Навіны на тэму: правы чалавека

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

17.12.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: жыхарка Менска Людміла Кучура звярнулася да праваабаронцаў па дапамогу, каб дамагчыся адказнасці для персаналу калоніі, які падвяргаў яе мужа катаванням хлоркай. "Навіны палітвязняў" - Зараз у беларускіх турмах ды калоніях знаходзіцца 11 палітычных зняволеных, уключаючы нядаўна асуджаных Васіля Парфянкова і Уладзю Яроменку.

Рада ПЦ “Вясна” чарговы раз заяўляе пра законнасць дзейнасці арганізацыі ў Беларусі

16.12.2013 Рада ПЦ “Вясна” чарговы раз заяўляе пра законнасць дзейнасці арганізацыі ў Беларусі

10 снежня 2013 года Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь на адрас намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча быў дасланы адказ на ягоны запыт аб уключэнні сайту Праваабарончага цэнтру “Вясна” www.spring96.org у спіс абмежаванага доступу.

Асацыяцыя "Правы чалавека ў Беларусі”: “Па-ранейшаму iмкнемся падтрымаць людзей i грамадзянскую супольнасць Беларусi”

13.12.2013 Асацыяцыя "Правы чалавека ў Беларусі”: “Па-ранейшаму iмкнемся падтрымаць людзей i грамадзянскую супольнасць Беларусi”

Асацыяцыя "Правы чалавека ў Беларусі" з Германіі (MenschenrechteinBelaruse. V.) распаўсюдзіла штогадовы “Стратэгiчны дакумент да сiтуацыi ў Беларусi i парады Еўрапейскаму Звязу i дзяржавам ЭЗ па прыняццю актыўных дзеянняў у адносiнах да Беларусi”.

Вадзім Казначэеў: сітуацыя з правамі чалавека – як у СССР

12.12.2013 Вадзім Казначэеў: сітуацыя з правамі чалавека – як у СССР

Шмат стагоддзяў людзі змагаюцца за свае правы, за правы чалавека. У Сусветны дзень правоў чалавека ў праграме «Размова Мацкевіча» – гутарка з аналітыкам і публіцыстам Вадзімам Казначэевым.

Cтаршыня аргкамітэту Мінскага гей-прайда: «Мы хочам быць абароненымі і не хочам — прыніжанымі»

12.12.2013 Cтаршыня аргкамітэту Мінскага гей-прайда: «Мы хочам быць абароненымі і не хочам — прыніжанымі»

Чаму гей-прайд — не прапаганда, а спосаб адстаяць правы ЛГБТ-супольнасці? Ці ёсць у гэтым патрэба і ці ёсць нешта агульнае паміж геямі і фрыкамі — распавядаюць арганізатары дзявятага Мінскага гей-прайда.

Праваабаронца павіншаваў віцебчукоў з 65-годзьдзем прыняцьця Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека, і сам атрымаў «віншаваньне» ад судзьдзі

11.12.2013 Праваабаронца павіншаваў віцебчукоў з 65-годзьдзем прыняцьця Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека, і сам атрымаў «віншаваньне» ад судзьдзі

Пётр Іваноў зладзіў акцыю, прымеркаваную да Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 сьнежня. Ён выйшаў у цэнтр Віцебску, дзе раздаў мінакам з паўсотні асобнікаў Усеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека, прынятай 65 гадоў таму Генасамблеяй ААН. Не забыў падарыць асобнікі дэклярацыі і супрацоўнікам суду, куды быў выкліканы ў гэты дзень. Судзьдзя Натальля Карабліна не засталася ў даўгу: яна парупілася, каб праваабаронца таксама не застаўся без «падарунку», абдарыўшы яго штрафам.

Да дня правоў чалавека - сустрэча з праваабаронцамі ў Гомелі

11.12.2013 Да дня правоў чалавека - сустрэча з праваабаронцамі ў Гомелі

Грамадзяне абмеркавалі з праваабаронцамі тэму правоў чалавека, прагледзелі фільм за адмену смяротнага пакарання.

У Дзень правоў чалавека - пра права на жыццё

11.12.2013 У Дзень правоў чалавека - пра права на жыццё

Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні правёў дыскусію па пытанні сістэмы крымінальнага правасуддзя і смяротнага пакарання ў Беларусі.

Бабруйчане пра свае правы (відэа)

11.12.2013 Бабруйчане пра свае правы (відэа)

Напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека бабруйскія праваабаронцы выйшлі на вуліцы горада, каб даведацца, што мінакі ведаюць пра свае правы.

Брэст: два пікеты ў Дзень правоў чалавека (фота)

10.12.2013 Брэст: два пікеты ў Дзень правоў чалавека (фота)

Адзін пікет быў заяўлены старшынёю Брэсцкага абласнога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Зінаідай Міхнюк, другі – праваабаронцам Уладзімірам Вялічкіным. На пікеце, арганізаваным РЭП, выказваліся за абарону правоў працоўных, на другім -- патрабавалі свабоду палітвязням.

У Брэсце адбыўся “круглы стол” з нагоды Дня правоў чалавека (фота)

10.12.2013 У Брэсце адбыўся “круглы стол” з нагоды Дня правоў чалавека (фота)

Удзел у мерапрыемстве ўзялі праваабаронцы, сябры палітычных партый, грамадскіх арганізацый, незалежных прафсаюзаў і прадастаўнікі СМІ. Як адзначалася падчас “круглага стала”, паводле меркаванняў праваабаронцаў, за апошні год сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значана пагоршылася.

Жыхароў Баранавічаў павіншавалі з Днём правоў чалавека (фота)

10.12.2013 Жыхароў Баранавічаў павіншавалі з Днём правоў чалавека (фота)

Нягледзячы на афіцыйную забарону ў правядзенні пікета 10 снежня, праваабаронцы і грамадскія актывісты Баранавічаў правялі акцыю ў гонар 65-х угодкаў Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека.

У Дзяржынску прайшоў адзіночны пікет у падтрымку палітвязняў

10.12.2013 У Дзяржынску прайшоў адзіночны пікет у падтрымку палітвязняў

8 снежня акцыю правёў актывіст кампаніі “Разам для Беларусі” Аляксандр Тарнагурскі.

Праваабаронцы назвалі лаўрэатаў году

10.12.2013 Праваабаронцы назвалі лаўрэатаў году

Лепшым адвакатам названы Гары Паганяйла, праваабаронцам - Андрэй Бандарэнка, журналістам - праграма "Маю права".

Мінчукоў павіншавалі з Міжнародным днём правоў чалавека

10.12.2013 Мінчукоў павіншавалі з Міжнародным днём правоў чалавека

Традыцыйна, 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека праваабаронцы і валанцеры правялі ў цэнтры Мінска штогадовую інфармацыйную акцыю. Яны раздавалі мінакам тэксты Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, друкаваныя матэрыялы на тэму смяротнага пакарання і адказвалі на пытанні, якія тычацца сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства