Навіны на тэму: свабода слова
18.01.2008 Зьдзьвіжкову далі 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму
Былы намесьнік газэты “Згода” асуджаны Менскім гарадзкім судом за распальваньне рэлігійнай варожасьці. Адвакат Мая Аляксандрава заявіла, што абарона будзе абскарджваць рашэньне суду.
17.01.2008 Прысуд журналісту Здзвіжкову вынясуць 18 студзеня
У пятніцу, 18 студзеня, у Мінскім гарадскім судзе будзе вынесены прысуд па справе журналіста Аляксандра Здзвіжкова.
17.01.2008 Міліцыя перашкаджае працаваць журналістам у судзе Цэнтральнага раёну Менска
Міліцыя з дапамогай фізічнай сілы спрабавала перашкодзіць выкананьню сваіх абавязкаў фотажурналістцы “Нашай нівы” Юлі Дарашкевіч, якая знаходзілася ў памяшканьні суду Цэнтральнага раёну Менска. Тут зараз адбываюцца суды над затрыманымі ўчора моладзевымі актывістамі.
16.01.2008 У Беларусі ўзмацняецца ўціск на незалежныя медыі
Камітэт абароны журналістаў (ЗША) асудзіў арышт на 15 сутак карэспандэнта “Нашай нівы” і канфіскаванне тэхнікі ў незалежных тэлежурналістаў. А ў Чавусах вынесена рашэнне па зыску да незалежнай газеты “Вольны горад”.
16.01.2008 «Вольны горад» задаволены вынікамі суда, але будзе іх абскарджваць
500 тысяч рублёў з заснавальніка незарэгістраванай рэгіянальнай газеты «Вольны горад» Уладзіміра Кудраўцава і журналіста Валерыя Бысава супольна пастанавіў спагнаць суд Чавускага раёна на карысць рэдактаркі крычаўскай раённай газеты «Ленинский клич» Таццяны Іўкінай. Такое рашэнне прыняла 16 студзеня суддзя Вольга Палуян, разгледзеўшы зыск спн. Іўкінай аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.
16.01.2008 Рэдактара «Газеты Слонімскай» выклікалі ў пракуратуру
Галоўны рэдактар недзяржаўнага выдання «Газета Слонімская» Віктар Валадашчук 15 студзеня быў выкліканы ў міжраённую Слонімскую пракуратуру. Нагодай для гэтага сталі прэтэнзіі да газеты з боку абласнога ўпраўлення юстыцыі.
16.01.2008 У Магілёве затрыманы Яўген Бойка
На адной з цэнтральных вуліц Магілёва супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы моладзевы актывіст Яўген Бойка і дастаўлены ў Ленінскі РУУС. Прычынай затрыманьня стаў распаўсюд спецвыпуску незалежнага выданьня, прысьвечанага прадпрымальнікам.
15.01.2008 CPJ заклікае спыніць перасьлед журналістаў у Беларусі
Міжнародная арганізацыя Камітэт абароны журналістаў (The Committee to Protect Journalists - CPJ) заклікаў ўлады Беларусі спыніць перасьлед незалежных журналістаў.
15.01.2008 Ці адсудзіць «Ленинский клич» 5 тысяч долараў у «Вольнага горада»?
Чавускі раённы суд 16 студзеня мае абвесціць рашэнне па зыску рэдактаркі дзяржаўнай газеты «Ленинский клич» (г. Крычаў, Магілёўская вобласць) Таццяны Іўкінай да заснавальніка газеты «Вольны горад» Уладзіміра Кудраўцава і былога супрацоўніка сваёй газеты Валерыя Бысава.
12.01.2008 Чарговая адмова ў доступе да інфармацыі журналістам «Ганцавіцкага часу»
Карэспандэнта недзяржаўнай газеты «Ганцавіцкі час» Ірыну Дамарцкую не пусцілі на цырымонію ўзнагароджання лепшых вучняў і настаўнікаў раёну, якая прайшла 9 студзеня ў гарадскім доме культуры Ганцавічаў.
12.01.2008 У Гомелі ў кватэры сябра БАЖ Сяргея Падсасоннага супрацоўнікі рэгіянальнай управы КДБ правялі ператрус.
Сёньня пад'езд дома, дзе жыве журналіст, быў заблякаваны супрацоўнікамі спэцслужбаў. Каля пад'езда былі затрыманыя двое сяброў С.Падсасоннага, Антон Бандарэнка і Дзьмітры Лысы. Апошняга затрымлівалі пяцёра міліцыянтаў з выкарыстаньнем грубай фізычнай сілы і кайданкоў. А.Бандарэнку адвезьлі ўва ўправу КДБ па Гомельскай вобласьці, Д.Лысага – у Цэнтральны РАУС Гомеля. Невядома, у чым іх абвінавачваюць.
11.01.2008 Судовыя слуханні па справе Аляксандра Здвіжкова будуць працягвацца ў закрытым рэжыме.
Сёння раніцай у Мінскім гарадскім судзе распачаліся слуханні крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка рэдактара газеты «Згода» Аляксандра Здвіжкова. Яго абвінавачваюць у «распальванні рэлігійнай варожасці» па ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэксу РБ. Журналісту пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі за перадрукоўку ў газеце карыкатур на прарока Мухамеда.
11.01.2008 Мусульмане ня хочуць "крыві" Зьдзьвіжкова
Сёньня ў гарадзкім судзе Менску пачынаецца працэс над былым намесьнікам галоўнага рэдактара газэты “Згода” Аляксандрам Зьдзьвіжковым.
11.01.2008 У справе Аляксандра Зьдзьвіжкова абвінавачваньне замененае на больш цяжкае
А дзесятай гадзіне раніцы ў Менгарсудзе пачаўся працэс над былым намесьнікам галоўнага рэдактара газэты “Згода” Аляксандрам Зьдзьвіжковым, якога абвінавачваюць у распальваньні рэлігійнай варожасьці. Нагадаем, што яшчэ ў лютым 2006-га году ў газеце “Згода” былі перадрукаваны зь інтэрнэту карыкатуры на прарока Мухамэда.
10.01.2008 Блакуюцца незалежныя інтэрнэт-выданні
Прыкладна а 10 гадзіне раніцы адначасова перасталі адчыняцца інтэрнэт-старонкі беларускай службы радыё “Свабода” і Хартыі’97. З цяжкасцямі адчыняецца і сайт інтэрнэт-выдання “Беларускі партызан”.










