Навіны на тэму: правы чалавека

13.06.2012 Місія ЗША ў АБСЕ пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

Місія мяркуе, што ўрад РБ абмяжоўвае свабоду перамяшчэння сваіх грамадзянаў, і асуджае гэтыя дзеянні. Як прыклад прыводзіць нядаўнія затрыманні на мяжы былых палітычных вязняў Андрэя Саннікава ды Змітра Бандарэнкі.

Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Травень 2012

12.06.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Травень 2012

Травень не прынёс ніякіх станоўчых зменаў у агульнай сітуацыі з правамі чалавека і ў праблеме палітвязняў у прыватнасці. Сітуацыя з палітвязнямі ўскладнілася вынясеннем яшчэ аднаго палітычна матываванага крымінальнага прысуду. Асобы, якія незаконна і неаднаразова пазбаўляліся волі на працяглы тэрмін, па меркаванні праваабаронцаў, на перыяд свайго затрымання таксама лічацца палітычнымі вязнямі.

12.06.2012 Запрашаюцца назіральнікі, якія будуць сачыць за парушэннямі правоў студэнтаў

У Брэсце пачынаецца набор назіральнікаў. У рамках праекту “Маніторынг парушэння акадэмічных правоў і свабод” запрашаюцца студэнты завочных і дзённых формаў навучання, а таксама выкладчыкі.

 Алег Дашкевіч: “Самы першы канфлікт у нашай краіне – уладаў і правоў чалавека”

12.06.2012 Алег Дашкевіч: “Самы першы канфлікт у нашай краіне – уладаў і правоў чалавека”

Старшыня асацыяцыі BelFilm Алег Дашкевіч распавядае, як разьвіваецца сучасная беларуская кінадакументалістыка, якое месца ў ёй займае праваабарончая тэматыка і якой у фільмах паўстае Беларусь.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

12.06.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: суды над гарадзенцамі, якія змагаюцца за польскамоўнае навучанне ў сярэдняй школе №36. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": праваабаронца Алег Волчак - пра масіраваны ўціск з боку сілавых структураў. “Праваабарончы каляндар”: 12 чэрвеня – Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай.

08.06.2012 Пафала: Рэпрэсіі ў Беларусі такія, што не важна, хто знаходзіцца ў апазіцыі

Кіраўнік ведамства федэральнага канцлера Нямеччыны Роналд Пафала зрабіў шэраг заяваў па сітуацыі ў Беларусі.

07.06.2012 «Дайце правы рабам»

Расшыфраваны найстаражытнейшы надпіс на іўрыце

У Брэсце прапануюць весці “кнігі памяці” парушэнняў заканадаўства і свавольства ўладаў

07.06.2012 У Брэсце прапануюць весці “кнігі памяці” парушэнняў заканадаўства і свавольства ўладаў

З такой ініцыятывай выступіў брэсцкі сябра нацыянальнага камітэта Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Коўш. “У нашай краіне ўзмацняюцца рэпрэсіі супраць іншадумцаў: іх звальняюць з працы, прыцягваюць па сфальсіфікаваных абвінавачваннях да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці", - кажа апазіцыйны палітык.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

29.05.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

У цэнтры ўвагі рубрыкі “Падзея тыдня”– практыка паўторных затрыманняў актывістаў “Маладога фронту” і фальсіфікацыя адміністратыўных спраў супраць іх. Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў праваабаронца Андрэй Палуда.

25.05.2012 Дзярждэп ЗША нагадаў пра зьніклых палітыкаў

Сёньня Дзярждэпартамэнт ЗША абнародаваў штогадовую справаздачу аб стане правоў чалавека ў сьвеце ў 2011 годзе. Частка справаздачы, прысьвечаная Беларусі, якая ў дакумэнце называецца «аўтарытарнай дзяржавай», зьмяшчае моцна крытычныя ацэнкі.

Асобы: Уладзімір Лабковіч

25.05.2012 Асобы: Уладзімір Лабковіч

У Раду (незарэгістраванага) праваабарончага цэнтра «Вясна» ўваходзяць пяць чалавек. Чацвёра з іх — героі гэтых нарысаў. Уладзімір Лабковіч — самы малады. Спадзяюся, адзін з адказаў на пытанне, чаму менавіта яму ў «Вясне» аддаюць перавагу, і будзе ў тэксце.

ЛТП: прымусовая праца ў жахлівых умовах

24.05.2012 ЛТП: прымусовая праца ў жахлівых умовах

Мінчука Сяргея Макойця, які быў змешчаны па рашэньні суду Фрунзенскага раёна Менска ў ЛТП тэрмінам на 1 год, яшчэ ў сакавіку мінулага года проста з месца працы забралі супрацоўнікі міліцыі, паведаміўшы, што нібыта ён рэгулярна спажывае алкагольныя напоі.

24.05.2012 Amnesty International: Сытуацыя ў Беларусі пагоршылася

Пагаршэньне эканамічнай сытуацыі, рост напружанасьці ў грамадзтве і ў выніку яшчэ большыя абмежаваньні ўладамі свабоды. Так характарызуе сытуацыю ў Беларусі ў 2011 годзе праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Справаздача аб стане правоў чалавека ў сьвеце за мінулы год абнародавана сёньня.

Заключэнне пад варту да суду: мера стрымання або пакаранне?

23.05.2012 Заключэнне пад варту да суду: мера стрымання або пакаранне?

Праваахоўныя органы Беларусі распрацавалі законапраект "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы Беларусі, а таксама Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Алена Танкачова: Задача праваабаронцаў - змена становішча з правамі чалавека пры любой уладзе

22.05.2012 Алена Танкачова: Задача праваабаронцаў - змена становішча з правамі чалавека пры любой уладзе

Алена Танкачова запрашае вас падыскутаваць на гэтую тэму ў межах сваёй публічнай лекцыі “Праваабарона: палітыка ці грамадскі інтарэс? або Чаму мы працягнем гутарку з урадам, нягледзячы на сабатаж апошняга”. Лекцыя пройдзе ў межах цыкла лекцый “Urbi et Orbi” (“Гораду і Свету”) 25 мая (бліжэйшая пятніца), пачатак а 18.30. Месца правядзення: "Арт-сядзіба" (вул. Куйбышава, 22, 2-гі паверх ГД “Гарызонт”). Уваход вольны!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства