Навіны на тэму: правы чалавека

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

08.09.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка”: 7 верасня распачаўся візіт у Беларусь дэлегацыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ). “Па-за межамі”: кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі заклікаў міжнародную супольнасць рабіць захады па вызваленні вядомай журналісткі і супрацоўніцы азербайджанскай рэдакцыі Радыё Свабода Хадзіжы Ісмаілавай.

Маўчанне ягнятаў: пра разгалошванне якой інфармацыі па “справе графіцістаў” баіцца Следчы камітэт?

03.09.2015 Маўчанне ягнятаў: пра разгалошванне якой інфармацыі па “справе графіцістаў” баіцца Следчы камітэт?

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч разглядае пытанне законнасці ўзяцця Следчым камітэтам падпісак аб неразгалошванні матэрыялаў папярэдняга следства з абвінавачаных.

Вызваленне 6 палітычных зняволеных не павінна адцягваць увагу ад парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

02.09.2015 Вызваленне 6 палітычных зняволеных не павінна адцягваць увагу ад парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

Напярэдадні рашэння краінаў-сябраў ЕС па пераглядзе абмежавальных мераў у дачыненні да Беларусі, FIDH заклікае Еўрапейскі Саюз даць ацэнку крытычнай адсутнасці дзейсных рэформаў, якія дазволілі б беларускім грамадзянам карыстацца сваімі грамадзянскімі, палітычнымі і эканамічнымі правамі. ЕС павінен таксама запатрабаваць поўнай рэабілітацыі ўсіх былых палітычных зняволеных.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

01.09.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар Эксперта": Былыя палітвязні Ігар Аліневіч ды Яўген Васьковіч падзяліліся ўражаннямі пра ролю дапамогі праваабаронцаў ды грамадзянскіх актывістаў падчас знаходжання за кратамі. “Падзея”: Фігуранты па “справе графіцістаў” Максім Пякарскі і Вадзім Жаромскі адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2015

31.08.2015 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2015

22 жніўня Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі памілаваныя і вызваленыя шасцёра палітвязняў – М. Статкевіч, М. Дзядок, І. Аліневіч, А. Пракапенка, Ю. Рубцоў і Я. Васьковіч. Нягледзячы на адсутнасць якіх-небудзь сістэмных зменаў у галіне правоў чалавека, дадзены крок уладаў можна ацаніць як пазітыўны.

Юры Рубцоў: “Змяніць уладу можна толькі мірным шляхам” (відэа)

27.08.2015 Юры Рубцоў: “Змяніць уладу можна толькі мірным шляхам” (відэа)

27 жніўня падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску былы палітвязень заклікаў грамадства да мірных спосабаў выказвання сваіх меркаванняў, прапанаваў дамагацца зменаў у выбарчым заканадаўстве і скасавання кантрактнай сістэмы працы.

Абвешчаны набор удзельнікаў адукацыйнай паездкі «Дамоўныя органы і механізмы ААН па правах чалавека»

27.08.2015 Абвешчаны набор удзельнікаў адукацыйнай паездкі «Дамоўныя органы і механізмы ААН па правах чалавека»

Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Варшава, Польшча) аб'яўляе аб правядзенні конкурснага набору ўдзельнікаў практычнай адукацыйнай паездкі «Дамоўныя органы і механізмы ААН па правах чалавека» у Жэневу.

У судах Мінска захоўваюцца праблемы з даступнасцю і галоснасцю судовых разглядаў

26.08.2015 У судах Мінска захоўваюцца праблемы з даступнасцю і галоснасцю судовых разглядаў

Па выніках назірання за судамі Праваабарончы цэнтр “Вясна”, асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі”, недзяржаўная валанцёрская арганізацыя “Belarus Watch”, пры падтрымцы Беларускага Хельсінкскага камітэту выпусцілі маніторынгавую справаздачу “Аб даступнасці і галоснасці судовых паседжанняў у Мінску”.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

25.08.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар Эксперта": Завяршыўся першы этап Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне. Каардынатар ініцыятывы Зміцер Салаўёў распавядае пра далейшыя планы супрацоўніцтва. “Падзея”: ПЦ "Вясна" вітае вызваленне палітвязняў і заклікае ўлады да наступных крокаў па паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

Валянцін Стэфановіч: момант вызвалення палітвязняў абраны не выпадкова

23.08.2015 Валянцін Стэфановіч: момант вызвалення палітвязняў абраны не выпадкова

Вызваліўшы Мікалая Статкевіча і яшчэ пецярых палітвязняў, Аляксандр Лукашэнка чакае крокаў у адказ з боку ЕС і ЗША, заявіў у інтэрв'ю БелаПАН намеснік старшыні ПЦ "Вясна".

ПЦ «Вясна» вітае вызваленне палітвязняў і заклікае ўлады да наступных крокаў па паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

22.08.2015 ПЦ «Вясна» вітае вызваленне палітвязняў і заклікае ўлады да наступных крокаў па паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Праваабарончы цэнтр “Вясна” вітае вызваленне палітычных вязняў – Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова, і заклікае беларускія ўлады да наступных крокаў, скіраваных на паляпшэнне сітуацыі ў галіне асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў, заявіў намеснік старшыні арганізацыі Валянцін Стэфановіч.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

18.08.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар Эксперта": Таццяна Самбуева распавядае пра праект ваўчарнай дапамогі перасяленцам. “Падзея”: Праваабрончы цэнтар "Вясна" выступіў з заявай, у якой патрабуе спыніць пераслед і неадкладна вызваліць з-пад варты актывістаў затрыманых за графіці ў Менску.

Валянцін Стэфановіч: Беларускія ўлады працягваюць антыправаабарончую рыторыку

13.08.2015 Валянцін Стэфановіч: Беларускія ўлады працягваюць антыправаабарончую рыторыку

Праваабаронца каментуе нядаўняе выказванне старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі “супраць выкарыстання праваабарончай тэматыкі ў якасці інструмента палітычнага ціску на суверэнную дзяржаву”.

Бяляцкі: «Рэпрэсіўны апарат стаіць на нізкім старце, яны гатовыя паўтарыць 2010 год»

13.08.2015 Бяляцкі: «Рэпрэсіўны апарат стаіць на нізкім старце, яны гатовыя паўтарыць 2010 год»

Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі адказвае на пытаньні Свабоды.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

11.08.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Каментар Эксперта": Пра вопыт міжнароднай салідарнасці распавядае віцэ-прэзідэнт FIDH, старшыня ПЦ “Вясна” і былы палітвязень Алесь Бяляцкі. Госць рубрыкі “Асоба”: Ева Гукалава, кіраўніца і стваральніца арганізацыі дапамогі перасяленцам “Станцыя Харкаў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства