Навіны на тэму: правы чалавека

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

12.05.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: Палітвязеня Мікалая Статкевіча этапавалі ў турму №4 у Магілёве. Праваабаронцы звязваюць пагаршэнне ўмоў утрымання палітзняволеных найперш з перадвыбарчай сітуацыяй у краіне. "Асоба": расійскі праваабаронца Андрэй Юраў выказаўся наконт пагаршэння сітуацыі з фундаментальнымі правамі чалавека ў Беларусі

Сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі нечакана зацікавіліся венгерскія палітыкі

11.05.2015 Сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі нечакана зацікавіліся венгерскія палітыкі

11 траўня ў Будапешце з кіраўніком ПЦ "Вясна" Алесем Бяляцкім сустрэліся дзяржсакратар па еўрапейскіх і міжнародных справах Міністэрства чалавечых рэсурсаў Венгрыі Гергель Праюла (Gergely Proehle) і палітык, у мінулым міністр замежных спраў і еўракамісар па рэгіянальным развіцці, Петэр Балаж (Pеter Balаzs).

Правы Чалавека, якім не вучаць ва ўніверсітэтах: семінар у Мінску 21 мая

11.05.2015 Правы Чалавека, якім не вучаць ва ўніверсітэтах: семінар у Мінску 21 мая

Калі хочаце даведацца пра іх больш, пазнаёміцца з такімі ж як і вы і пачаць па-троху змяняць гэты свет — прыходзьце на семінар 21 мая ў Мінску! Дасылайце заяўкі да 19 мая ўключна.

Наста Лойка: "Якія правы ў адміністрацыйна арыштаваных?" (відэа)

07.05.2015 Наста Лойка: "Якія правы ў адміністрацыйна арыштаваных?" (відэа)

Юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" Наста Лойка распавядае, якія правы ёсць у адміністрацыйна арыштаванага ў праграме Белсату "Маю права".

Праваабаронца патрабуе ўнесці змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс

07.05.2015 Праваабаронца патрабуе ўнесці змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс

Праваабаронца Сяргей Усцінаў звярнуўся ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў з просьбай распрацаваць законапраект па ўнясенню ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь зменаў, якія рэгламентуюць правядзенне агляду.

Другі раўнд UPR: рэкамендацыі Беларусі ад краінаў-удзельніц ААН (відэа)

06.05.2015 Другі раўнд UPR: рэкамендацыі Беларусі ад краінаў-удзельніц ААН (відэа)

Падборка рэкамендацый уладам Беларусі ад нацыянальных дэлегацый у межах другога раўнда Універсальнага перыядычнага агляду (UPR), якія адлюстроўваюць асноўныя праблемы ў галіне правоў чалавека ў нашай краіне.

Другі раўнд UPR: улады vs праваабаронцы (відэа)

06.05.2015 Другі раўнд UPR: улады vs праваабаронцы (відэа)

Каб зразумець, што ўлады Беларусі ў чарговы раз паспрабавалі адмахнуцца ад дыялогу па сутнасці, дастаткова суаднесці некаторыя тэзісы выступу афіцыйнай дэлегацыі падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) ў Савеце па правах чалавека ААН з адпаведнымі пунктамі альтэрнатыўнага дакладу праваабарончых арганізацый.

Алесь Бяляцкі: Пагаршэнне ўмоў утрымання палітзняволеных вельмі цесна звязана з перадвыбарчай сітуацыяй у краіне (відэа)

05.05.2015 Алесь Бяляцкі: Пагаршэнне ўмоў утрымання палітзняволеных вельмі цесна звязана з перадвыбарчай сітуацыяй у краіне (відэа)

Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, каментуючы судовае рашэнне адносна пераводу ў "крытую" турму Мікалая Статкевіча адзначае, што для ўзмацнення ціску на палітвязняў выкарыстоўваюцца часам дробныя прычыны, якія і парушэннямі назваць даволі цяжка.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

05.05.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар Эксперта": праваабаронца Наста Лойка - пра вынікі маніторынгу і спецыфіку "Чарнобыльскага шляху 2015". “Па-за межамі”: 4 траўня ў Жэневе Беларусь другі раз прайшла Універсальны перыядычны агляд у ААН. Прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі сканцэнтраваліся на пазітыўных тэзісах пра сітуацыю ў Беларусі, абмінуўшы рэчаіснасць.

У Савеце па правах чалавека ААН абмеркавалі справаздачу Беларусі ў межах UPR

04.05.2015 У Савеце па правах чалавека ААН абмеркавалі справаздачу Беларусі ў межах UPR

У часе інтэрактыўнага дыялогу беларускай дэлегацыі з іншымі дзяржавамі найбольшая ўвага была нададзеныя праблеме сьмяротнага пакараньня, неабходнасьці падпісаньня Беларусьсю канвенцыі па правах інвалідаў, статуту міжнароднага крымінальнага суду ды іншых міжнародных дакументаў па правах чалавека, праблеме палітычных вязьняў, прадухіленьня катаваньняў, свабоды сходаў і асацыяцыяў, свабоды слова.

Сёньня беларускі ўрад справаздачыцца ў Савеце па правах чалавека ААН. Глядзіце анлайн-трансляцыю!

04.05.2015 Сёньня беларускі ўрад справаздачыцца ў Савеце па правах чалавека ААН. Глядзіце анлайн-трансляцыю!

4 траўня Беларусь будзе праходзіць працэдуру Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду ААН па правах чалавека (UPR) падчас 22 сэсіі Савета па правах чалавека ААН у Жэневе. Анлайн-трансляцыя - на WEB TV ААН: http://webtv.un.org.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2015

30.04.2015 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2015

Нягледзячы на працяг працэсу інтэнсіфікацыі знешнепалітычных сувязяў МЗС Беларусі з ЕС і ЗША, ніякіх пазітыўных зменаў у галіне правоў чалавека ўнутры краіны ў красавіку не назіралася.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

28.04.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Па-за межамі”: Чарговы факт пераследу праваабаронцаў у Азейбарджане - Інтыгам Аліеў асуджаны да сямі з паловай гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваных абвінавачваннях. Госць рубрыкі “Асоба”: Валянцін Стэфановіч, які 21 красавіка быў адны з удзельнікаў паседжання камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі ў Страсбургу.

Камісар Рады Еўропы: 2014-ы быў няўдалым для правоў чалавека ў Еўропе

24.04.2015 Камісар Рады Еўропы: 2014-ы быў няўдалым для правоў чалавека ў Еўропе

Нільс Муйжніекс заявіў пра неабходнасць рашучых захадаў у абарону журналістаў і НДА, якія выкрываюць злоўжыванне ўладай і парушэнні правоў чалавека. Сярод сур'ёзных праблемаў ён адзначыў падзеі ва Украіне і Азербайджане.

Прэзідэнт ПАСЕ агучыла ўмовы аднаўлення кантактаў з афіцыйным Мінскам

22.04.2015 Прэзідэнт ПАСЕ агучыла ўмовы аднаўлення кантактаў з афіцыйным Мінскам

Ад Беларусі чакаюць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства