Навіны на тэму: правы чалавека

У Віцебску выдалі ўжо чацвёртую "Шэрую кнігу"

28.09.2015 У Віцебску выдалі ўжо чацвёртую "Шэрую кнігу"

Выданне мае 12 раздзелаў, дзе падаецца інфармацыя пра парушэньні грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў, а таксама звесткі пра маніторынг судовых працэсаў, звароты жыхароў Віцебшчыны ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Жыхароў Брэста запрасілі на “Жывыя размовы” пра правы чалавека (фота)

28.09.2015 Жыхароў Брэста запрасілі на “Жывыя размовы” пра правы чалавека (фота)

Падчас мерапрыемства, што ладзілася ў культурным цэнтры “Грунтоўня”, ва ўдзельнікаў імпрэзы была магчымасць атрымаць неабходную інфармацыю, карысныя парады ці кансультацыі ад спецыялістаў па розных пытаннях, датычных правоў чалавека.

Запрашаем берасцейцаў на выставу выцінанкі і “Жывыя размовы” пра правы чалавека

24.09.2015 Запрашаем берасцейцаў на выставу выцінанкі і “Жывыя размовы” пра правы чалавека

На “Жывыя размовы” з жыхарамі рэгіёну ў Культурным цэнтры “Грунтоўня” 27 верасня збяруцца юрысты і праваабаронцы грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў, якія дзейнічаюць як на Берасцейшчыне, так і па ўсёй Беларусі.

Валянцін Стэфановіч: “Мы ўсе ведаем, чым завяршаюцца выбары ў Беларусі” (відэа)

23.09.2015 Валянцін Стэфановіч: “Мы ўсе ведаем, чым завяршаюцца выбары ў Беларусі” (відэа)

У Камітэце па замежных справах Еўрапарламента 22 верасня прайшлі слуханні па сітуацыі ў Беларусі з удзелам спецдакладчыка ААН Міклаша Харасці. Падчас абмену думкамі выступіў намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч .

Дзяржава кампенсуе маральную шкоду актывісту Пятру Іванову

22.09.2015 Дзяржава кампенсуе маральную шкоду актывісту Пятру Іванову

Актывіст Пётр Іваноў з Віцебска дамогся частковага задавальнення свайго пазову да казны Рэспублікі Беларусь. Дзяржава абавязана выплаціць яму кампенсацыю прычыненай маральнай шкоды ў памеры 25 000 000 рублёў.

Беларусь павінна спыніць усе раней узбуджаныя крымінальныя справы палітычнага характару

22.09.2015 Беларусь павінна спыніць усе раней узбуджаныя крымінальныя справы палітычнага характару

Спыненне палітычна матываваных крымінальных спраў прадэманстравала б рэальныя намаганні беларускіх уладаў па нармалізацыі сітуацыі з правамі чалавека ў краіне і па аднаўленні клімату даверу ў грамадстве. Дыялог паміж Беларуссю і ЕС павінен быць абумоўлены выразнымі ўмовамі ў адпаведнасці з кіруючымі прынцыпамі ЕС у галіне правоў чалавека і дэмакратыі.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

22.09.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Па-за межамі": Каардынатар Дома Правоў Чалавека ў Чарнігаве Кірыла Экімаў распавёў пра супрацоўніцтва з беларускімі праваабаронцамі і падтрымку мерапрыемстваў да тыдня супраць смяротнага пакарання, у межах якога плануецца выстава плакатаў.“Асоба”: былы палітвязень Юры Рубцоў

Праваабаронцы "Вясны" возьмуць удзел у канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні

21.09.2015 Праваабаронцы "Вясны" возьмуць удзел у канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні

21 верасня ў Варшаве распачынае працу найбуйнейшая штогадовая еўрапейская канферэнцыя па правах чалавека і дэмакратыі.

Цікаўнасць ці праблемы: з чым гарадзенцы прыйшлі да праваабаронцаў

15.09.2015 Цікаўнасць ці праблемы: з чым гарадзенцы прыйшлі да праваабаронцаў

Якім чынам магчыма ажыццяўляць грамадскі кантроль за дзейнасцю дзяржаўных органаў? Як прайсці навучанне ў галіне правоў чалавека? Як зарэгістраваць арганізацыю? Жыхары Гродна атрымалі адказы на гэтыя ды іншыя пытанні падчас “Жывых размоваў” з праваабаронцамі.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

15.09.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея": Алесь Бяляцкі падчас выступу на “Форуме 2000” у Празе выступіў з кртыкай прытворнай дэмакратыі ў Беларусі. "Час Выбараў": Арганізатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” распавялі пра выкарыстанне "выбарачнага" падыходу, якім кіруюцца ўлады падчас выбарчай кампаніі.

14.09.2015 Блог Насты Лойкі: Грамадзкі кантроль: што і навошта?

Сярод агульнай пасіўнасьці і абыякавасьці цяжка даказваць, што сытуацыю можна зьмяніць. Але назаву некалькі прычынаў, каб усё ж займацца тэмай грамадзкага кантролю.

Алесь Бяляцкі бярэ ўдзел у “Форуме 2000” у Празе (відэа)

14.09.2015 Алесь Бяляцкі бярэ ўдзел у “Форуме 2000” у Празе (відэа)

У сваім выступе падчас адкрыцця 19-й штогадовай канферэнцыі, якая традыцыйна праходзіць з акцэнтам на правы чалавека, кіраўнік ПЦ “Вясна” раскрытыкаваў цяперашнюю тактычную прытворную дэмакратыю ў Беларусі.

Сетка Дамоў правоў чалавека святкуе сваё 20-годдзе

09.09.2015 Сетка Дамоў правоў чалавека святкуе сваё 20-годдзе

Святочныя мерапрыемствы з удзелам беларускіх праваабаронцаў і прадстаўнікоў няўрадавых дэмакратычных арганізацый гэтымі днямі праходзяць у Осла.

Запрашаем на выставу і “Жывыя размовы” пра правы чалавека ў Гародні

09.09.2015 Запрашаем на выставу і “Жывыя размовы” пра правы чалавека ў Гародні

У жыхароў і гасцей Гародні 13 верасня будзе магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемствах незвычайнага фармату, пазнаёміцца з людзьмі, якія працуюць у галіне правоў чалавека, атрымаць ад іх карысныя парады.

Праваабаронцы сустрэліся з дэлегацыяй ПАСЕ

08.09.2015 Праваабаронцы сустрэліся з дэлегацыяй ПАСЕ

Акрамя пытанняў, датычных ходу выбарчай кампаніі, абмяркоўвалася агульная сітуацыя з правамі чалавека. Прадстаўнікоў ПАСЕ праінфармавалі пра пераслед экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства