Навіны на тэму: правы чалавека

“За нашы і вашы правы”: акцыі ў Дзень правоў чалавека па ўсёй Беларусі

10.12.2016 “За нашы і вашы правы”: акцыі ў Дзень правоў чалавека па ўсёй Беларусі

Інфармацыйнай акцыяй праваабаронцы “Вясны” і валанцёры 10 снежня адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека.

Праваабаронцы: Сітуацыя з правамі чалавека застаецца ў Беларусі замарожанай

10.12.2016 Праваабаронцы: Сітуацыя з правамі чалавека застаецца ў Беларусі замарожанай

У сферы правоў чалавека ў Беларусі за апошні год адбыліся некаторыя станоўчыя змены, аднак праблема іх захавання па-ранейшаму актуальная. Такое меркаванне БелаПАН выказалі беларускія праваабаронцы з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня.

Берасце: інфармацыйная акцыя да Дня правоў чалавека

10.12.2016 Берасце: інфармацыйная акцыя да Дня правоў чалавека

Праваабаронцы «Берасцейскай Вясны» адзначылі 68-ю гадавіну прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека рознымі мерапрыемствамі: правялі круглы стол, прысвечаны апошнім судовым працэсам за ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях і праву на мірны сход, а таксама раздалі некалькі сотняў спецвыпуску газеты «Народная Воля».

Гародня: выстава выцінанкі Вольгі Бабурынай да Дня правоў чалавека

10.12.2016 Гародня: выстава выцінанкі Вольгі Бабурынай да Дня правоў чалавека

У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні, па вуліцы Савецкая, 3, адчынілася выстава беларускай выцінанкі аўтарства Вольгі Бабурынай. Як паведамляе “Гарадзенская Вясна”, выстава прымеркаваная да міжнароднага Дня правоў чалавека, які ва ўсім свеце адзначаецца 10 снежня.

Віцебск: пікеты ў Дзень правоў чалавека забароненыя

10.12.2016 Віцебск: пікеты ў Дзень правоў чалавека забароненыя

Прычына забароны пікету стандартная для Віцебску: заяўнік не далучыў да сваёй заяўкі дамоваў са службамі ЖКГ, мэдыцыны і аховы правапарадку. Такіх дамоваў вымагае рашэньне Віцебскага гарвыканкаму №881 ад 10 ліпеня 2009 году.

У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі “Міхась Кукабака”

09.12.2016 У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі “Міхась Кукабака”

9 снежня ў кнігарні “Логвінаў” падчас імпрэзы з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека адбылася прэзентацыя дакументальнай кнігі «Міхась Кукабака», прысвечанай самаму вядомаму беларускаму дысідэнту савецкіх часоў.

Прарыў у прававой думцы, альбо Чаму мы сьвяткуем 10 сьнежня

09.12.2016 Блог Насты Лойкі: Прарыў у прававой думцы, альбо Чаму мы сьвяткуем 10 сьнежня

Калі вы захочаце разабрацца, што такое дэклярацыя з прававой пазыцыі – тое лепш не чытаць Вікіпэдыю ў ангельскамоўнай вэрсіі, бо там гэта зусім пра іншае.

Праваабарончая супольнасць узнагародзіла пераможцаў сваёй Нацыянальнай прэміяй

09.12.2016 Праваабарончая супольнасць узнагародзіла пераможцаў сваёй Нацыянальнай прэміяй

9 снежня праваабарончая супольнасць у мінскай кнігарні “ЛогвінаЎ” святочна ўзнагародзіла лаўрэатаў Нацыянальняй прэміі беларускіх праваабаронцаў у трох намінацыях – “Журналіст года”, “Кампанія/ініцыятыва года” і “Праваабаронца года”.

Берасце: Круглы стол з нагоды гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

09.12.2016 Берасце: Круглы стол з нагоды гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

6 снежня праваабаронцы «Брэсцкай Вясны» правялі «круглы стол» з нагоды чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Amnesty International: Апошні беларускі смяротнік у небяспецы

07.12.2016 Amnesty International: Апошні беларускі смяротнік у небяспецы

Пасля таго, як 5 лістапада ўлады Беларусі расстралялі трох смяротнікаў, Сяргей Вострыкаў застаецца апошнім вядомым асуджаным да смяротнага пакарання, які чакае выканання свайго прысуду.

FIDH папярэджвае пра небяспеку канстытуцыйнага рэферэндуму

06.12.2016 FIDH папярэджвае пра небяспеку канстытуцыйнага рэферэндуму

Міжнародныя праваабаронцы нагадваюць, што стабільнасць Канстытуцыі з'яўляецца найважнейшай умовай ўстойлівасці законнасці і захавання правоў і свабодаў чалавека ў краіне.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

06.12.2016 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

На мінулым тыдні стала вядома, што пятага лістапада ў Беларусі былі прыведзеныя ў выкананне тры смяротныя прысуды. Ад імя рэспублікі Беларусь расстраляныя Іван Кулеш, Сяргей Хмялеўскі і Генадзь Якавіцкі. Такім чынам, у 2016 года ў краіне найвышэйшая мера пакарання была прыменена ў чатырох выпадках.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2016

05.12.2016 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2016

Прывядзенне ў выкананне трох смяротных прысудаў з'яўляецца асноўнай негатыўнай тэндэнцыяй месяца і дэманструе відавочнае нежаданне афіцыйнага Менска адмовіцца ад прымянення смяротнага пакарання ў бліжэйшы час.

«Скрадзеныя дні» ў турэмнай камеры: адкрылася фотавыстава Максіма Сарычава ў Вільні

02.12.2016 «Скрадзеныя дні» ў турэмнай камеры: адкрылася фотавыстава Максіма Сарычава ў Вільні

У Музеі ахвяраў генацыду (Вільня), пры падтрымцы валанцёрскай службы "Вясна", адбылося адкрыццё выставы Максіма Сарычева пад назвай «Скрадзеныя дні» («Stolen days»).

Праваабаронцы нагадваюць Мінгарвыканкаму пра патрабаванне ААН аб адмене прымусовай працы

02.12.2016 Праваабаронцы нагадваюць Мінгарвыканкаму пра патрабаванне ААН аб адмене прымусовай працы

Незважаючы на крытыку міжнародных арганізацый, сталічныя ўлады рэалізуюць ініцыятыву, у межах якой прымушаюць людзей да працы на гарадскіх сметніках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства