Навіны на тэму: свабода слова

Апошні штраф за тыдзень дастаўся фрылансеру Кастусю Жукоўскаму

21.09.2018 Апошні штраф за тыдзень дастаўся фрылансеру Кастусю Жукоўскаму

На суд Кастусь Жукоўскі вырашыў прыйсці ў арыштанцкай робе, чым злёгку шакаваў судовых служак. Аднак толькі не суддзю. Вырак - штраф у памеры 30 базавых велічынь. 

Андрэй Павук: Мне не патрэбна скажоная інфа з газеты, мне патрэбна прамая інфармацыя

19.09.2018 Андрэй Павук: Мне не патрэбна скажоная інфа з газеты, мне патрэбна прамая інфармацыя

Суд Мазырскага раёна не задаволіў скаргу блогера з Акцябрскага Андрэя Павука аб парушэнні ягонага права на атрыманне інфармацыі.

Журналісты з Паўночнай Еўропы заклікаюць спыніць пераслед фрылансераў ў Беларусі

18.09.2018 Журналісты з Паўночнай Еўропы заклікаюць спыніць пераслед фрылансераў ў Беларусі

Пераслед фрылансераў у Беларусі нясе пагрозу і свабодзе слова і асабістаму жыццю журналістаў. Накладанне штрафаў на журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі медыя без акрэдытацыі, парушае міжнародныя законы аб свабодзе прэсы і права на доступ да інфармацыі.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

18.09.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: У межах Нарады АБСЭ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння ў Варшаве 12 верасня беларускія няўрадавыя арганізацыі правялі паралельнае мерапрыемства, прысвечанае агляду становішча з правамі чалавека ў Беларусі.

Бяроза: Журналістка працягвае змагацца за права на інфармацыю

17.09.2018 Бяроза: Журналістка працягвае змагацца за права на інфармацыю

17 верасня незалежная журналістка Тамара Шчапёткіна падала касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд на пастанову суддзі суда Баранавічскага раёна і г. Баранавічы Брэсцкай вобласці Юліана Шчэрба, згодна з якой яна аштрафавана на 40 базавых велічынь

Журналістку «Белсату» аштрафавалі за стрым з прэс-канферэнцыі Зайдэса

17.09.2018 Журналістку «Белсату» аштрафавалі за стрым з прэс-канферэнцыі Зайдэса

Суд Савецкага раёну Мінска аштрафаваў карэспандэнтку belsat.eu Кацярыну Андрэеву на 50 базавых велічыняў (1225 рублёў) за асвятленне прэс-канферэнцыі ў рэстарацыі «Паедзем, паядзім», якая адбылася 20 ліпеня.

Лябедзька абскарджвае ў КПЧ штраф за прэс-канферэнцыю ў Курапатах

14.09.2018 Лябедзька абскарджвае ў КПЧ штраф за прэс-канферэнцыю ў Курапатах

Гаворка ідзе пра максімальны штраф у 50 базавых велічынь (1225 руб.), які палітыку выпісала суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня за прэс-конфенцию 21 чэрвеня ва ўрочышчы Курапаты, каля рэстараннага комплексу "Поедем, поедим".

Брэсцкі суд адхіліў касацыйную скаргу журналіста-фрылансера

13.09.2018 Брэсцкі суд адхіліў касацыйную скаргу журналіста-фрылансера

Скарга тычылася рашэння суда Лунінецкага раёна, які 15 жніўня пакараў сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” штрафам на 20 базавых велічыняў (490 рублёў).

Журналістку не хочуць выпускаць з Беларусі, хоць яна сплаціла ўсе штрафы

11.09.2018 Журналістку не хочуць выпускаць з Беларусі, хоць яна сплаціла ўсе штрафы

Журналістцы Вользе Чайчыц і аператару Андрусю Козелу, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», абмежавалі выезд з краіны.

Баранавічы: Тамара Шчапеткіна атрымала вялізны штраф

11.09.2018 Баранавічы: Тамара Шчапеткіна атрымала вялізны штраф

Тамара Шчапёткіна запыталася, дык за што яе судзяць - яна не журналіст (суду была прадстаўлена копія працоўнай кніжкі), суду нікім не прадстаўлена яе датычнасць да размяшчэння інфармацыі на сайце радыё “Рацыя”?  Адказу суддзі ніхто не пачуў,

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

11.09.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка”: Восьмага верасня ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў; З патрабаваннем адмяніць пакаранне лідарам незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку выступілі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў;

Дзесяты штраф Вользе Чайчыц

11.09.2018 Дзесяты штраф Вользе Чайчыц

Супрацоўнік міліцыі, які складаў пратакол пазначыў, што Чайчыц «перавысіла паўнамоцтвы журналіста і парушыла журналісцкія абавязкі».

Суд над "Новым часам": пазоў пакінуць без задавальнення

10.09.2018 Суд над "Новым часам": пазоў пакінуць без задавальнення

Суд Савецкага раёну г. Мінска не задаволіў пазоў Аркадзя Ізраілевіча да газеты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.

БЧБ-сцяг усё яшчэ пад негалоснай забаронай?

10.09.2018 БЧБ-сцяг усё яшчэ пад негалоснай забаронай?

На выходных у Мінску адбыліся два інцыдэнты, калі на спартыўных мерапрыемствах людзей затрымлівалі за выкарыстанне нацыянальнай сімволікі, а дакладней, за бел-чырвона-белы сцяг. Да гэтага часу ўлада спыняе ўсякае публічнае выкарыстанне нацыянальных сімвалаў Беларусі.

Рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх СМІ абмяркуюць у Варшаве

07.09.2018 Рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх СМІ абмяркуюць у Варшаве

Мерапрыемства "Беларусь: рэпрэсіі за фасадам "лібералізацыі” пройдзе 13 верасня ў Варшаве ў рамках штогадовай канферэнцыі па чалавечым вымярэнні АБСЕ. Яго арганізатарам выступае фонд "Беларускі дом”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства