Навіны на тэму: выбарчае заканадаўства
22.06.2011 Працягваецца праект па падрыхтоўцы за назіраннем на выбарах
Студэнты Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта, залічаныя на бакалаўрскія і магістарскія праграмы і зацікаўленыя ў назіранні за выбарамі ў Беларусі, запрашаюцца да ўдзелу ў адборы на новы цыкл праекта па назіранні за выбарамі.
09.03.2011 Суд над назіральнікам кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” адбудзецца 10 сакавіка
Грамадскі актывіст з Глыбокага, карэспандэнт інтэрнэт-выдання “Весткі” (westki.info) Кастусь Шыталь атрымаў позву на 10 сакавіка ў Глыбоцкі раённы суд. Падставай стала тое, што, будучы назіральнікам ад БХК, Кастусь запытаўся студэнта ліцэя, ці добраахвотна ён ідзе на датэрміновае галасаванне.
03.02.2011 АБСЕ плануе накіраваць у Мінск місію БДІПЧ
Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе плануе накіраваць у Мінск місію Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека. Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аўдронюс Ажубаліс, міністр замежных спраў Літвы, якая старшынствуе ў АБСЕ.
24.01.2011 ЦВК РФ засакрэціў разгромную для Лукашэнкі справаздачу аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі
Назіральнікі ад ЦВК Расеі, якія сачылі за ходам выбараў прэзідэнта Беларусі, пасля вяртання на радзіму не падзяліліся ўражаннямі аб убачаным, як гэта адбываецца звычайна. Уражанні гэтыя былі негатыўнымі, але Масква вырашыла прызнаць вынікі галасавання, піша ў панядзелак газета «Ведамасці».
04.01.2011 ЦВК: перагляд вынікаў выбараў у Вярхоўным судзе немагчымы
Цэнтрвыбаркам Беларусі лічыць немагчымым перагляд Вярхоўным судом свайго рашэньня аб прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
26.12.2010 Адвакатка ўпершыню сустрэлася з Андрэем Дзмітрыевым
25 снежня адвакатка Ірына Мініна ўпершыню змагла сустрэцца са сваім падабаронным Андрэем Дзмітрыевым, які з'яўляецца кіраўніком выбарчага штабу Ўладзіміра Някляева. Ён праходзіць адным з падазраваных па крымінальнай справе, узбуджанай па ч.2 арт. 293 КК - масавыя беспарадкі. Усе адвакаты па гэтай справе даюць падпіску аб неразгалошванні таямніцы следства.
24.12.2010 Вольга Някляева патрабуе сустрэчы з генпракурорам
Увечары 24 снежня Вольга Някляева, жонка Уладзіміра Някляева, перадала ў Генеральную пракуратуру скаргу, у якой патрабуе сустрэчы з генпракурорам Рыгорам Васілевічам.
24.12.2010 На паседжанні ЦВК прадстаўніку БХК груба ўказалі на месца
24 снежня напрыканцы паседжання Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына ўзгадала, што РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” таксама звярнулася ў камісію з заявай аб прызнанні вынікаў выбараў несапраўднымі. Праваабарончае аб’яднанне на паседжанні прадстаўляў юрыст Гары Паганяйла.
24.12.2010 ЦВК не задаволіў скаргу аб прызнанні выбараў несапраўднымі
Цэнтрвыбаркам не задаволіў скаргу кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва аб прызнанні выбараў несапраўднымі. Такое рашэнне члены ЦВК аднагалосна прынялі 24 снежня.
24.12.2010 ЦВК адмовіўся хадайнічаць аб вызваленні кандыдатаў у прэзідэнты
На сённяшнім паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і сябра ЦВК з правам дарадчага голасу Юрый Хадыка звярнуўся да камісіі з патрабаваннем выступіць з хадайніцтвам да праваахоўных органаў. На думку Хадыкі, ЦВК мусіць запатрабаваць вызвалення ўсіх затрыманых кандыдатаў у прэзідэнты.
23.12.2010 У жодзінскага назіральніка адбыўся ператрус
Міліцыянты правялі ператрус у доме жодзінца Аляксандра Камароўскага. Ён з'яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.
22.12.2010 Мінгарвыканкама ГУУС: даведацца аб месцазнаходжанні затрыманых 19 снежня можна тут (СПІС ТЭЛЕФОНАЎ)
21 нежня на афіцыйным сайце ГУУС Мінгарвыканкама з'явіліся тэлефоны, па якіх можна даведацца пра месцазнаходжанне асоб, затрыманых 19 і 20 снежня падчас несанкцыянаванай акцыі
22.12.2010 Кастусёў рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў выбараў несапраўднымі
Былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў паведаміў БелаПАН, што рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі. Заяву Кастусёў ужо падпісаў, аднак да яе неабходна падрыхтаваць дадатак, які пацвярджае факты парушэнняў, што былі зафіксаваны ў працэсе выбарчай кампаніі, падкрэсліў Кастусёў.
19.12.2010 У Слоніме пракурор перасцярог актывіста ад удзелу ў мітынгу ў Мінску
Афіцыйнае папярэджанне "аб недапушчэнні парушэння законнасці" атрымаў у суботу з Слонімскай раённай пракуратуры рэгіянальны каардынатар выбарчага штаба Віталя Рымашэўскага па Слонімскім раёне Іван Бедка.
17.12.2010 Студэнты БДУІР і БДПУ сведчаць пра прымус (аўдыёзапісы)
Студэнты БДУІР і БДПУ імя Максіма Танка даслалі “Праваабаронцам за свабодныя выбары” аўдыёфайлы, якія сведчаць пра факты прымусу да датэрміновага галасавання.










