Навіны на тэму: свабода слова

Што змяняецца ў беларускіх медыя з 1 снежня?

03.12.2018 Што змяняецца ў беларускіх медыя з 1 снежня?

Новыя патрабаванні Закона аб СМІ, якія тычацца ўладальнікаў, карыстальнікаў і нават замежных медыя, уступілі ў сілу 1 снежня 2018 года.

Штраф Дзядку за дэманстрацыю нацысцкай сімволікі. Што не так з рашэннем суда?

30.11.2018 Штраф Дзядку за дэманстрацыю нацысцкай сімволікі. Што не так з рашэннем суда?

Яшчэ ў ліпені журналіст Мікалай Дзядок быў аштрафаваны за тры публікацыі на сваёй старонцы ў Facebook. Суд палічыў іх не чым іншым, як дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі. ПЦ "Вясна" успамінае акалічнасці гэтй адміністрацыйнай справы і тлумачыць, чаму рашэнне суда па ім не вытрымлівае крытыкі.

Спынены крымінальны пераслед яшчэ шасці фігурантаў "справы БелТА"

28.11.2018 Спынены крымінальны пераслед яшчэ шасці фігурантаў "справы БелТА"

Былі задаволены іх хадайніцтвы аб спыненні вытворчасці па крымінальнай справе на падставе арт. 86 КК (Вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем асобы да адміністрацыйнай адказнасці).

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

27.11.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Каментар”: Прэс-сакратарка АГП Ганна Красуліна, якую беларускія ўлады высылаюць з краіны праз адміністрацыйныя спагнанні, працягвае змагацца за адмену рашэння аб яе высылцы.

Спынены крымінальны пераслед яшчэ дзвюх фігурантак "справы БелТА"

27.11.2018 Спынены крымінальны пераслед яшчэ дзвюх фігурантак "справы БелТА"

Задаволеныя хадайніцтвы аб спыненні вытворчасці па крымінальнай справе Ульяны Бабаед і Таццяны Каравянковай на падставе арт. 86 КК.

"Справа Белта": крымінальны пераслед Быкоўскага і Кулецкага спынены, Золатавай прад'яўлена абвінавачанне

22.11.2018 "Справа Белта": крымінальны пераслед Быкоўскага і Кулецкага спынены, Золатавай прад'яўлена абвінавачанне

Галоўнай рэдактарцы TUT.BY прад'яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (бяздзеянне службовай асобы), якая ў санкцыі прадугледжвае пазбаўленне волі да пяці гадоў.

Журналістку аштрафавалі за фота мужа падчас размовы з міліцыянтам

22.11.2018 Журналістку аштрафавалі за фота мужа падчас размовы з міліцыянтам

Суддзя Маскоўскага раёна Брэста Раіса Лабачэўская 14 лістапада пакарала журналістку-фрылансера Мілану Харытонаву штрафам у памеры 25 базавых велічыняў.

Суд у Гомелі спыніў пераслед журналісткі за стварэнне фільму

21.11.2018 Суд у Гомелі спыніў пераслед журналісткі за стварэнне фільму

Суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Кармановіч спыніў адміністрацыйную справу супраць журналісткі-фрылансера Марыі Булавінскай-Ляпінай, распачатую па ч.2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

20.11.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Каментар”: Праваабаронца са Светлагорска Алена Маслюкова распавяде пра тое, як распачынаўся канфлікт вакол будаўніцтва завода беленай цэлюлозы, пра бягучую сітуацыю вакол  завода і пра судовыя працэсы, дзе праваабаронца адстойвае права гараджан на мірныя сходы.

Гародня: чарговы штраф за перапост

16.11.2018 Гародня: чарговы штраф за перапост

16 лістапада ў Гародні завяршыўся яшчэ адзін працэс за перапост у сацыяльнай сетцы. Жыхара Івацэвічаў Уладзіслава Сераду прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 17.11 КаАП, то бок у распаўсюдзе экстрэмістскіх матэрыялаў.

"Рэпарцёры без межаў" заклікаюць адрэагаваць на хвалю пераследаў журналістаў у Беларусі

15.11.2018 "Рэпарцёры без межаў" заклікаюць адрэагаваць на хвалю пераследаў журналістаў у Беларусі

Міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" заклікала партнёраў афіцыйнага Мінска ў свеце адрэагаваць на хвалю пераследаў журналістаў у Беларусі. Як паведамляе агенцтва БелаПАН, адпаведную заяву апублікавана 14 лістапада на сайце арганізацыі.

Касінераў і Насенка абскарджваюць штрафы за надпіс на шапцы

14.11.2018 Касінераў і Насенка абскарджваюць штрафы за надпіс на шапцы

Актывісты Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка звярнуліся са скаргамі ў Мінскі гарадскі суд на пастанову суда Маскоўскага раёна, які асудзіў іх за публікацыю ў інтэрнэце «экстрэмісцкага» фотаздымку. 

Светлагорск:  вялікія штрафы журналістам-фрылансерам і "непавага да суда"

14.11.2018 Светлагорск:  вялікія штрафы журналістам-фрылансерам і "непавага да суда"

У Светлагорску са скандалам вынесены максімальны штраф журналістам-фрылансерам за асвятленне флэш-мобу супраць “смярдзючага” завода

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

13.11.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: Дзявятага лістапада Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне раённага суда па справе прафсаюзных лідэраў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, а іх апеляцыйную скаргу без задавальнення.

Гродна: трэцяя за месяц справа за рэпост

12.11.2018 Гродна: трэцяя за месяц справа за рэпост

У Гродна заведзена яшчэ адна адміністрацыйная справа за інфармацыю, якая знаходзіцца ў асабістых сацыяльных сетках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства