Навіны на тэму: правы чалавека

"Мільёны людзей у Беларусі жадаюць зменаў". Вялікая гутарка з Алесем Бяляцкім пра выбары

15.06.2020 "Мільёны людзей у Беларусі жадаюць зменаў". Вялікая гутарка з Алесем Бяляцкім пра выбары

Як старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” бачыць сённяшнюю грамадска-палітычную абстаноўку ў Беларусі, чым адрозніваецца гэтая выбарчая кампанія ад папярэдніх, чаго чакаюць праваабаронцы ад гэтых выбараў — у нашым матэрыяле.

У ААН зарэгістраваная скарга праваабаронцаў. Улады забаранялі ім пратэставаць

05.06.2020 У ААН зарэгістраваная скарга праваабаронцаў. Улады забаранялі ім пратэставаць

Як паведамляе "Гомельская вясна", 5 чэрвеня група па петыцыях Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека зарэгістравала (№3760/2020) і накіравала беларускаму ўраду сумесную скаргу праваабаронцаў Андрэя Стрыжака і Леаніда Судаленкі. 

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2020

02.06.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2020

У траўні назіралася рэзкае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека і павелічэнне росту рэпрэсій у дачыненні да грамадзян краіны, што абумоўлена пачаткам кампаніі па выбарах прэзідэнта.

Праваабаронца звярнуўся ў ААН па сітуацыі (не)інфармавання беларусаў пра COVID-19

01.06.2020 Праваабаронца звярнуўся ў ААН па сітуацыі (не)інфармавання беларусаў пра COVID-19

Барысаўскі праваабаронца “Вясны” Алег Мацкевіч звярнуўся да спецыяльных дакладчыкаў ААН з нагоды парушэння Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязацельстваў у галіне абароны правоў чалавека па сітуацыі, якая склалася вакол інфармавання грамадзян адносна распаўсюджання інфекцыйнай хваробы COVID-19.

Камітэт па правах чалавека ААН патрабуе не высылаць з Беларусі курда, якому пагражаюць катаванні ў Турцыі

27.05.2020 Камітэт па правах чалавека ААН патрабуе не высылаць з Беларусі курда, якому пагражаюць катаванні ў Турцыі

Камітэт па правах чалавека ААН вынес пастанову аб часовых мерах да грамадзяніна Турцыі Хіджры Мамашы, якога Беларусь збіраецца выдаць у Турцыю, дзе яму пагражаюць катаванні.

"Светлагорская пляма". Дакументальны фільм "Вясны"

27.05.2020 "Светлагорская пляма". Дакументальны фільм "Вясны"

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе дакументальны фільм пра завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску і людзей, якія змагаюцца супраць шкоднай вытворчасці.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

26.05.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі сустрэч з Ціханоўскім і акцый "кармленні галубоў". Падставай для прыцягнення да адказнасці па артыкуле 23.34 можа стаць нават і фота, змешчанае ў сацыяльных сетках, альбо хвіліннае выказванне свайго меркавання падчас youtube-стрыму.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

19.05.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Рэпрэсіі над удзельнікамі мірных сходаў працягваюцца, што з'яўляецца традыцыяй перад прэзідэнцкімі выбарамі. Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” распачынае незалежнае назіранне. А 17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы супраць гамафобіі і трансафобіі.

Клуб ангельскай мовы “Вясны” запрашае на занятак  да Дня барацьбы з гамафобіяй

15.05.2020 Клуб ангельскай мовы “Вясны” запрашае на занятак  да Дня барацьбы з гамафобіяй

Клуб ангельскай мовы Валанцёрскай службы “Вясна” запрашае ў бліжэйшы панядзелак, 18 траўня, на занятак, які будзе прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з гамафобіяй і трансфобіі.

Валанцёрская служба "Вясны" вачыма ўдзельніц і ўдзельнікаў: "Не варта наогул разважаць, а адразу – смела ўступаць!"

08.05.2020 Валанцёрская служба "Вясны" вачыма ўдзельніц і ўдзельнікаў: "Не варта наогул разважаць, а адразу – смела ўступаць!"

Некалькі валанцёрак і валанцёраў распавялі пра тое, як яны даведаліся аб Валанцёрскай службе "Вясны", чаму вырашылі далучыцца і што імі рухае ў такой дзейнасці.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2020

01.05.2020 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2020

Асаблівую занепакоенасць праваабарончай супольнасці выклікае палітыка кіраўніцтва краіны па прадухіленні наступстваў пандэміі каранавіруса. Насуперак рэкамендацыям СААЗ, улады Беларусі працягваюць практыку правядзення рознага кшталту масавых мерапрыемстваў, у тым ліку агульнанацыянальнага суботніка і падрыхтоўкі ваеннага парада ў г. Мінску, а таксама не ўводзяць каранцін у навучальных установах і г.д.

Наталля Сацункевіч: Часам назіраць за мірнымі сходамі ў Беларусі было небяспечна

27.04.2020 Наталля Сацункевіч: Часам назіраць за мірнымі сходамі ў Беларусі было небяспечна

У гэты раз мы паразмаўлялі з праваабаронцай “Вясны” Наталляй Сацункевіч. Чаму паміж працай у Акадэміі навук і праваабарончай дзейнасцю яна абрала апошняе, чаму раней яна не магла адкрыта заявіць, што з’яўляецца феміністкай, як паўплывала на праваабарончую дзейнасць і наогул правы чалавека пандэмія COVID-19? Пра гэта і шмат іншае — у нашым матэрыяле. 

Генеральны сакратар ААН: "У часы крызісу людзі і іх правы павінны быць у цэнтры ўвагі"

24.04.2020 Генеральны сакратар ААН: "У часы крызісу людзі і іх правы павінны быць у цэнтры ўвагі"

Пры фарміраванні палітыкі па барацьбе з пандэміяй неабходна ўлічваць правы чалавека - толькі ў гэтым выпадку меры, якія прымаюцца, будуць эфектыўныя і дадуць магчымасць падрыхтавацца да будучых катаклізмаў.

Спецдакладчык ААН па Беларусі прыме да увагі паведамленне праваабаронцаў

22.04.2020 Спецдакладчык ААН па Беларусі прыме да увагі паведамленне праваабаронцаў

Спецдакладчык ААН Анаіс Марэн атрымала прадстаўленую праваабаронцам Аляксеем Лойкам інфармацыю аб сітуацыі, якая склалася з Ягорам М.

"Вясна" звярнулася да Спецдакладчыка ААН па факце непрадастаўлення прававой абароны Ягору М.

21.04.2020 "Вясна" звярнулася да Спецдакладчыка ААН па факце непрадастаўлення прававой абароны Ягору М.

Праваабаронцы апавясцілі Спецыяльнага дакладчыка па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн аб парушэнні правоў Ягора М., затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужку ў снежні мінулага года, і немагчымасці абскардзіць незаконнасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ў судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства