Навіны на тэму: правы чалавека

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

18.02.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня": Ашмянскі раённы суд падтрымаў забарону мытні на кнігу Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: юрыст Павел Сапелка пра спецыфіку аспрэчвання некаторых нормаў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства праз Канстытуцыйны суд.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі абмеркаваная на круглым стале Парламенцкай Асамблеі АБСЕ

13.02.2014 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі абмеркаваная на круглым стале Парламенцкай Асамблеі АБСЕ

13 лютага ў Вене пачалася праца чарговай зімовай сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ. Удзел у паседжанні Камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Парламенцкай Асамблеі прыняў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

11.02.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: даклад "Індэкса цэнзуры" пра сітуацыю са свабодай прэсы ў Беларусі. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госця рубрыкі – Лідзія Аўтуховіч, маці палітвязня, ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.

Беларусь па-ранейшаму не будзе запрашаць спецдакладчыка Савета ААН па правах чалавека

10.02.2014 Беларусь па-ранейшаму не будзе запрашаць спецдакладчыка Савета ААН па правах чалавека

Найбліжэйшым часам Беларусь мае намер пацвердзіць запрашэнне наведаць краіну для шэрагу спецдакладчыкаў Савета ААН па правах чалавека (СПЧ). Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай беларускай дыпламатыі МЗС Юрый Амбразевіч 10 лютага на брыфінгу ў Мінску.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2014 года

10.02.2014 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Студзень 2014 года

У студзені захоўвалася стабільна кепская сітуацыя з правамі чалавека з тэндэнцыяй да кансервавання негатыўных практык, якія складаліся на працягу апошнняга часу. Не адбывалася пазітыўных зменаў ні на заканадаўчым узроўні, ні на правапрымяняльным.

Акцыя FIDH перад Алімпіядай у Сочы: "Правы чалавека - не гульня"

04.02.2014 Акцыя FIDH перад Алімпіядай у Сочы: "Правы чалавека - не гульня"

Напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Сочы Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) праводзіць акцыі пратэсту супраць парушэнняў правоў чалавека ў Расіі. За тыдзень да пачатку Алімпіяды такая акцыя адбылася ў Парыжы. Таксама праваабаронцы пратэставалі ў Бруселі, напярэдадні саміту Расія - Еўрасаюз, удзел у якім прымаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

04.02.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня": “Праваабаронцы за свабодны выбары” дабіваюцца ад ЦВК змянення парадку доступу назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: актывіст Ілля Дабратвор распавядае пра акцыі салідарнасці з Еўрамайданам.

«Расія 2012-2013: Наступ на свабоду». Даклад FIDH і АДЦ «Мемарыял»

31.01.2014 «Расія 2012-2013: Наступ на свабоду». Даклад FIDH і АДЦ «Мемарыял»

У апошнія два гады расійскія ўлады ажыццяўляюць самы магутны наступ на свабоды грамадзянаў краіны з моманту распаду Савецкага Саюза, канстатуюць у сваім нядаўна апублікаваным дакладзе FIDH і АДЦ «Мемарыял».

«Правы чалавека «на пальцах» у Магілёве: пра правы чалавека і абарону грамадскіх інтарэсаў

31.01.2014 «Правы чалавека «на пальцах» у Магілёве: пра правы чалавека і абарону грамадскіх інтарэсаў

Для ўсіх ахвочых разабрацца, што такое «правы чалавека» і што рабіць з гэтымі ведамі, а можа і ўключыцца ў працу па іх абароне, запрашаем на семінар 8 лютага з 11.00 да 18.00, субота ў Магілёве!

Міхаіла Жызнеўскага пахаваюць сёння ў пасёлку Сцяг працы (непадалёк Гомеля)

28.01.2014 Міхаіла Жызнеўскага пахаваюць сёння ў пасёлку Сцяг працы (непадалёк Гомеля)

3 тысячы даляраў - у дапамогу сям'і забітага на Еўрамайдане беларуса Міхаіла Жызнеўскага сабралі неабыякавыя суайчыннікі ў Беларусі і за межамі краіны.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

28.01.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня": грамадзянская супольнасць Беларусі заклікалі ўсе бакі, задзейнічаныя ў развіцці палітычнага крызісу ва Украіне, кансалідавацца і ўзяць на сябе міратворчую місію. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: мінчанка Людміла Кучура распавядае пра досвед групы грамадзянаў, якія пацярпелі ад беззаконня і аб’ядналіся дзеля аднаўлення справядлівасці.

Зварот арганізацый грамадзянскай супольнасці і грамадскіх актывістаў Беларусі з нагоды сітуацыі ва Украіне

22.01.2014 Зварот арганізацый грамадзянскай супольнасці і грамадскіх актывістаў Беларусі з нагоды сітуацыі ва Украіне

У гэтыя дні, калі сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю супрацьстаячых сіл, калі пачалося кровапраліцце, калі ў Кіеве ідуць вулічныя баі з прымяненнем зброі, мы не можам заставацца ў баку.

Эксперт: «Пакуль палітыкі будуць рэгуляваць правасуддзе, усе пласты насельніцтва будуць у небяспечным стане»

21.01.2014 Эксперт: «Пакуль палітыкі будуць рэгуляваць правасуддзе, усе пласты насельніцтва будуць у небяспечным стане»

Журналіст і старшыня праваабарончай арганізацыі «Феміда» Джульета Амірханян распавядае аб сітуацыі з правамі чалавека ў Арменіі. Многія праблемы сугучныя з беларускімі.

УКРАІНА: Адкрыты ліст да ўкраінскага Прэзідэнта Віктара Януковіча і спікера парламента Уладзіміра Рыбака

21.01.2014 УКРАІНА: Адкрыты ліст да ўкраінскага Прэзідэнта Віктара Януковіча і спікера парламента Уладзіміра Рыбака

16 студзеня 2014 года ўкраінскі парламент нечакана і паспешліва прыняў комплексны абмежавальны законапраект, які прадугледжвае пакаранне за пратэсты, уводзіць крымінальную адказнасць за паклёп, абмяжоўвае правы грамадзянскія арганізацыі на атрыманне фінансавання з-за мяжы і адносіць іх да “замежных агентаў”.

21.01.2014 Human Rights Watch: У Беларусі без перамен да лепшага

Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе наогул не зьмянілася да лепшага. Да такой высновы прыйшла міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch у штогадовай справаздачы пра стан правоў чалавека ў сьвеце. Справаздача, якая налічвае 667 старонак, разглядае сытуацыю з правамі чалавека ў больш чым 90 краінах сьвету.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства