Навіны на тэму: свабода слова

BY_help рэальна дапамагае журналістам-фігурантам "справы БелТА”

20.08.2018 BY_help рэальна дапамагае журналістам-фігурантам "справы БелТА”

Як паведаміў у “Фэйсбуку”  кіраўнік Гомельскага аддзялення ПЦ “Вясна”Андрэй Стрыжак, “на дадзены момант асноўныя патрэбы па канфіскаванай тэхніцы закрытыя, але, па-ранейшаму, застаецца адкрытым пытанне са штрафамі, якімі можа скончыцца крымінальная справа.

Журналістка-фрылансерка Тамара Шчапёткіна атрымала чацвёрты пратакол за жнівень

17.08.2018 Журналістка-фрылансерка Тамара Шчапёткіна атрымала чацвёрты пратакол за жнівень

З пратаколам журналістку папярэдне не азнаёмілі. Ён не чытэльны, не падпісаны Шчапёткінай. З напісана ў пратаколе можна разабраць толькі тое, што справа вядзецца па арт. 22.9, ч. 2. (незаконны выбар і распаўсюд прадукцыі СМІ, ці дзейнасць без акрэдытацыі).

Следства правярае дзейнасць карэспандэнта DW за дзесяцігоддзі

16.08.2018 Следства правярае дзейнасць карэспандэнта DW за дзесяцігоддзі

У Беларусі працягваецца "хаджэнне па пакутах" карэспандэнта DW Паўлюка Быкоўскага. 15 жніўня яму вярнулі канфіскаваныя раней банкаўскія карткі, але аргтэхніку следчыя пакінулі ў сябе для праверкі.

Пост у Фэйсбуку з’явіўся падставай для самаадводу суддзі

15.08.2018 Пост у Фэйсбуку з’явіўся падставай для самаадводу суддзі

Блогер Андрэй Павук праз суд дамагаецца права прысутнічаць на планёрках Акцябрскага райвыканкама.

У Лунінцы аштрафавалі берасцейскага журналіста

15.08.2018 У Лунінцы аштрафавалі берасцейскага журналіста

У журналіста Яўгена Скрабца, які супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя, 15 жніўня адбыўся суд у Лунінцы. Яго асудзілі на 20 базавых велічынь штрафу. Раней падобных спраў у горадзе не разглядалі.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

14.08.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: Мінулы тыдзень у Беларусі адзначыўся пачаткам новай гучнай крымінальнай справы. На гэты раз пад пераслед трапілі журналісты незалежных медыя, у тым ліку і буйных – Tut.by і “БелаПАН”. “Радыё Рацыя” даведалася меркаванні праваабаронцаў, медыяэкспертаў і іншых незалежных журналістаў адносна гэтай справы.

Прэзумпцыя невінаватасці журналістак у справе «БелТА» была парушаная, але падаць у суд на СК не ўдасца

14.08.2018 Прэзумпцыя невінаватасці журналістак у справе «БелТА» была парушаная, але падаць у суд на СК не ўдасца

"Наша Ніва" спытала ў юрыста ПЦ "Вясна" Паўла Сапелкі, ці могуць затрыманыя журналісты па "справе БелТА" падаць у суд на Следчы камітэт за тое, што быў парушаны прынцып прэзумпцыі невінаватасці.

Эксперт ААН перасцярог аб ужыванні Беларуссю карных мераў у дачыненні да журналістаў і выдаўцоў

13.08.2018 Эксперт ААН перасцярог аб ужыванні Беларуссю карных мераў у дачыненні да журналістаў і выдаўцоў

Хваля аблаў і адвольных затрыманняў у дачыненні да незалежных выдаўцоў і журналістаў у Беларусі дэманструе дзеянне новых нормаў, якія абмяжоўваюць дзейнасць СМІ ў Інтэрнэце ў дадзенай краіне, як заявіў Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасці.

"Справа БелТА". Факты, спісы, заявы

10.08.2018 "Справа БелТА". Факты, спісы, заявы

Беларуская асацыяцыя журналістаў сабрала ўсю важную інфармацыю па "справе БелТА".

Гомельскія праваабаронцы патрабуюць спыніць пераслед журналістаў

10.08.2018 Гомельскія праваабаронцы патрабуюць спыніць пераслед журналістаў

Кіраўнік гомельскага аддзялення ПЦ "Вясна" Андрэй Стрыжак ініцыяваў збор подпісаў у падтрымку незалежнай журналістыкі.

"Заклікаем улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх затрыманых журналістаў”

10.08.2018 "Заклікаем улады Беларусі неадкладна вызваліць усіх затрыманых журналістаў”

Заява Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства ў сувязі з хваляй ператрусаў у рэдакцыях СМІ і затрыманняў журналістаў

Здымачную групу «Белсату» аштрафавалі за стрым каля рэстарана «Гранд Кушавель»

09.08.2018 Здымачную групу «Белсату» аштрафавалі за стрым каля рэстарана «Гранд Кушавель»

Журналістку Кацярыну Андрэеву і аператара Сяргея Кавалёва аштрафавалі на 40 базавых велічыняў кожнага за «незаконны распаўсюд СМІ» (арт. 22.9 КаАП). Пра гэта паведамляе «Белсат».

Што новага ў “справе БелТА”?

09.08.2018 Што новага ў “справе БелТА”?

Як паведамляе TUT.BY, знікла сувязь з галоўным рэдактарам інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірынай Леўшынай.

Змрочны канвеер: На Шчапёткіну заведзена новая адміністрацыйная справа

09.08.2018 Змрочны канвеер: На Шчапёткіну заведзена новая адміністрацыйная справа

На журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну з Бярозы заведзена новая адміністрацыйная справа за працу без акрэдытацыі на замежнае Беларускае Радыё Рацыя.

Праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да спецдакладчыка ААН і прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ

08.08.2018 Праваабарончыя арганізацыі звярнуліся да спецдакладчыка ААН і прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ

Праваабарончыя арганізацыі накіравалі зварот Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Дэвіда Кайе і прадстаўніку АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлему Дэзіру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства