Навіны на тэму: правы чалавека

У Клімавічах з’явіліся нацысцкія сімвалы (фота)

25.10.2012 У Клімавічах з’явіліся нацысцкія сімвалы (фота)

У сярэдзіне восені ў Клімавічах на шмат якіх будынках у цэнтры горада з’явіліся лічбы 14/88. А ў некаторых месцах побач з лічбамі трапляўся малюнак, які нагадваў свастыку.

24.10.2012 Кішэнны амбудсмэн не задаволіць ні беларускіх праваабаронцаў, ні Еўропу

У адказ на прапанову беларускіх уладаў абмеркаваць магчымасць стварэння нацыянальнай установы па заахвочванні і абароне правоў чалавека праваабаронцы паставілі шэраг умоў. Без іх выканання, на думку праваабаронцаў, ніякіх размоваў ні аб нацыянальным установе па правах чалавека, ні пра амбудсмена не можа быць і гаворкі.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

23.10.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: праваабаронцы - пра пераслед рэдакцыйнага калектыву папулярнага беларускамоўнага часопісу ARHE. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі – кіраўнік аддзела краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Саша Кулаева.

Абвяшчаецца конкурс студэнцкіх працаў па правах чалавека

22.10.2012 Абвяшчаецца конкурс студэнцкіх працаў па правах чалавека

Лаўрэаты конкурсу будуць узнагароджаныя прызамі і дыпломамі. Пераможцы змогуць прыняць удзел у міжнародных адукацыйных праграмах па правах чалавека, якія будуць праводзіцца Інстытутам імя Раўля Валенберга ў 2013 годзе. Дэдлайн - 15 лістапада.

Дыялогу па мадэрнізацыі патрабуецца дынаміка

19.10.2012 Дыялогу па мадэрнізацыі патрабуецца дынаміка

Праграму развіцця Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі Беларусі абмеркавалі падчас круглага стала, які прайшоў 17 кастрычніка ў офісе Прадстаўніцтва ЕС у Мінску.

Конкурс на стварэньне hand-made прадукцыі працягнуты да 30 лістапада. Праяві крэатыў і далучайся!

18.10.2012 Конкурс на стварэньне hand-made прадукцыі працягнуты да 30 лістапада. Праяві крэатыў і далучайся!

ПЦ “Вясна” працягвае конкурс сярод моладзі (і не толькі) да 30 лістапада на hand-made вырабы - паштоўкі для палітвязняў, ілюстрацыі, калажы, фотаздымкі, відэаролікі ды слоганы на праваабарончую тэматыку!

Случчакі дамагаюцца ад мясцовых уладаў безбар'ерных пешаходных пераходаў

17.10.2012 Случчакі дамагаюцца ад мясцовых уладаў безбар'ерных пешаходных пераходаў

Валанцёры грамадзянскай кампаніі «Наш дом» сабралі больш за трыста подпісаў случчакоў і звярнуліся ў райвыканкам і да дэпутатаў. Яны просяць прывесці вышыню бардзюраў у адпаведнасць з будаўнічымі нормамі.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

16.10.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - грамадскі актывіст і былы палітвязень Павел Вінаградаў. Ад пачатку бягучага году ён правёў пад адміністратыўнымі арыштамі сумарна больш за 30 сутак і таму ўмовы ўтрымання ў ЦІПе яму вельмі добра вядомыя.

12.10.2012 Праваабаронца: Бяляцкі, безумоўна, уваходзіў у апошні шорт-ліст “Нобеля”

Саша Кулаева, паплечніца Алеся Бяляцкага па Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, распавядае Еўрарадыё пра значэнне прэміі для праваабарончай дзейнасці ў ЕС.

Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Верасень 2012 году

12.10.2012 Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Верасень 2012 году

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў верасні заставалася стабільна кепскай. У той жа час адбыліся важныя змены ў сітуацыі з палітзняволенымі – выйшлі на волю двое палітычных вязняў: віцебскі актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка і актывіст анархісцкага руху Павел Сырмалотаў (26 і 27 верасня адпаведна).

Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі Еўразвязу «за ператварэнне кантыненту войнаў у кантынент міру»

12.10.2012 Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі Еўразвязу «за ператварэнне кантыненту войнаў у кантынент міру»

Усяго на Нобелеўскую прэмію міру 2012 году быў вылучаны 231 намінант, 188 асоб і 43 арганізацыі з усіх куткоў сьвету.

КС Расіі: невыкананне рашэнняў Камітэта ААН з'яўляецца адмовай прызнаваць правы і свабоды грамадзян

10.10.2012 КС Расіі: невыкананне рашэнняў Камітэта ААН з'яўляецца адмовай прызнаваць правы і свабоды грамадзян

Канстытуцыйны суд Расійскай Федэрацыі пацьвердзіў, што рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека, прынятыя па скаргах расейцаў з'яўляюцца абавязковымі і не вызваляюць Расею ад добрасумленнага і адказнага выканання гэтых рашэнняў у рамках добраахвотна прынятых на сябе міжнародна-прававых абавязацельстваў.

09.10.2012 Удзельніка Плошчы адправілі ў псіхбальніцу за адмову служыць у войску

Хлопец лічыць, што праблемы пачаліся пасля таго, як супрацоўнікі ваенкамата пабачылі ў яго паперах звесткі пра ўдзел у маніфестацыі 19 снежня.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

09.10.2012 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

"Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - Паліна Сцепаненка, сцэнарыст цыклу тэлевізійных рэпартажаў і дакументальных фільмаў па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі. Яе фільм "Убыл по пріговору" прэзентуецца на гэтым тыдні з нагоды Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання.

Сенсацыя ад рагачоўскай раёнкі: у Латвіі людзі галадаюць

05.10.2012 Сенсацыя ад рагачоўскай раёнкі: у Латвіі людзі галадаюць

Невядомы карэспандэнт, эксперт па Латвіі, піша, што «перадаю палымянае прывітанне змагарам за правы чалавека ў Латвіі ад імя «прыгнечанага крывавай дыктатурай» беларускага народа. Я на вячэру ем больш. Затое ў Латвіі – дэмакратыя».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства