Навіны на тэму: правы чалавека

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

10.10.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Каментар эксперта”: Юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму нядаўна анансаваныя магчымыя змены ў закон аб масавых мерапрыемствах з’яўляюцца толькі павярхоўнымі і па-ранейшаму істотна абмяжоўваюць правы грамадзян краіны; "Падзея": У Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання.

Міліцыя сарвала сустрэчу з Пятром Рабавым у Гродна

09.10.2017 Міліцыя сарвала сустрэчу з Пятром Рабавым у Гродна

У Гродна ў "Цэнтр гарадскога жыцця" 9 кастрычніка на сустрэчу з расійскім гісторыкам, філосафам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым брутальна ўварваліся супрацоўнікі міліцыі. 

Смяротнае пакаранне ў Беларусі: у цэнтры Еўропы працягваюцца таемныя расстрэлы

09.10.2017 Смяротнае пакаранне ў Беларусі: у цэнтры Еўропы працягваюцца таемныя расстрэлы

Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са смяротным пакараннем FIDH і ПЦ "Вясна" звяртаюцца да міжнародных арганізацый з заклікам выкарыстаць усе дыпламатычныя сродкі для адмены смяротнага пакарання ў Беларусі і ператварэння Еўропы ў зону, свабодную ад гэтага антыгуманнага віду пакарання.

Ці можа Царква выступаць супраць смяротнага пакарання?

09.10.2017 Ці можа Царква выступаць супраць смяротнага пакарання?

З нагоды Тыдня супраць смяротнага пакарання Еўрарадыё прыгадвае, як чатыры гады таму ў студыі сустрэліся нечаканыя суразмоўцы — сацыёлаг Лідзія Міхеева і протаіерэй Сергій Гардун.

У Савеце Еўропы абмяркуюць пытанні правоў чалавека ў Беларусі

09.10.2017 У Савеце Еўропы абмяркуюць пытанні правоў чалавека ў Беларусі

9 кастрычніка распачынаецца візіт прадстаўнікоў беларускіх НДА ў Страсбург для ўдзелу ў шэрагу мерапрыемстваў Савета Еўропы. Ключавыя тэмы – смяротнае пакаранне і свабода асацыяцыяў.

Фестываль “Рок за жыццё” можна глядзець анлайн у любой сацсетцы

08.10.2017 Фестываль “Рок за жыццё” можна глядзець анлайн у любой сацсетцы

Фестываль “Рок за жыццё”, прымеркаваны да Тыдня супраць смяротнага пакарання, можна будзе ўбачыць онлайн. Трансляцыю праводзіць Еўрарадыё.

Музыкі адыгралі "Рок за жыццё" у Брэсце

08.10.2017 Музыкі адыгралі "Рок за жыццё" у Брэсце

7 кастрычніка ў Брэсце ў клубе "Фантазія" адбыўся канцэрт "Рок за жыццё". Беларускія музыкі, якія выступалі ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, сабралі больш за 300 чалавек.

У PUNKTце па пунктах абмеркавалі аргументы супраць смяротнага пакарання

07.10.2017 У PUNKTце па пунктах абмеркавалі аргументы супраць смяротнага пакарання

Публічная дыскусія “Смяротнае пакаранне: за ці супраць” з удзелам праваабаронцаў “Вясны” адбылася ў адукацыйнай прасторы PUNKT у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання.

Пяць пунктаў пра тое, чаму змены ў закон аб масавых мерапрыемствах нічога не мяняюць

06.10.2017 Пяць пунктаў пра тое, чаму змены ў закон аб масавых мерапрыемствах нічога не мяняюць

Юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму ўнесеныя змены ў закон “Аб масавых мерапрыемствах” на практыцы мала чаго зменяць для грамадзянскай супольнасці.

<em>“Маючы сьмяротнае пакараньне, Беларусь выглядае на нявыхаванага дзікуна” </em>

06.10.2017 “Маючы сьмяротнае пакараньне, Беларусь выглядае на нявыхаванага дзікуна”

Запіс з турэмнага дзённіка Алеся Бяляцкага да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання 2011 года. Чаму гэты ліст цэнзура не выпусціла за сцены "Валадаркі", дзе ўтрымліваюцца смяротнікі?

Ці ёсць прыкметы экстрэмізму ў канфіскаваных выданнях - вырашыць суд

04.10.2017 Ці ёсць прыкметы экстрэмізму ў канфіскаваных выданнях - вырашыць суд

Шостае ўпраўленне ГУБАЗіК накіравала ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы заяву аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйнай прадукцыі, канфіскаванай падчас брутальнага налёту на мерапрыемства ў Баранавічах 27 жніўня.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

03.10.2017 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: У дамах актывістаў экалагічнага і анархісцкага рухаў 26 верасня адбыліся ператрусы. Пра адзінаццацігадзіны вобшук у сваім доме распавядае экалагічная актывістка Марына Дубіна і сацыяльныя актывісты Ігар Трухановіч і Яўген Дзяткоўскі.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2017

02.10.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Верасень 2017

12 і 25 верасня прайшла атэстацыя (у тым ліку пазачарговая) шэрагу адвакатаў, ініцыяваная Міністэрствам юстыцыі. Праваабарончая супольнасць расцаніла дадзены крок як непрыхаванае ўмяшанне дзяржаўных органаў у дзейнасць адвакатуры.

Гамельчукі паглядзелі «Чалавека»

02.10.2017 Гамельчукі паглядзелі «Чалавека»

Валанцёрская служба "Вясны" завяршыла кінапаказы фільма ў трох частках «Чалавек» у Гомелі. На кожны прагляд прыходзіла не менш за 20 чалавек, ніхто не застаўся абыякавым.

Пракуратура: Рашэнне аб увядзенні каменданцкага часу Глыбоцкім райвыканкамам не прымалася

29.09.2017 Пракуратура: Рашэнне аб увядзенні каменданцкага часу Глыбоцкім райвыканкамам не прымалася

Пракуратура Глыбоцкага раёна не знайшла парушэнняў службовымі асобамі Глыбоцкага райвыканкама заканадаўства ў частцы незаконнага ўвядзення на тэрыторыі раёна з 14 да 20 верасня 2017 года каменданцкага часу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства