Навіны на тэму: правы чалавека

06.07.2012 Стэфановіч: «Правы чалавека ў Беларусі будуць у фокусе ААН»

Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч называе рашэньне Рады па правах чалавека ААН, якая прагаласавала за спэцдакладчыка па Беларусі, станоўчым:

04.07.2012 На сесіі ПА АБСЕ будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі

Дэлегаты ХХI сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіць 4-5 ліпеня ў Манака, абмяркуюць у ліку іншых пытанняў сітуацыю ў Беларусі. На сесіі будуць заслуханы два праекты рэзалюцыі па Беларусі.

Барыс Звозскаў: “Наша задача даць уяўленне пра тое, што такое правы чалавека” (відэа)

29.06.2012 Барыс Звозскаў: “Наша задача даць уяўленне пра тое, што такое правы чалавека” (відэа)

Першага прэзідэнта Беларускага дома правоў чалавека ў выгнанні Барыса Ігаравіча Звозскава, які пайшоў з жыцця 17 чэрвеня, заўжды вылучаў грунтоўны падыход да выкладання міжнароднай сістэмы правоў чалавека.

29.06.2012 Кэтрын Эштан заклікае спыніць рэпрэсіі ў Беларусі

Заяву Вярхоўнай прадстаўніцы ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі распаўсюдзіла ў чацвер яе прэс-служба.

28.06.2012 Афіцыйны Мінск выступае супраць увядзення мандата спецдакладчыка ААН па Беларусі

Беларусь "возьме пад увагу" меркаванні, выказаныя падчас дыскусіі ў Савеце па правах чалавека ААН, заявіў па выніках сённяшняга абмеркавання пастаянны прадстаўнік краіны пры ААН у Жэневе Міхаіл Хвастоў.

Пасланне Аун Сан Су Чжы ўсім палітычным зняволеным

28.06.2012 Пасланне Аун Сан Су Чжы ўсім палітычным зняволеным

«Вязьні сумленьня усяго свету, я б хацела сказаць: Ніколі не адступайцеся ад сваіх прынцыпаў! Павага да чалавецтва пачынаецца з павагі да саміх сабе. Маё пасланне вам вельмі простае: калі вы паважаеце саміх сябе, не адмаўляйцеся ад сваёй барацьбы. І не думайце, што вы адны".

Беларусь на парадку дня Савета па правах чалавека ААН

27.06.2012 Беларусь на парадку дня Савета па правах чалавека ААН

Сёння, 27 чэрвеня, Савет па правах чалавека ААН разглядае ў Жэневе сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і пазіцыю міжнароднай супольнасці па гэтым пытанні.

Павел Сапелка: “Пазбаўленне выбарчага права для тых, хто ўтрымлiваецца пад вартай да вынясення прысуду, не абгрунтавана”

22.06.2012 Павел Сапелка: “Пазбаўленне выбарчага права для тых, хто ўтрымлiваецца пад вартай да вынясення прысуду, не абгрунтавана”

У спісах грамадзян Беларусі, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, каля 7 мільёнаў выбаршчыкаў. Непасрэдна ў галасаванні, як правіла, прымаюць удзел больш за 5 мільёнаў. За гэтымі лічбамі цяжка заўважыць 40-50 тысяч чалавек, пазбаўленых выбарчага права ў сувязі з крымінальным пераследам.

Больш за ўсё замежныя СМІ цікавіць палітыка і правы чалавека ў Беларусі

21.06.2012 Больш за ўсё замежныя СМІ цікавіць палітыка і правы чалавека ў Беларусі

Гэта паказвае маніторынг публікацыяў, якія з’яўляюцца ў замежнай прэсе, а таксама дасланыя працы на конкурс “Беларусь у фокусе: вачыма міжнародных журналістаў”

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

19.06.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

У цэнтры ўвагі рубрыкі “Падзея тыдня”– вялікая страта ў беларускім праваабарончым руху – з жыцця пайшоў першы прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека, адзін з заснавальнікаў аб'яднання "Прававая ініцыятыва", Барыс Звозскаў. Госьцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў аўтар вядомага перфомансу "Мусарок" Іван Амельчанка.

Валянцін Стэфановіч: “Спецдакладчык ААН па Беларусі – механізм, хоць не зусім эфектыўны, але вельмі неабходны”

18.06.2012 Валянцін Стэфановіч: “Спецдакладчык ААН па Беларусі – механізм, хоць не зусім эфектыўны, але вельмі неабходны”

Падчас 20-й сесіі Рады па правах чалавека ААН, якая распачынаецца сёння ў Жэневе, будзе абмяркоўвацца неабходнасць мандата спецдакладчыка па Беларусі. На гэтым настойваюць праваабарончыя арганізацыі, якія прадставілі ў Раду сумесны даклад па сітуацыі ў краіне. Сярод аўтараў дакладу – Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Намеснік кіраўніка арганізацыі Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму гэтае пытанне актыўна лабіявалася ў ААН.

“Вольны горад” надасць больш увагі тэматыцы правоў чалавека

18.06.2012 “Вольны горад” надасць больш увагі тэматыцы правоў чалавека

З траўня месяца ў крычаўскай незалежнай газеце “Вольны горад” з’явілася тэматычная рубрыка “Сфера правоў чалавека”, у якой на рэгулярнай аснове друкуюцца матэрыялы аб дзейнасці праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый, незаконных дзеяннях прадстаўнікоў улады і сілавых структур, змаганні людзей за адстойванне сваіх правоў.

Беларускія ўлады не гатовыя ў поўнай меры супрацоўнічаць з ААН у межах правоў чалавека

15.06.2012 Беларускія ўлады не гатовыя ў поўнай меры супрацоўнічаць з ААН у межах правоў чалавека

Да такой высновы прыйшлі праваабаронцы ў дакладзе, прадстаўленым Беларускім Домам правоў чалавека і Фундацыяй Дамоў правоў чалавека. Ён быў прэзентаваны на Канферэнцыі па правах чалавека ў Беларусі, якая адбылася 12 чэрвеня ў Жэневе.

Праваабаронцы настойваюць на прызначэнні спецдакладчыка ААН па сітуацыі ў Беларусі

15.06.2012 Праваабаронцы настойваюць на прызначэнні спецдакладчыка ААН па сітуацыі ў Беларусі

Такая заява была агучана ў Жэневе падчас канферэнцыі па правах чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

13.06.2012 Amnesty International пра сытуацыю ў Беларусі

У верасьні 2011 году ў аналягічным дакладзе арганізацыя адзначыла значнае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі пасьля выбараў у сьнежні 2010 году. Паводле ацэнкі Amnesty International стан справаў з таго часу не палепшыўся. Далей сытуацыя аналізуецца ў розных галінах грамадзянскіх і палітычных свабодаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства