Навіны на тэму: правы чалавека

Актывіст праз суд патрабуе кампенсацыю за яго знішчаныя кнігі

30.01.2019 Актывіст праз суд патрабуе кампенсацыю за яго знішчаныя кнігі

Грамадскі актывіст Ігар Багачык накіраваў пазоў у суд Савецкага раёна, у якім просіць спагнаць з дзяржавы на яго карысць 700 беларускіх рублёў за знішчаныя без пастановы суда кнігі і друкаваныя выданні, што былі канфіскаваныя ў яго падчас агляду ў сакавіку 2017 года.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

29.01.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба”: Актывістка Наста Гусева, якая на мінулым тыдні разам з двума анархістамі была затрымана на трое сутак па падазрэнні аб нанясенні графіці, якое зневажае міліцыянтаў.

Пакаранне смерцю: рэтраспектыва і спадзяванні праваабаронцаў

25.01.2019 Пакаранне смерцю: рэтраспектыва і спадзяванні праваабаронцаў

Напрыканцы студзеня кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" спаўняецца дзесяць год. “Вясна” распытала праваабаронцаў, як распачыналася адна з самых гучных праваабарончых кампаній Беларусі, з якімі складанасцямі сутыкнуліся і як успрымаецца такая дзейнасць у грамадстве.

У Брэсце не зарэгістравалі групу па правядзенні рэферэндуму аб забароне будаўніцтва акумулятарнага завода

22.01.2019 У Брэсце не зарэгістравалі групу па правядзенні рэферэндуму аб забароне будаўніцтва акумулятарнага завода

Брэсцкі райвыканкам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзенні мясцовага рэферэндуму аб забароне будаўніцтва акумулятарнага завода.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

22.01.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба”: Каардынатарка праекта "РосУзник" і праваабаронца "Human Constanta" Яна Ганчарова распавядае, як пісаць лісты палітвязням, якія ў гэтым усім ёсць асаблівасці і лайфхакі. 

21.01.2019 Блог Валянціна Стэфановіча: Мы выстаялі!

Вось і прыйшла да нас радасная вестка пра адмену сумнавядомага артыкула 193.1 Крымінальнага кодекса.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека на эльфах

21.01.2019 Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека на эльфах

Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека - 70 гадоў. Пра тое, як яна працуе і ці працуе, ведаюць не многія. Група энтузіястаў пад апекаю Праваабарончага цэнтру "Вясна" разабрала Дэкларацыю на эльфах, а таксама праверыла яе актуальнасць у 2018 годзе. Каб усім дарослым было больш зразумела, разбор прыняў форму казкі.

Алесь Бяляцкі: Міністр унутраных спраў пачаў выдаваць перлы, як стары зэк!

21.01.2019 Алесь Бяляцкі: Міністр унутраных спраў пачаў выдаваць перлы, як стары зэк!

Генеральная пракуратура адказала на зварот Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў сувязі з дыскрымінацыйнымі выказваньнямі міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў бок ЛГБТК-супольнасці.

Праваабаронца: Кіраўніцтва светлагорскіх заводаў здзяйсняе экалагічнае злачынства

21.01.2019 Праваабаронца: Кіраўніцтва светлагорскіх заводаў здзяйсняе экалагічнае злачынства

Чарговы інцыдэнт на заводзе беленай цэлюлозы здарыўся ў суботу 19 студзеня. Быў зафіксаваны моцны зліў бруднай вадкасці цёмна-карычневага колеру з пенай па ліўнёвай каналізацыйнай трубе з тэрыторыі завода ў Бярэзіну.

Дзень абароны персанальных дадзеных ад Human Constanta

21.01.2019 Дзень абароны персанальных дадзеных ад Human Constanta

Ужо ў трэці раз Human Constanta правядзе папулярную канферэнцыю ў Мінску, прымеркаваную да Міжнароднага дня абароны персанальных дадзеных. Мерапрыемства пройдзе ў суботу, 26 студзеня, у Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4).

"Дар ў цябе ёсць, але, здаецца, ты чагосьці чакаеш", або Як стаць валанцёрам "Вясны"

18.01.2019 "Дар ў цябе ёсць, але, здаецца, ты чагосьці чакаеш", або Як стаць валанцёрам "Вясны"

Што такое Валанцёрская служба "Вясны", якіх прынцыпаў прытрымліваюцца валанцёры і як стаць часткай каманды расказваем ў прававым лікбезе ад "Вясны".

Беларусь у Сусветным дакладзе ад Human Rights Watch

17.01.2019 Беларусь у Сусветным дакладзе ад Human Rights Watch

У 2018 годзе грамадзянскія актывісты, адвакаты, праваабарончыя групы і незалежныя СМІ па-ранейшаму падвяргаліся ціску з боку ўладаў. Пра гэта гаворыцца ў Сусветным дакладзе 2019 праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

15.01.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Каментар”: Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», праваабаронца “Вясны” Андрэй Палуда каментуе першы ў 2019 годзе смяротны прысуд.

«Віцебская вясна» абвясціла імёны Абаронцаў правоў чалавека – 2018  

15.01.2019 «Віцебская вясна» абвясціла імёны Абаронцаў правоў чалавека – 2018  

У спісе прэтэндэнтаў на званне «Абаронца правоў чалавека году» значылася з два тузіны кандыдатаў. З іх журналісты і праваабаронцы, што супрацоўнічаюць з ВВ, выбралі пераможцаў у дзесяці намінацыях.

На гродзенскага журналіста склалі пратакол за матэрыял пра гарадскія падвалы

11.01.2019 На гродзенскага журналіста склалі пратакол за матэрыял пра гарадскія падвалы

Як паведаміў "Гарадзенскай Вясне" журналіст-фрылансер Алесь Кіркевіч у дачыненні да яго міліцыя склала пратакол па ч.2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства