Навіны на тэму: правы чалавека

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

24.04.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў праваабаронца з горада Мазыра Уладзімір Целяпун. Яго шлях у праваабарончую дзейнасць ляжаў праз абарону правоў ахвяраў Чарнобыльскай трагедыі.

23.04.2012 ААН дапаможа беларускім уладам захаваць правы чалавека

Арганізацыя аб’яднаных нацый гатовая паспрыяць афіцыйнаму Мінску ў гэтай сферы.

Валянцін Гефтэр пра спісы невыязных, крытэрыі па вызначэнні палітвязняў, смяротнае пакаранне

18.04.2012 Валянцін Гефтэр пра спісы невыязных, крытэрыі па вызначэнні палітвязняў, смяротнае пакаранне

Асноўныя тэмы інтэрв'ю з сябрам Рады па развіццю грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Валянцінам Гефтэрам - стварэнне спісаў невыяздных, сітуацыя з крытэрыямі па вызначэнні палітвязняў, выкананне смяротных прысудаў у Беларусі.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

17.04.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: вызваленьне двух палітвязняў - экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і ягонай даверанай асобы Зьміцера Бандарэнкі. “Праваабарончы каляндар”: Міжнародны дзень Маці-Зямлі, які з 2010 году адзначаецца пад эгідай ААН 22 красавіка.

17.04.2012 Краіны ЕС працягваюць кансультацыі аб вяртанні сваіх паслоў у Мінск

Між тым дата абмеркавання беларускага пытання Саветам ЕС невядомая. Найбліжэйшае пасяджэнне Савета ЕС адбудзецца ў Люксембургу 23 красавіка, але беларускае пытанне ў парадак дня пакуль не ўключана.

17.04.2012 Еўрасаюз заклікаў афіцыйны Мінск вызваліць астатніх палітзняволеных

З адпаведнымі заявамі выступілі 15 красавіка вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, еўракамісар па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле і старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

10.04.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: суды ў Гародні, Магілёве і Менску над грамадзянамі, якія па рэлігійных матывах адмовіліся прайсці абавязковую дактыласкапічную рэгістрацыю. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч і Алег Гулак “падказваюць” уладам бяспройгрышныя крокі на шляху да свабодных і справядлівых выбараў.

Рок за правы чалавека: The Plastic People of the Universe

09.04.2012 Рок за правы чалавека: The Plastic People of the Universe

Выпуск праваабарончага падкаста прысвечаны чэхаславацкаму гурту The Plastic People of the Universe. Арышт яго удзельнікаў справакаваў абвяшчэнне “Хартыі’77” – маніфеста чэхаславацкіх дысідэнтаў, які крытыкаваў урад краіны за парушэнні правоў чалавека.

Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Сакавік 2012 году

08.04.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Сакавік 2012 году

На працягу сакавіка сітуацыя з правамі чалавека моцна залежала ад знешнепалітычнай кан’юнктуры. Нявырашанасць праблемы палітычных зняволеных паглыбляла комплексны крызіс паміж беларускімі ўладамі і Еўрапейскім Саюзам: нежаданне афіцыйнага Мінска ўстраняць асноўную прычыну канфлікту сутыкнулася з цвёрдай і паслядоўнай пазіцыяй ЕС.

Конкурс інсталяцыяў на грамадзка-палітычную тэматыку

03.04.2012 Конкурс інсталяцыяў на грамадзка-палітычную тэматыку

Моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” у межах праекта “Беларуская вясна ў Вільні” абвесьціла конкурс канцэпцыяў мастацкіх інсталяцыяў на грамадзка-палітычную тэматыку. Аўтары найлепшых канцэпцыяў атрымаюць магчымасьць рэалізаваць свае працы ў грамадзкай прасторы Вільні, атрымаюць 1000 літаў на выдаткі для рэалізацыі праекта. Агулам будуць падтрыманыя тры найлепшыя працы.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

03.04.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў сябра Рады па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека пры прэзідэнце Расеі Валянцін Гефтэр, які сустрэўся з прадстаўнікамі праваабарончых арганізацый Беларусі.

У Салігорскай бібліятэцы дзейнічае  Цэнтр прававой інфармацыі

02.04.2012 У Салігорскай бібліятэцы дзейнічае Цэнтр прававой інфармацыі

Салігорскія праваабаронцы вырашылі праінспэктаваць Салігорскую цэнтральную гарадскую бібліятэку на наяўнасць праваабарончай літаратуры. Як высветлілася, у бібліятэцы нават дзейнічае адмысловы Цэнтр прававой інфармацыі, які з’яўляецца філіялам Нацыянальнага ЦПІ.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

27.03.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: брутальнае затрыманне пад час канцэрту ў Менску 24 сакавіка больш за сто юнакоў і дзяўчат і адміністратыўным судам над 15 з іх. «Асоба. Дзяржава. Грамадства": былы палітвязень па справе 19 сьнежня 2010 году Уладзімір Яроменак, якому усталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на адзін год, распавядае пра жыццёвыя планы і грамадзкую актыўнасць.

25.03.2012 Эўразьвяз апублікаваў новы «чорны сьпіс»

Афіцыйнае выданьне Эўразьвязу апублікавала дадатак да сьпісу беларускіх чыноўнікаў і кампаніяў, супраць якіх дзейнічаюць санкцыі ЭЗ.

21.03.2012 Кэтрын Эштан: Вызваліце людзей і вярніце іх сем’ям!

Адносіны Еўропы і Беларусі падышлі да небяспечнай рысы. Што адбудзецца 23-га і адразу пасля 23-га?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства