Навіны на тэму: правы чалавека

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

03.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Хроніка": Праваабарончыя арганізацыі AmnestyInternational і «Мемарыял» выступілі з заявамі з нагоды гібелі Барыса Нямцова, заклікаючы ўлады Расіі расследаваць забойства палітыка; “Падзея”: Афіцыйны Мінск дэманструе зацікаўленасць у развіцці канструктыўных адносін з Саветам Еўропы, аднак сітуацыя з правамі чалавека ў краіне працягвае пагаршацца.

Савет па правах чалавека павінен узяць на сябе адказнасць за становішча з правамі чалавека ў Беларусі

03.03.2015 Савет па правах чалавека павінен узяць на сябе адказнасць за становішча з правамі чалавека ў Беларусі

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) выступіла з заявай напярэдадні 28-й Сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая 2 сакавіка адкрылася ў Жэневе, звяртаючы ўвагу аўтарытэтнага міжурадавага органа на пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі.

Алесь Бяляцкі заклікаў італьянскіх актывістаў надалей змагацца за палітвязняў Беларусі

02.03.2015 Алесь Бяляцкі заклікаў італьянскіх актывістаў надалей змагацца за палітвязняў Беларусі

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі падзяліўся ўражаннямі ад візіту ў італьянскія рэгіёны Сіцылія і Ламбардыя, які адбыўся з ініцыятывы нацыянальнай секцыі Amnesty International.

Гары Паганяйла: Ніякага паслаблення не будзе…

27.02.2015 Гары Паганяйла: Ніякага паслаблення не будзе…

Юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла тлумачыць, чаму з аднаго боку беларуская ўлада паказвае Еўропе сваю адкрытасць і дэмакратычнасць, а з іншага – “закручвае гайкі”.

Макей: Прэтэнзіі аб парушэнні правоў чалавека адрасаваныя абсалютна ўсім урадам

27.02.2015 Макей: Прэтэнзіі аб парушэнні правоў чалавека адрасаваныя абсалютна ўсім урадам

Паводле яго слоў, "любая дзяржава дзейнічае, грунтуючыся на нацыянальных інтарэсах, сфармуляваных палітычнай элітай, якая, у сваю чаргу, вырошчваецца канкрэтнай нацыяй". "Глыбока ўпэўнены, што развіццё ў кірунку ідэалаў канцэпцыі правоў чалавека (свабоды, роўнасці і братэрства) павінна ажыццяўляцца толькі на канкрэтнай нацыянальнай глебе".

Праваабаронцы сустрэліся са спецдакладчыкам ПАСЕ Андрэа Рыгоні

25.02.2015 Праваабаронцы сустрэліся са спецдакладчыкам ПАСЕ Андрэа Рыгоні

Афіцыйны візіт Спецдакладчыка Камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні ў Рэспубліку Беларусь працягнуўся 25 лютага сустрэчаю з прадстаўнікамі вядучых праваабарончых арганізацый.

Беларусь і стан правоў чалавека ў справаздачы Amnesty International 2014/15

25.02.2015 Беларусь і стан правоў чалавека ў справаздачы Amnesty International 2014/15

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абнародавала справаздачу аб стане правоў чалавека ў 160 краінах свету, у тым ліку і ў Рэспубліцы Беларусь.

Эфектыўнасць выкарыстання міжнародных праваабарончых механізмаў у дачыненні да Беларусі

25.02.2015 Эфектыўнасць выкарыстання міжнародных праваабарончых механізмаў у дачыненні да Беларусі

Прадстаўлена справаздача, падрыхтаваная па выніках даследавання «Эфектыўнасць выкарыстання міжнародных праваабарончых механізмаў у дачыненні да Беларусі» выпускнікамі і экспертамі праграмы Сеткі Дамоў правоў чалавека "Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў»

Amnesty International: Мы бачым гвалт у масавым маштабе

25.02.2015 Amnesty International: Мы бачым гвалт у масавым маштабе

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абнародавала справаздачу аб стане правоў чалавека ў 160 краінах сьвету. У справаздачы сярод самых сур’ёзных праблемаў адзначаецца канфлікт ва Ўкраіне і звужэньне прасторы для свабоды выказваньня ў Расеі і ў краінах Цэнтральнай Азіі.

Алесь Бяляцкі: Голас правабаронцаў, якія выступаюць за мір, павінен быць пачуты (відэа)

24.02.2015 Алесь Бяляцкі: Голас правабаронцаў, якія выступаюць за мір, павінен быць пачуты (відэа)

Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі выступіў падчас прэзентацыі гадавога Дакладу Amnesty International у Рыме.

Алесь Бяляцкі заклікаў МЗС Італіі падтрымліваць палітыку ціску ў дачыненні да беларускага рэжыму

24.02.2015 Алесь Бяляцкі заклікаў МЗС Італіі падтрымліваць палітыку ціску ў дачыненні да беларускага рэжыму

24 лютага ў Рыме адбылася сустрэча старшыні ПЦ “Вясна” з кіраўніком Дэпартамента па правах чалавека МЗС Італіі Джэсікай Лагана.

Еўрасаюз не збіраецца ігнараваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

24.02.2015 Еўрасаюз не збіраецца ігнараваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі

Намеснік кіраўніка ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч распавёў пра змест сустрэчы з прадстаўнікамі знешнепалітычнага ведамства Еўрасаюза, якая праходзіла 24 лютага ў офісе Еўракамісіі ў Мінску.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

24.02.2015 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Грузаперавозчык Сяргей Штода распавядае пра свой дыялог з дзяржавай і спробу дамагчыся прызнання сваіх правоў. “Падзея тыдня”: старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам засяродзіў увагу на тым, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі стабільна кепская.

Алесь Бяляцкі распавёў міністру замежных спраў Латвіі пра праблемы беларускіх палітвязняў

20.02.2015 Алесь Бяляцкі распавёў міністру замежных спраў Латвіі пра праблемы беларускіх палітвязняў

20 лютага падчас сустрэчы са спадаром Эдгарсам Рынкевічсам Алесь Бяляцкі заклікаў ЕС, які зараз прадстаўляе Латвія, не ісці па шляху “азербайджанізацыі” Беларусі і не зніжаць планку патрабаванняў да ўладаў у галіне захавання правоў чалавека.

Знаёмцеся: моладзевая ініцыятыва “Праўныя дарэктары”

20.02.2015 Знаёмцеся: моладзевая ініцыятыва “Праўныя дарэктары”

Моладзь вырашыла прапанаваць свае варыянты вырашэньня праблемаў, заснаваныя на прынцыпах правоў чалавека. Так паўстала новая ініцыятыва “Праўныя дарэктары”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства