Навіны на тэму: свабода слова

Пятрухін: Калі не знайду справядлівасці тут, падам скаргу ў КПЧ ААН

26.04.2019 Пятрухін: Калі не знайду справядлівасці тут, падам скаргу ў КПЧ ААН

Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін працягвае збор сродкаў на пагашэнне штрафа. Як ён паведаміў palitviazni.info, за тыдзень ужо сабралі каля 700 рублёў.

На брэсцкіх журналістаў Ляўчука і Харытонаву склалі адразу пяць пратаколаў

25.04.2019 На брэсцкіх журналістаў Ляўчука і Харытонаву склалі адразу пяць пратаколаў

Участковы інспектар міліцыі Маскоўскага РАУС Брэста Руслан Хацько 23 сакавіка выклікаў журналістаў-фрылансераў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву у пастарунак, паведамляе Прэс-служба "БАЖ".

Цуд над Нёмнам: справы супраць журналістаў "Белсату" спыненыя

24.04.2019 Цуд над Нёмнам: справы супраць журналістаў "Белсату" спыненыя

У сераду, 24 красавіка, суддзя суда Ленінскага раёна г. Гродна Дзмітрый Бубенчык сваёй пастановай спыніў адміністрацыйную справу супраць журналістаў-фрылансераў за недаказанасцю віны падсудных. Алесь Дзянісаў, Аляксей Кайрыс і Кася Ляўдацкая прызнаныя невінаватымі.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

23.04.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба”: Грамадзянін Расіі і сябра рэлігійнай абшчыны “Царква аб’яднання” Віталь Максімаў сутыкнуўся з пагрозай высылкі (за правапарушэнне наконт няправільнай паркоўкі). Віталь мяркуе, што гэты ціск адбываецца менавіта з-за яго релігійнай дзейнасці.

У Гродна судзяць адразу трох журналістаў

22.04.2019 У Гродна судзяць адразу трох журналістаў

У судзе Ленінскага раёна г. Гродна пачаўся разгляд адміністрацыйных справаў журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава, Аляксея Кайрыса і Катажыну Ляўдацкую. Іх вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі па арт. 22.9 КаАП.

Што трэба ведаць пра экстрэмізм у Беларусі?

19.04.2019 Што трэба ведаць пра экстрэмізм у Беларусі?

Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ад Міністэрства інфармацыі ўтрымлівае больш за 240 кніг, сайтаў і паблікаў (а таксама магнітаў і аўдыёфайлаў). Новы закон аб СМІ легалізуе пазасудовую блакіроўку, якая дэ-факта адбываецца ўжо зараз, а таксама дазволіць блакаваць цэлыя сацсеткі.

Незалежных журналістаў не акрэдытавалі на штогадовае Пасланне Прэзідэнта

18.04.2019 Незалежных журналістаў не акрэдытавалі на штогадовае Пасланне Прэзідэнта

У пятніцу 19 красавіка са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу звярнецца Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Як паведамляецца на сайце агенцтва «Мінск-Навіны» пачатак прамой трансляцыі запланавана на 10:30 у пятніцу на тэлеканале «Беларусь-1».

Андрэй Бастунец: Як Сяргея Пятрухіна наогул маглі судзіць за “абразу” і “паклёп”?

18.04.2019 Андрэй Бастунец: Як Сяргея Пятрухіна наогул маглі судзіць за “абразу” і “паклёп”?

palitviazni.info папрасіў старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца пракаментаваць прысуд блогеру Сяргею Пятрухіну.

Журналістка прыйшла сфатаграфаваць праект, а яе нават не пусцілі ў райвыканкам

17.04.2019 Журналістка прыйшла сфатаграфаваць праект, а яе нават не пусцілі ў райвыканкам

17 красавіка карэспандэнтка “Газеты Слонімскай” Крысціна Саладуха па заданні рэдакцыі прыйшла ў райвыканкам, каб паглядзець і сфатаграфаваць экспазіцыю праекта жыллёвай забудовы шматпавярховых дамоў на праспекце Незалежнасці ў Слоніме.

Змітра Лупача пакаралі штрафам за сюжэт пра самы бедны раён

16.04.2019 Змітра Лупача пакаралі штрафам за сюжэт пра самы бедны раён

15 красавіка яго зноў судзілі па частцы 2 артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

У Брэсце суд змог аштрафаваць журналіста толькі на трэці раз

11.04.2019 У Брэсце суд змог аштрафаваць журналіста толькі на трэці раз

Суд Ленінскага раёна г. Брэста 11 красавіка разглядзеў чарговую адміністрацыйную справу журналіста Яўгена Скрабца па арт. 22.9 КаАП (за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі).

Суд у Глыбокім  пакараў журналіста вялікім штрафам

11.04.2019 Суд у Глыбокім пакараў журналіста вялікім штрафам

Агулам па дзвюх адміністрацыйных справах на 40 базавых велічыняў аштрафаваў Глыбоцкі раённы суд незалежнага журналіста Змітра Лупача.

Камітэт па права чалавека ААН зарэгістраваў скаргу беларускай журналісткі

10.04.2019 Камітэт па права чалавека ААН зарэгістраваў скаргу беларускай журналісткі

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу гомельскай журналісткі Наталлі Крывашэй і накіраваў ураду Беларусі запыт для атрымання каментару па пытаннях парушэння права на збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі.

Справа блогера Пятрухіна: допыт сведак абароны, паралельная экспертыза

10.04.2019 Справа блогера Пятрухіна: допыт сведак абароны, паралельная экспертыза

Сёння ў 11 гадзін пачнецца допыт эксперткі Вольгі Дудзінай, якая праводзіла судова-лінгвістычную экспертызу па справе. Затым будуць разгледжаныя зыскі пацярпелых.

БАЖ пратэстуе супраць ператрусу на "Белсаце" і новай крымінальнай справы

10.04.2019 БАЖ пратэстуе супраць ператрусу на "Белсаце" і новай крымінальнай справы

Заява праўлення ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства