Навіны на тэму: свабода слова

04.07.2007 Сёння - суд па зыску Юрыя Алейніка да Акадэміі кіравання

4 ліпеня ў 14.00 суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска пачне разгляд зыску сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Юрыя Алейніка – былога студэнта Акадэміі кіравання пры прэзідэнце РБ, адлічанага ў траўні г.г.

27.06.2007 У Полацку прымусова падпісваюць на дзяржаўную прэсу

Калектыў ААТ «Полацк-Шкловалакно», які налічвае 4500 супрацоўнікаў, павінен выпісаць на другое паўгоддзе 2007 г. 735 асобнікаў дзяржаўных газет «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», «Звязда», «Народная газета», «Знамя юности», «Народное слово», «Витебский рабочий», «7 дней», «Полоцкий вестник».

27.06.2007 Журналістам недзяржаўных СМІ не дазволілі прысутнічаць на ўстаноўчым сходзе аб'яднання "Белая Русь"

22 чэрвеня журналістаў некалькіх недзяржаўных СМІ не ўпусцілі на ўстаноўчы сход Мінскага гарадскога грамадскага аб’яднання «Белая Русь», якое праходзіла ў сталічным Тэатры музычнай камедыі.

25.06.2007 Падрабязнасці пра палітычную правакацыю на БТ

У чатырох актывістаў беларускай апазыцыі, якія навучаюцца ў Польшчы, на мытні сканфіскаваны два наўтбука з электроннымі дапаможнікамі па тэрарызме", - паведаміў у нядзелю Першы нацыянальны тэлеканал.

22.06.2007 У Нобэлеўскім інстытуце ўганаравалі беларускіх журналістаў

У Нобэлеўскім інстытуце ў Осла адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй імя Герда Буцэрыюса. Сярод цяперашніх ляўрэатаў – беларуская газэта “Наша Ніва”, беларускі моладзевы мультымэдыйны праект “СD-mag”, а таксама тры выданьні ад Расеі і Азэрбайджану.

21.06.2007 «Рэспубліка» абяцае не друкаваць правакацыйных матэрыялаў

Урадавая газета «Рэспубліка» папрасіла прабачэння за свае нядаўнія публікацыі, прысвечаныя памерламу Папе рымскаму Яну Паўлу II і Каталіцкаму Касцёлу.

21.06.2007 Урадавая газета «Рэспубліка» папрасіла прабачэньня за публікацыі, прысьвечаныя Папе рымскаму Яну Паўлу II і Каталіцкаму Касьцёлу

15 чэрвеня газэта Саўміну «Рэспубліка» надрукавала артыкул Антона Андрэенкі пад загалоўкам «Новые крестоносцы». У ім зьневажаўся Каталіцкі Касьцёл і Ян Павел II, якога аўтар публікацыі абвінаваціў у сувязях з заходнімі сьпецслужбамі і «д’ябальскіх акцыях».

27.02.2007 Ганцавіцкая раённая пракуратура вынесла папярэджаньне незалежнаму выданьню “Ганцавіцкі час”

Ганцавіцкая раённая пракуратура вынесла папярэджаньне незалежнаму выданьню “Ганцавіцкі час”

БАЖ патрабуе адмяніць папярэджанне, вынесенае 9 студзеня намесніку галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты “Ганцавіцкі час” Пятру Гузаеўскаму

08.02.2007 БАЖ патрабуе адмяніць папярэджанне, вынесенае 9 студзеня намесніку галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты “Ганцавіцкі час” Пятру Гузаеўскаму

БАЖ патрабуе адмяніць папярэджанне, вынесенае 9 студзеня намесніку галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты “Ганцавіцкі час” Пятру Гузаеўскаму

01.01.1970 Заснавальнік і рэдакцыя газеты «УзГорак» атрымалі папярэджанне

Прадстаўнікам выдання ставіцца ў віну парушэнне адразу двух артыкулаў закона «Аб СМІ».

Па-першае, яны не паведамілі Мінінфармацыі пра змену галоўнага рэдактара газеты (замест Эдуарда Брокарава, якія пайшоў з жыцця ў канцы снежня 2010 г., гэтыя абавязкі цяпер выконвае Галіна Будная). Акрамя таго, рэдакцыя не паінфармавала рэгіструючы орган пра змену кантактнага тэлефона рэдакцыі і пра стварэнне вэб-сайта. Усё вышэйпералічанае парушае п. 3 арт. 14 закона «Аб СМІ».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства