Навіны на тэму: правы чалавека

У Пінску вучыліся “ведаць свае правы”

08.12.2014 У Пінску вучыліся “ведаць свае правы”

Трэнінг “Ведай свае правы!” адбыўся ў Пінску. Гэта было чарговае з мерапрыемстваў, запланаваных брэсцкімі прадстаўнікамі праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) у рэгіёнах напярэдані Міжнароднага Дня правоў чалавека.

Запрашаем на прэзентацыю справаздачы па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання

08.12.2014 Запрашаем на прэзентацыю справаздачы па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання

10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентуе аналітычнае даследванне “Справаздача па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”.

Даеш правы чалавека! Юбілейный семінар «Правы Чалавека «на пальцах» у Мінску

08.12.2014 Даеш правы чалавека! Юбілейный семінар «Правы Чалавека «на пальцах» у Мінску

Семінар юбілейны па двух прычыных: 10 снежня адзначаецца Дзень правоў чалавека, а 6 снежня 2012 мы правялі свой самы першы семінар. За гэтыя два гады больш за 500 чалавек наведалі нашы мерапрыемствы.

Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні запрашае на мерапрыемствы з нагоды 10 снежня

03.12.2014 Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні запрашае на мерапрыемствы з нагоды 10 снежня

Беларускі Дом правоў чалавека сумесна з Freedom House запрашае на дыскусію “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў цэнтры ўвагі: выклікі і чаканні напярэдадні 2015 года” і адкрыццё выставы "Вышэйшая мера". Мерапрыемствы пройдуць 9 снежня ў Сойме Літоўскай Рэспублікі.

Праваабаронца патрабуе ад МЗС публікаваць рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека

02.12.2014 Праваабаронца патрабуе ад МЗС публікаваць рашэнні Камітэта ААН па правах чалавека

Леанід Судаленка, выканаўчы дырэктар ствараемага РПГА "Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах "Пакт", накіраваў заяву ў МЗС Беларусі з просьбай публікаваць на сайце міністэрства рашэнні КПЧ ААН.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

02.12.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: вядомы беларускі дысідэнт Міхась Кукабака 3-га снежня адзначае 78-годдзе; “Падзея тыдня”: гомельскія праваабаронцы распачалі стратэгічную цяжбу, накіраваную на адмену заканадаўства, якое забараняе выдаваць целы расстраляных у Беларусі.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!”на Беларускім Радыё Рацыя

25.11.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!”на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: узбуджэнне крымінальнай справы супраць палітвязня Мікалая Дзядка пагражае яму дадатковым годам зняволення. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Алесь Бяляцкі разважае, як рашэнне КПЧ ААН, прынятае па яго справе, можа паўплываць на становішча праваабаронцаў не толькі ў Беларусі, але і ў іншых рэпрэсіўных краінах.

 “Брэсцкае права” інфармуе пра сітуацыю ў рэгіёне

24.11.2014 “Брэсцкае права” інфармуе пра сітуацыю ў рэгіёне

Чарговы нумар праваабарончага бюлетэня “Брэсцкае права”, які з пачатку 2014 года выдаецца мясцовымі прадстаўнікамі Беларускага Хельсінкскага камітэта, распаўсюджаны ў рэгіёнах Брэсцкай вобласці.

Мікашэвіцкія актывісты вучыліся, як правільна сябе паводзіць пры стасунках з міліцыяй

24.11.2014 Мікашэвіцкія актывісты вучыліся, як правільна сябе паводзіць пры стасунках з міліцыяй

У Мікашэвічах, дзе напрацягу 2014 года міліцыя актывізавала свае дзеяннні ў дачыненні да актывістаў, а гэта ўрыванне ў прыватнае жыллё, гвалтоўнае затрыманне дома і на вуліцы і іншае – тэма навучання з’яўляецца вельмі актуальнай.

Бярозаўскія праваабаронцы рыхтуюць  пікет да Міжнароднага дня правоў чалавека

24.11.2014 Бярозаўскія праваабаронцы рыхтуюць пікет да Міжнароднага дня правоў чалавека

Яны падалі заявы на заключэнне дамоваў з медыкамі, камунальнымі службамі і міліцыяй. З міліцыяй таму, што так і не дачакаліся публікацыі ў СМІ адносна змены рашэння райвыканкама аб правядзенні масавых мерапрыемстваў № 138 ад 2010 г. згодна з Пастановай Савета міністраў № 207 ад 2012 г.

Салігорскія праваабаронцы падалі заяву на пікет да Дня правоў чалавека

18.11.2014 Салігорскія праваабаронцы падалі заяву на пікет да Дня правоў чалавека

Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэту рыхтуюць пікет да Дня правоў чалавека. Арганізатарам мерапрыемства выступіў мясцовы парваабаронца Леанід Мархотка.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

18.11.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: каментары і ацэнкі праваабаронцаў адносна рашэння КПЧ ААН па справе кіраўніка ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: адзін з лідараў “Студэнцкай Рады” Алесь Крот - пра высновы Маніторынгу парушэнняў акадэмічных свабодаў студэнтаў.

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў новы каментр адносна права на свабоду і асабістую недатыкальнасць

18.11.2014 Камітэт па правах чалавека ААН прыняў новы каментр адносна права на свабоду і асабістую недатыкальнасць

Пад час правядзення сваёй 112 сесіі Камітэт па правах чалавека ААН прыняў новыя Заўвагі агульнага парадку № 35, датычныя арт. 9 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах: права на свабоду і асабістую недатыкальнасць.

Перыядычны даклад Беларусі Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць у ліпені 2015 года

16.11.2014 Перыядычны даклад Беларусі Камітэт па правах чалавека ААН разгледзіць у ліпені 2015 года

Разгляд перыядычнага дакладу Беларусі у Камітэце па правах чалавека ААН перанесены з 113 сесіі (сакавік 2015 г.) на 114 сесію, якая адбудзецца ў ліпені 2015 года. Інфармацыя пра гэта з’явілася на вэб-сайце Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Студэнцкае самакіраванне існуе толькі фармальна

14.11.2014 Студэнцкае самакіраванне існуе толькі фармальна

Па сутнасці, толькі студэнты могуць дакладна сказаць, што адбываецца ў сценах іх універсітэта і факультэта. І менавіта студэнты, у большасці выпадкаў, аказваюцца тым «слабым» звяном, чые правы і свабоды «спакойна» парушаюцца ў закрытым ад вачэй назіральнікаў прасторы ўніверсітэта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства