбыцця пакарання
Аднаму з лідараў незалежнага прафсаюза РЭП Ігару Комліку зрабілі больш "ільготны" рэжым адбыцця "дамашняй хіміі". Пра гэта ён паведаміў сайту palitviazni.info.
18.03.2020 "Табе трэба хадзіць і азірацца", або Як выглядае шлях у ЛПП
У грамадскую прыёмную ПЦ "Вясна" звярнуўся 24-гадовы жыхар Мінска Ігар Кісялёў. А перад гэтым у яго адбылося судовае пасяджэнне аб накіраванні на прымусовае лячэнне ў ЛПП. Паспрабуем разам з Ігарам разабрацца і паглядзець, як можа выглядаць працэдура накіравання чалавека ў ЛПП і якія падводныя камяні могуць пры гэтым сустрэцца.
18.03.2020 Што адкажа Мінгарсуд на скаргу праваабаронцаў па праблеме турэмных “раснічак”?
Выкарыстанне «раснічак» на вокнах камер сёння незаконна, бо прыводзіць да грубага парушэння санітарных норм і правілаў - такая была пазіцыя заяўнікоў.
17.03.2020 Палітвязень Жамчужны: Неўзабаве вярнуся ў калонію…
Да 20-га сакавіка палітвязень Міхаіл Жамчужны будзе знаходзіцца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары. Пра гэта ён паведаміў праваабаронцам у чарговым лісце з СІЗА-2.
04.03.2020 Як у беларускіх турмах жанчыны з дзецьмі па законе перастаюць быць маці
Больш за год таму ў гомельскай жаночай папраўчай калоніі №4 ўрачыста адкрылі інтэрнат для мам з дзецьмі, але ў выніку амаль не выкарыстоўвалі яго з-за холада. Праваабаронцы «Магілёўскай Вясны» вырашылі накіраваць запыт у Дэпартамент выканання пакаранняў і затым атрымалі адказ ад намесніка начальніка наконт умоў утрымання мам з груднымі дзецьмі ў зняволенні.










