Навіны на тэму: правы чалавека

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

20.08.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка пераследу”: аб праблемах, з якімі сутыкаюцца маладыя спецыялісты, чаму ў Бабруйску затрымалі лідара АГП Анатоля Лябедзьку і калі будзе разгледжаная касацыя палітвязня Андрэя Гайдукова. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - гісторык і выкладчык з Гародні Алесь Краўцэвіч.

Дзьмітрый Макараў: Неабходна замацаваць статус “праваабаронцы” як асобай катэгорыі абаронцаў грамадзкага інтарэса

14.08.2013 Дзьмітрый Макараў: Неабходна замацаваць статус “праваабаронцы” як асобай катэгорыі абаронцаў грамадзкага інтарэса

4 жніўня Дзьмітрый Макараў быў прызначаны Міжнароднай назіральнай місіяй Камітэта міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Прадстаўніком па становішчы праваабаронцаў. Мы пагутарылі з Дзьмітрыем пра ягоныя пляны на пасадзе, сытуацыю з праваабаронцамі і НДА на постсавецкай прасторы

"Камітэт супраць катаванняў" запрашае праваабаронцаў на семінар па методыцы грамадскага расследавання

13.08.2013 "Камітэт супраць катаванняў" запрашае праваабаронцаў на семінар па методыцы грамадскага расследавання

Семінар пройдзе 5-6 кастрычніка 2013 года ў Ніжнім Ноўгарадзе. Дэдлайн падачы заявак - 15 верасня 2013 года.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

13.08.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка пераследу”: выпадкі адміністратыўнага пераследу ў Мінску і Магілёве, стыхійная забастоўка на прадпрыемстве "Транзістар". Падзея тыдня - пераслед актывістаў нацыянал-бальшавіцкага руху ў Беларусі. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - юрыст Юрый Чавусаў распавёў пра змены ў Выбарчым кодэксе, якія чакаюцца найбліжэйшым часам.

«Шэрая  кніга» віцебскіх праваабаронцаў

13.08.2013 «Шэрая кніга» віцебскіх праваабаронцаў

Днямі на Віцебшчыне выйшла з друку «Шэрая кніга», у якой падаецца хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне ў пэрыяд з ліпеня 2012 па чэрвень 2013 году. Аб’ём кнігі складае 120 старонак.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2013 года

10.08.2013 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2013 года

У ліпені захавалася тэндэнцыя да пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека. Адсутнасць станоўчай дынамікі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі вымушаны быў прызнаць у сваім дакладзе, падрыхтаваным для еўрапейскіх інстытутаў, член Еўрапарламента Ю.Палецкіс.

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці сустрэліся з дэпутатам парлямэнта

09.08.2013 Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці сустрэліся з дэпутатам парлямэнта

7 жніўня старшыня праўленьня Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова і юрыст Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі Юрый Чавусаў сустрэліся з прадстаўнікамі сталадзеючай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае беларускія ўлады спыніць пераслед сябраў "Вясны" і вызваліць Алеся Бяляцкага

07.08.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае беларускія ўлады спыніць пераслед сябраў "Вясны" і вызваліць Алеся Бяляцкага

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), просіць вашага неадкладнага ўмяшання ў наступнае становішча ў Беларусі.

Спецдакладчыкі праінфармаваныя аб затрыманні праваабаронцаў ПЦ "Вясна"

07.08.2013 Спецдакладчыкі праінфармаваныя аб затрыманні праваабаронцаў ПЦ "Вясна"

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) накіраваў паведамленне пра затрыманні і штрафах для беларускіх праваабаронцаў за распаўсюд паштовак сьпецдакладчыка па Беларусі Міклаша Харасьці, спецдакладчыка па становішчы праваабаронцаў Маргарэт Секаггія, спецдакладчыка па свабодзе сходаў і асацыяцый Майне Кіаі.

“Вясна” патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных.

04.08.2013 “Вясна” патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных.

Пазбаўленне волі і ўжыванне іншых спосабаў рэпрэсій за перакананні, грамадскую і палітычную дзейнасць з’яўляецца сведчаннем няздольнасці ўладаў да выбудоўвання дэмакратычнага і плюралістычнага грамадства, імкнення да знішчэння любога іншадумства, глыбокага крызісу прававой сістэмы краіны.

Як будуць адзначаць Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

01.08.2013 Як будуць адзначаць Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

У Дзень салідарнасці 4 жніўня 2013 года і напярэдадні яго ў розных гарадах і краінах пройдуць акцыі падтрымкі актывістаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі: вулічныя пікеты, перформансы, дыскусіі, кінапаказы, выставы ды іншыя акцыі.

4 жніўня – Міжнародны  Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

01.08.2013 4 жніўня – Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі

Няўрадавыя арганізацыі розных краін свету другі год запар спрычыняюцца да правядзення Міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Ён адзначаецца 4 жніўня - у гадавіну арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

30.07.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка пераследу”: выпадкі адміністратыўнага пераследу ў Мінску, забарона пікету супраць расійскіх вайсковых базаў, пераслед каталіцкага ксяндза Уладзіслава Лазара ды інш. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - гісторык Ігар Кузняцоў, які з’яўляецца сябрам Працоўнай групы па распрацоўцы канцэпцыі люстрацыі ў беларускім грамадстве пры пераходзе ад аўтарытарнага рэжыму да дэмакратыі.

МЗС Літвы: меры ЕС у дачыненні да Беларусі - заклік палепшыць становішча ў галіне правоў чалавека

26.07.2013 МЗС Літвы: меры ЕС у дачыненні да Беларусі - заклік палепшыць становішча ў галіне правоў чалавека

Як паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага ведамства Літвы, намеснік міністра замежных спраў Андрус Крывас 25 ліпеня ў ходзе дыскусіі студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і дыпламатаў краін Еўрапейскага саюза ў Вільні заявіў, што абмежавальныя меры ЕС у дачыненні да Беларусі - заклік прыняць істотныя меры для паляпшэння становішча ў вобласці правоў чалавека.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

23.07.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня” - рэакцыя міжнародных праваабарончых арганізацыяў на візіт раней невыязнога міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Брусель. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: жыхарка Светлагорска Валянціна Акуліч патрабуе назваць вінаватых у смерці яе сына ў ІЧУ Светлагорскага РАУС .

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства