Навіны на тэму: правы чалавека

ПЦ "Вясна" далучыўся да салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Расіі

30.04.2013 ПЦ "Вясна" далучыўся да салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Расіі

Зараз у Расіі наступаюць складаныя часы, таму вельмі важна звярнуць на гэта ўвагу, аказаць падтрымку грамадзянскай супольнасці і праваабарончаму руху.

Сяргей Мацкевіч: Абвінавачванні НДА ў «фінансавых парушэннях» - сусветны аўтарытарны трэнд

30.04.2013 Сяргей Мацкевіч: Абвінавачванні НДА ў «фінансавых парушэннях» - сусветны аўтарытарны трэнд

30 красавіка стартаваў Міжнародны тыдзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Расеі.

30.04.2013 Страсбург лічыць, што Цімашэнка сядзіць няслушна

Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбуры сёньня вырашыў, што зьняволеньне экс-прэм’ера Ўкраіны Юліі Цімашэнкі ў 2011 годзе было парушэньнем правоў чалавека.

Стэфан Эрыксан прэміраваны за працу ў Беларусі

29.04.2013 Стэфан Эрыксан прэміраваны за працу ў Беларусі

Былы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан быў ганараваны міжнароднай прэміі імя Марка Палмера за сваю дыпламатычную працу ў Менску.

30 красавіка - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Расіі

29.04.2013 30 красавіка - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Расіі

Сітуацыя ў Расіі - гэта агульны выклік для грамадзянскай супольнасці усяго свету. Уся гэта прастора не можа лічыцца тэрыторыяй свабоды, пакуль улады парушаюць правы чалавека і ўводзяць палітыку падвоеных стандартаў.

Віцебская актывістка звярнулася ў суд з патрабаваннем выканаць рашэнне Камітэту па правах чалавека ААН

26.04.2013 Віцебская актывістка звярнулася ў суд з патрабаваннем выканаць рашэнне Камітэту па правах чалавека ААН

У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску адбылося папярэдняе судовае паседжанне па грамадзянскім пазове Антаніны Піванос супраць Галоўнага ўпраўлення Мінфіна па Віцебскай вобласці.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

23.04.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: матэрыялы альбома "Прэс-фота Беларусі - 2011" суд прызнаў экстрэмісцкімі. Грамадскасць цікавіцца, ці варта асцерагацца прадаўцам і ўладальнікам апальнага фотаальбома. Госця рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" - лідарка "Маладой хрысціянскай дэмакратыі" Марына Хоміч.

Крухмальны завод пад Пружанамі забруджвае навакольнае асяроддзе

16.04.2013 Крухмальны завод пад Пружанамі забруджвае навакольнае асяроддзе

Завод, пабудаваны паводле кітайскай тэхналогіі, не дае рады ачыстцы сцёкаў, забруджвае паветра і робіць залпавыя выкіды ў раку.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

16.04.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: вяртанне ў менскую гімназію №4 беларускай мовы. Намаганні неабыякавай грамадскасці і бацькоў гімназістаў, якія актывізаваў вядомы скульптар Генадзь Лойка, прывялі да першай перамогі супраць русіфікацыі навучальнага працэсу. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі: намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Мікалай Аўтуховіч не выключае, што звернецца ў суд супраць следчага Аліхвера

15.04.2013 Мікалай Аўтуховіч не выключае, што звернецца ў суд супраць следчага Аліхвера

Палітвязень пацвердзіў, што на фота, распаўсюджаным у сацыяльных сетках і СМІ, сапраўды следчы, які распачынаў першую крымінальную справу супраць яго.

Праваабарончы семінар у Маладзечне!

15.04.2013 Праваабарончы семінар у Маладзечне!

Запрашаюцца студэнты навучальных устаноў рэгіёна і ня толькі! Мерапрыемства пройдзе 27 -28 красавіка.

Моладзевы праваабарончы рух намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру

12.04.2013 Моладзевы праваабарончы рух намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру

Нарвежскі нобелеўскі камітэт уключыў Моладзевы праваабарончы рух у спіс намінантаў на Нобелеўскую прэмію міру ў 2013 годзе. Сетка арганізацый, якія ўваходзяць у склад МПР была намінавана за адукацыйную дзейнасць па правах чалавека і праваабарончую працу ў розных краінах.

Прагляд фільма "Катаванні ў Беларусі. Апакаліпсіс" і дыскусія

12.04.2013 Прагляд фільма "Катаванні ў Беларусі. Апакаліпсіс" і дыскусія

15 красавіка літоўскі кінафестываль "Нязручнае кіно" і Беларускі Дом правоў чалавека запрашаюць на прэм’ерны прагляд фільма пра катаванні і выпадкі жосткага стаўлення да людзей з боку супрацоўнікаў сілавых структур ў Беларусі і дыскусію з рэжысёрам і героямі фільма.

«Правы Чалавека «на пальцах» прыедуць у Гародню 20 красавіка! Далучайцеся!

12.04.2013 «Правы Чалавека «на пальцах» прыедуць у Гародню 20 красавіка! Далучайцеся!

Вы жадаеце ведаць, што такое правы чалавека і чаму гэта важна? Да каго можна звярнуцца па дапамогу і якія дзеянні можна распачаць самастойна? Даведайцеся 20 красавіка на пашыраным семінары «Правы чалавека на пальцах» у Гародні!

Размеркаванне: што трэба ведаць студэнту?

10.04.2013 Размеркаванне: што трэба ведаць студэнту?

Ва ўніверсітэтах і каледжах набліжаецца час размеркавання выпускнікоў. Наша краіна - адзінаяў Еўропе, дзе дагэтуль захавалася прымусовае працаўладкаванне маладых спецыялістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства