Навіны на тэму: свабода слова

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў тры рашэнні на карысць Кастуся Жукоўскага. Улады абавязаны адрэагаваць

20.03.2020 Камітэт па правах чалавека ААН прыняў тры рашэнні на карысць Кастуся Жукоўскага. Улады абавязаны адрэагаваць

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне, што правы Кастуся Жукоўскага на свабоднае выказванне меркавання, справядлівае судовае разбіральніцтва былі парушаныя.

Суды над праціўнікамі акумулятарнага завода адкладаюцца. Але не з-за каранавірусу

19.03.2020 Суды над праціўнікамі акумулятарнага завода адкладаюцца. Але не з-за каранавірусу

Намечаныя на 24, 26 і 31 сакавіка суды над праціўнікамі акумулятарнага завода Аляксандрам Марачэўскім, Людмілай Карчэўскай і Уладзімірам Марозам адкладаюцца. Пра гэта «Брэсцкай газеце» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

Журналіста Станіслава Івашкевіча затрымалі падчас спробы ўзяць каментар

18.03.2020 Журналіста Станіслава Івашкевіча затрымалі падчас спробы ўзяць каментар

Аўтар перадачы “Давайце разбірацца” на тэлеканале “Белсат” Станіслаў Івашкевіч спрабаваў узяць каментар у дырэктара ААТ “Будтрэст № 1” Уладзіміра Бубліка.

Спрасціць працу журналістаў у судах пакуль не атрымоўваецца: Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БАЖ

17.03.2020 Спрасціць працу журналістаў у судах пакуль не атрымоўваецца: Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БАЖ

Судовая калегія па эканамічных справах Вярхоўнага cуда пакінула ў сіле адмову ў касацыйнай скарзе БАЖ, мэта якой — спрасціць працу журналістаў у судах.

Магілёўскіх журналістаў "Белсату" зноў будуць судзіць

16.03.2020 Магілёўскіх журналістаў "Белсату" зноў будуць судзіць

Магілёўскіх журналістаў-фрылансераў Аліну Скрабунову і Аляксандра Сідарэўскага зноў будуць судзіць за парушэнне Закона “Аб СМІ” згодна ч. 2 арт. 22.9 КаАП РБ. Гэтым разам адміністрацыйныя справы журналістаў будзе разглядаць суд Ленінскага раёна Магілёва, паведамляе служба маніторынгу БАЖ.

Міжнародны дзень супраць кібер-цэнзуры. Чаму Беларусь дагэтуль вораг інтэрнэту?

12.03.2020 Міжнародны дзень супраць кібер-цэнзуры. Чаму Беларусь дагэтуль вораг інтэрнэту?

Сёння, 12 сакавіка, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце. Гэты дзень быў абвешчаны з мэтай падтрымкі адзінага інтэрнэту без абмежаванняў і падкрэслення таго, як ўрады ва ўсім свеце стрымліваюць і падвяргаюць цэнзуры свабоду слова ў Інтэрнэце.

Магілёўская журналістка атрымала штраф за станоўчы сюжэт пра тралейбусны парк

04.03.2020 Магілёўская журналістка атрымала штраф за станоўчы сюжэт пра тралейбусны парк

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 4 сакавіка працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні журналісткі Аліны Скрабуновай, паведамляе БАЖ. Аліну абвінавачвалі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ — за тое, што  яна разам з аператарам Аляксандрам Сідарэўскім знялі рэпартаж пра юбілей Магілёўскага тралейбуснага парка. Сюжэт быў паказаны ў эфіры тэлеканала “Белсат” 19 студзеня і падаваўся ў пазітыўным ключы.

У Магілёве судзяць журналістаў за сюжэт на «Белсаце»

24.02.2020 У Магілёве судзяць журналістаў за сюжэт на «Белсаце»

Журналістку Аліну Скрабунову і аператара Аляксандра Сідарэўскага з Магілёву судзяць паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»).

Рэдкая з'ява: справу супраць журналіста спынілі ў сувязі з недаказанасцю

19.02.2020 Рэдкая з'ява: справу супраць журналіста спынілі ў сувязі з недаказанасцю

19 лютага адбылося другое пасяджэнне суда па адміністрацыйнай справе журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача, паведамляецца на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў.

На журналіста Змітра Лупача склалі яшчэ адзін пратакол за парушэнне заканадаўства аб СМІ

17.02.2020 На журналіста Змітра Лупача склалі яшчэ адзін пратакол за парушэнне заканадаўства аб СМІ

На журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача міліцыянты склалі чарговы пратакол. Гэтым разам адміністрацыйны пераслед распачаў Шаркаўшчынскі РАУС.

На Змітра Лупача склалі новы пратакол за супрацу з "Белсатам"

11.02.2020 На Змітра Лупача склалі новы пратакол за супрацу з "Белсатам"

Журналіста-фрылансера Змітра Лупача зноў выклікалі ў Глыбоцкі РАУС для складання новага пратакола паводле арт. 22.9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб СМІ) за супрацу з тэлеканалам “Белсат”, піша "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

11.02.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Каментар:  55 тысяч подпісаў пад пэтыцыяй «супраць ЛГБТ-прапаганды сярод дзяцей і моладзі» сабралі вернікі трох канфесій. Пра гэта заявіў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Ці сапраўды магчыма ўвядзенне ў Беларусі закона супраць ЛГБТ-прапаганды?

Журналістаў будуць судзіць за рэпартаж на "Белсаце"

10.02.2020 Журналістаў будуць судзіць за рэпартаж на "Белсаце"

У Магілёве 8 лютага супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС затрымалі мясцовую журналістку Аліну Скрабунову. Крыху пазней быў таксама затрыманы журналіст-фрылансер, аператар Аляксандр Сідарэўскі.

Журналіст патрабуе ад міліцыі выбачэнняў і кампенсацыі

05.02.2020 Журналіст патрабуе ад міліцыі выбачэнняў і кампенсацыі

Журналіст-фрылансер Аляксандр Зянкоў падаў скаргу ў пракуратуру Савецкага раёну Мінску на сваё незаконнае затрыманне 10 снежня 2019 года падчас акцыі "Маршыруй, дзетка!".

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

04.02.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Хроніка: Як судовы махавік дзейнічае ў дачыненні да тых, хто знаходзіўся на акцыях за незалежнасць дзеля таго, каб іх асвятляць? У рубрыцы прасочым, як прайшлі суды над журналістам-фрылансерам Іллёй Дабратворам і блогерам Мікалаем Маслоўскім.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства