Навіны на тэму: крымінальны перасьлед

"Наколькі трэба страціць сумленне, каб да такога дайсці?": пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі Паліне Шарэнда-Панасюк

08.06.2021 "Наколькі трэба страціць сумленне, каб да такога дайсці?": пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі Паліне Шарэнда-Панасюк

Восьмага чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Брэста працягнуўся працэс па справе Паліны Шарэнда-Панасюк.

У Мінску да 5 гадоў калоніі асудзілі мужчыну за відэаролікі на Youtube на зброевыя тэмы

08.06.2021 У Мінску да 5 гадоў калоніі асудзілі мужчыну за відэаролікі на Youtube на зброевыя тэмы

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 8 чэрвеня вынеслі прысуд 31-гадоваму ютуб-блогеру Аляксею Міхалкевічу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 295, ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 295, ч. 3 арт. 293.

Ад 2 гадоў "хіміі" да 8 гадоў калоніі. У Бабруйску вынеслі прысуд па справе аб падпале "Табакеркі"

07.06.2021 Ад 2 гадоў "хіміі" да 8 гадоў калоніі. У Бабруйску вынеслі прысуд па справе аб падпале "Табакеркі"

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 7 чэрвеня агучылі прысуд па крымінальнай справе аб падпале “Табакеркі”, размалёўванні рэкламных канструкцый, спыненні таварнага цягніка і прабітых колах ў аўтамабіля супрацоўніка міліцыі. 

Палітвязня Лукашэвіча асудзілі да 3 гадоў калоніі за спаленне на Магілёўшчыне лялек-чыноўнікаў

07.06.2021 Палітвязня Лукашэвіча асудзілі да 3 гадоў калоніі за спаленне на Магілёўшчыне лялек-чыноўнікаў

Мужчыну асудзілі за выраб і спаленне лялек, якія адсылаюць да службовых асоб Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і Лукашэнкі.

Паліна Шарэнда-Панасюк: «Гэта не абвінавачванне, гэта палітычна матываваны пераслед»

07.06.2021 Паліна Шарэнда-Панасюк: «Гэта не абвінавачванне, гэта палітычна матываваны пераслед»

Сёмага чэрвеня у судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся працэс па справе Паліны Шарэнда-Панасюк, актывісткі Еўрапейскай Беларусі.

"Апаненцікі едуць". У судзе над Максімам Ялканавым з Рэчыцы дапыталі сведкаў

07.06.2021 "Апаненцікі едуць". У судзе над Максімам Ялканавым з Рэчыцы дапыталі сведкаў

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Рэчыцы Максіма Ялканава. Яго абвінавачваюць ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) па падзеях 10 жніўня.

За абразу прэзідэнта і здзек з дзяржсцяга Сяргея Бурака асудзілі на два гады "хіміі"

07.06.2021 За абразу прэзідэнта і здзек з дзяржсцяга Сяргея Бурака асудзілі на два гады "хіміі"

У судзе Мастоўскага раёна 7 чэрвеня абвясцілі прысуд па крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачвалі ў абразе прэзідэнта і здзеку з дзяржаўных сімвалаў.

Яшчэ дзевяць палітвязняў атрымалі падтрымку еўрапейскіх "хросных"

07.06.2021 Яшчэ дзевяць палітвязняў атрымалі падтрымку еўрапейскіх "хросных"

Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся яшчэ дзевяць дэпутатаў з Еўрапарламента і парламентаў еўрапейскіх краінаў.

У Брэсце абвясцілі прысуд жыхару Баранавічаў за "распальванне варожасці"

07.06.2021 У Брэсце абвясцілі прысуд жыхару Баранавічаў за "распальванне варожасці"

Сёмага чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе абвясцілі прысуд жыхару Баранавічаў Уладзіславу Бурыну па крымінальнай справе аб распальванні варожасці, паведамляе "Брэсцкая Вясна". Суддзя Мікалай Сянько прызнаў яго вінаватым па ч. 1 арт. 130 КК РБ і прызначыў пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі (столькі і запытвала дзяржабвінаваўца Бялт). З улікам неадбытай часткі пакарання па іншаму прысуду (ён быў раней асуджаны за махлярства), сумарнае пакаранне будзе складаць чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У Магілёве палітвязня Цурпанава, асуджанага раней на «хімію», адправілі ў калонію на 2 гады

05.06.2021 У Магілёве палітвязня Цурпанава, асуджанага раней на «хімію», адправілі ў калонію на 2 гады

Палітзняволенага і з аднаго з лідараў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава асудзілі да 2 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму на 2 гады за ўхіленне ад адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу (арт. 415 КК).

"Праблема ўва мне, калі ўвесь свет супраць мяне. Я так разумею". У Мастах судзяць мужчыну за рэпосты карыкатураў на Лукашэнку

04.06.2021 "Праблема ўва мне, калі ўвесь свет супраць мяне. Я так разумею". У Мастах судзяць мужчыну за рэпосты карыкатураў на Лукашэнку

У судзе Мастоўскага раёна 4 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Сяргея Бурака, якога абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).

Еўрапейскія парламентарыі працягваюць падтрымліваць беларускіх палітвязняў

04.06.2021 Еўрапейскія парламентарыі працягваюць падтрымліваць беларускіх палітвязняў

“Хросныя” з’явіліся ў Рамана Пратасевіча, Ігара Поварава, Канстанціна Свідуновіча, Дар'і Данілавай, Сафіі Сапегі, Сафіі Малашэвіч, Віталя Прохарава, Антона Лакішыка, Данііла Богната і Аляксандра Баброва.

Спецдакладчык ААН: "Сітуацыя працягвае пагаршацца ў атмасферы страху, беспакаранасці і непрыцягнення да адказнасці вінаватых"

04.06.2021 Спецдакладчык ААН: "Сітуацыя працягвае пагаршацца ў атмасферы страху, беспакаранасці і непрыцягнення да адказнасці вінаватых"

На сайце ААН апублікаваны даклад Спецдакладчыка па пытанні аб палажэнні ў вобласці правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, які будзе прадстаўлены на 47 сесіі Савета па правах чалавека.

Тры гады калоніі за перапіскі ў telegram — вынеслі прысуд палітзняволенай Марыі Несцеравай

04.06.2021 Тры гады калоніі за перапіскі ў telegram — вынеслі прысуд палітзняволенай Марыі Несцеравай

Марыю Несцераву прызналі вінаватай “у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях...". Усё — за тэлеграм-каналы і чаты, у якіх яна ўдзельнічала.

"Балаклава не ўратуе нікога". У Брэсце судзяць жыхара Баранавічаў па артыкуле за "распальванне варожасці"

04.06.2021 "Балаклава не ўратуе нікога". У Брэсце судзяць жыхара Баранавічаў па артыкуле за "распальванне варожасці"

У Брэсцкім абласным судзе разглядаецца крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Баранавічаў Уладзіслава Бурына. Паводле абвінавачання, з 20 па 27 верасня 2020 года ў телеграм-чаце групы "Карнікі" мужчына размясціў 13 паведамленняў, у якіх "негатыўна ацаніў" і "падахвочваў да незаконным крымінальных дзеянняў" у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, ваенных, дзяржаўных службоўцаў і іх сем'яў, піша "Брэсцкая Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства