Навіны на тэму: правы чалавека

Конкурс на ўдзел у Другім Міжнародным адукацыйным Курсе па абароне правоў чалавека для моладзі

13.08.2012 Конкурс на ўдзел у Другім Міжнародным адукацыйным Курсе па абароне правоў чалавека для моладзі

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека, якія з’яўляюцца выпускнікамі Летніх школ па правах чалавека для моладзі і адукатараў, а таксама іншых адукацыйных мерапрыемстваў, праведзеных у межах праграмы “Беларуская праваабарончая школа” .

У Салігорску пройдзе першы гарадскі фэстываль  праваабарончага кіно

10.08.2012 У Салігорску пройдзе першы гарадскі фэстываль праваабарончага кіно

Апроч прагляду фільмаў, плануецца дыскусія з абмеркаваннем актуальных праблем парушэння правоў чалавека ў Беларусі і ў свеце. Да ўдзелу запрошаныя мясцовыя праваабаронцы, грамадскія актывісты і палітыкі. Запрашэнне атрымаюць і ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты па салігорскіх выбарчых акругах.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

07.08.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Рубрыка "Асоба. Дзяржава. Грамадства": кіраўнік Магілёўскай філіі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Аляксей Колчын распавядае, якія крокі намераны распачаць магілёўскія праваабаронцы ў адказ на забарону гарадскімі ўладамі пікета да гадавіны зняволення кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага.

Канстанцін Баранаў: Мы заўсёды захапляліся працай нашых беларускіх калег, дзівіліся іх мужнасці

03.08.2012 Канстанцін Баранаў: Мы заўсёды захапляліся працай нашых беларускіх калег, дзівіліся іх мужнасці

Ідэя гэтай акцыі палягае ў тым, каб у гэты дзень не толькі праявіць салідарнасьць, але яшчэ і ў тым, каб нашыя акцыі ў розных краінах і гарадах, былі скіраваныя да звычайных людзей, якія не вельмі дасведчаныя аб сітуацыі ў Беларусі, якія не ведаюць рэальнага становішча спраў, каб максімальна інфармаваць іх пра падзеі ў вашай краіне.

31.07.2012 3 жніўня - пікет у падтрымку свабоднай Беларусі ў Маскве

Расійскія праваабаронцы правядуць пікет салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі.

 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

31.07.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – грамадскі актывіст Іван Амельчанка, які адбыў чарговы адміністратыўны арышт і пры гэтым паспрабаваў вылучыцца кандыдатам у дэпутаты. Чарговы выпуск “Праваабарончага календара" прысвечаны новай даце, заснаванай міжнароднай грамадскасцю ў падтрымку праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

24.07.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – каардынатар праграм Міжнароднага праваабарончага руху Канстанцін Баранаў з Расіі - распавядзе, як у міжнароднай супольнасці ўзнікла ідэя абвяшчэння 4 жніўня Днём салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі.

4 жніўня - Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі

23.07.2012 4 жніўня - Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі

Грамадзянскія актывісты, праваабаронцы і проста неабыякавыя людзі з Расіі і іншых краін выступілі з ініцыятывай аб правядзенні міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі і прызначыць гэты дзень на 4 жніўня.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

17.07.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – юрыст-праваабаронца Павел Сапелка, які каардынуе маніторынг пенітэнцыярнай сістэмы, распачаты Правабарончым цэнтрам “Вясна”. У “Праваабарончым календары” – Міжнародны дзень Нэльсана Мандэлы, якім ААН абвесціла 18 ліпеня.

Праваабаронцы абвяшчаюць конкурс

13.07.2012 Праваабаронцы абвяшчаюць конкурс

Спяшайцеся! Усяго тры месяцы адведзена на тое, каб прадэманстраваць сваю дасведчанасць у галіне правоў чалавека і стварыць шляхам мастацкага асэнсавання гэтай ідэі мастацкую рэч. З 15 ліпеня па 15 кастрычніка ПЦ “ Вясна” ладзіць конкурс сярод моладзі (і не толькі) на прадукцыю візуальнага характару - hand-made паштоўкі для палітвязняў, а таксама ілюстрацыі, калажы, фотаздымкі, відэаролікі ды слоганы на праваабарончую тэматыку.

Праваабаронцы надалі ўніверсальнаму лагатыпу правоў чалавека нацыянальны каларыт

12.07.2012 Праваабаронцы надалі ўніверсальнаму лагатыпу правоў чалавека нацыянальны каларыт

Праваабарончы цэнтр “Вясна” здзейсніў задуму прывязаць міжнародны лагатып правоў чалавека да нашай краіны – атрымаўся адаптаваны беларускі варыянт сусветнага праваабарончага лагатыпу. Аздабленне рукі-птушкі выцінанкай выканала сябра творчага саюзу майстроў Вольга Бабурына.

Паведамленне для журналістаў

11.07.2012 Паведамленне для журналістаў

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю па выніках фармавання акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Прэс-канферэнцыя адбудзецца 11 ліпеня ў офісе ПЦ “Вясна”. Пачатак – а 10-й гадзіне.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

10.07.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - старшыня рэспубліканскай Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. Ён дзеліцца сваімі меркаваннямі наконт удзелу інвалідаў у выбарчым працэсе.

Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2012 году

08.07.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2012 году

Падзеі чэрвеня яскрава прадэманстравалі, што пытанне правоў чалавека разглядаецца беларускімі ўладамі выключна ў палітычнай плоскасці ўзаемадачыненняў з Еўрасаюзам і іншымі краінамі Еўропы. У цэнтры ўвагі гэтых узаемадачыненняў па-ранейшаму заставалася праблема палітычных зняволеных.

Рада ААН па правах чалавека стварае пасаду спецдакладчыка па Беларусі

06.07.2012 Рада ААН па правах чалавека стварае пасаду спецдакладчыка па Беларусі

FIDH і “Вясна” разглядаюць Спецыяльнага дакладчыка як магчымасць для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці зрабіць іх галасы чутнымі ў той час, калі незалежныя СМІ прымушаюць замаўчаць, дзейнасць незалежных НДА разглядаецца як крымінальнае злачынства, а многім праваабаронцам было нават забаронена выязджаць за мяжу. Уладальнік мандата будзе прызначаны ў верасні гэтага года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства