Навіны на тэму: правы чалавека

Віцебск: Праваабаронцы нагадалі пра падзеі Вясны-2017

05.02.2018 Віцебск: Праваабаронцы нагадалі пра падзеі Вясны-2017

«Шэрая кніга. Віцебская вясна – 2017» стала ўжо пятым падобным выданнем, выдадзеным праваабаронцамі. Пачынаючы з 2012 году, яны публікавалі ў ранейшых «Шэрых кнігах» хроніку парушэння правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне, у якіх засяроджваліся на шырокім спэктры як грамадзкіх і палітычных правоў, гэтак і сацыяльных, эканамічных, культурных

Міклаш Харасці: Пільны міжнародны кантроль за сітуацыяй у Беларусі павінен захоўвацца

02.02.2018 Міклаш Харасці: Пільны міжнародны кантроль за сітуацыяй у Беларусі павінен захоўвацца

Спецдакладчык ААН па Беларусі паведаміў, што яго апошні на гэтай пасадзе даклад у Савет па правах чалавека будзе прысвечаны неабходнасці падаўжэння краінавага мандату. Сваё меркаванне спадар Харасці выказаў падчас кансультацыйнай сустрэчы з беларускімі і міжнароднымі праваабаронцамі, якая праходзіла ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні 31 студзеня.

#БезПраваНаРасправу: “Мяне цягнулі ў карцэр, я думаў, што проста памру там”

02.02.2018 #БезПраваНаРасправу: “Мяне цягнулі ў карцэр, я думаў, што проста памру там”

У Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуўся мінскі мастак-ілюстратар Аляксей Жалібо, які распавёў пра здзекі з боку супрацоўнікаў міліцыі з РУУС Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2018

01.02.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2018

24 студзеня Міністэрства інфармацыі прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйнага рэсурсу «Хартыя-97» (www.charter97.org) у сувязі з размяшчэннем на дадзеным рэсурсе матэрыялаў, у якіх змяшчаецца «забароненая інфармацыя». Дадзены факт выклікаў крытыку з боку незалежнай журналісцкай супольнасці краіны і праваабаронцаў.

Не стала тэарэтыка негвалтоўнага супраціву Джына Шарпа

31.01.2018 Не стала тэарэтыка негвалтоўнага супраціву Джына Шарпа

Ён з’яўляецца аўтарам шэрагу кніг па негвалтоўным супраціве, якія па ўсім свеце выкарыстоўваліся барацьбітамі супраць дыктатарскіх рэжымаў у якасці практычных дапаможнікаў у сваёй справе.  

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

30.01.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка”: Прафсаюз РЭП выступіў з заявай супраць дзеянняў Следчага камітэту, які распачаў масавыя допыты сябраў прафсаюза; Стала вядома пра яшчэ аднаго чалавека, які асуджаны да смяротнага пакарання ў Беларусі; Валанцёрка ПЦ “Вясна” Анісія Казлюк увайшла ў спіс часопісу Forbes у катэгорыі “30 да 30”.

Кент Харстэд заклікаў улады Беларусі актывізаваць намаганні па правядзенні выбарчых рэформаў

24.01.2018 Кент Харстэд заклікаў улады Беларусі актывізаваць намаганні па правядзенні выбарчых рэформаў

Як паведамляе БелаПАН, спецпрадстаўнік Парламенцкай асамблеі АБСЕ па Усходняй Еўропе Кент Харстэд шкадуе, што працэс рэфармавання выбарчага заканадаўства Беларусі не прасоўваецца наперад, і заклікае беларускія ўлады актывізаваць намаганні па правядзенні рэформаў.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

23.01.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: У Мінску прайшла прэзентацыя маніторынгу месцаў несвабоды, зробленага ПЦ “Вясна”. Аўтар маніторынгу Павел Сапелка распавёў пра асноўныя праблемы пенітэнцыярнай сістэмы, якія вырашаюцца вельмі марудна, альбо не вырашаюцца зусім.

Кент Харстэд і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

23.01.2018 Кент Харстэд і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

Пад час сустрэчы, у якой бралі ўдзел старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч,  праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Алег Гулак,  былі абмеркаваныя пытанні агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

16.01.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Час выбараў”: Сябра ПБНФ Юрый Чавусаў распавядае, чаму апазіцыйныя партыі ідуць у суды і абскарджваюць неўключэнне сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. “Каментар”: Раіса Міхайлоўская падводзіць вынікі працы Беларускага дакументацыйнага цэнтру ў 2017 годзе.

Беларусь па-ранейшаму знаходзіцца ў групе несвабодных краінаў

16.01.2018 Беларусь па-ранейшаму знаходзіцца ў групе несвабодных краінаў

У новым рэйтынгу грамадзянскіх і палітычных свабод Беларусь па-ранейшаму знаходзіцца ў групе несвабодных краін. БелаПАН паведамляе пра рэйтынг, апублікаваны міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Freedom House, якая ацэньвае сітуацыю ў 195 дзяржавах.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2017 годзе. Аналітычны агляд

15.01.2018 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2017 годзе. Аналітычны агляд

На працягу 2017 года ў краіне назіралася значнае пагаршэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў параўнанні з папярэднім перыядам г.зв. “мяккіх практык”, якія распачаліся ў жніўні 2015 г. i скончыліся з пачаткам масавых выступаў грамадзянаў, шмат у чым справакаваных ужываннем ўладамі Дэкрэта № 3, у лютым 2017 г.

Міліцыя збіла бацьку на вачах дзяцей

10.01.2018 Міліцыя збіла бацьку на вачах дзяцей

Як паведамляе Белсат, Аляксея Шасцерыка з Хойнікаў супрацоўнікі міліцыі збілі на вачах яго дзяцей і затрымалі за тое, што ён заступіўся за незнаёмага мужчыну.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

09.01.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Час выбараў”: Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка падсумоўваюць вынікі ўжо праведзеных этапаў сёлетняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпэтатаў.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2017

29.12.2017 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2017

У снежні не было зафіксавана істотных сістэмных зменаў у галіне правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства