Навіны на тэму: свабода слова

20 гадоў таму знік Дзмітрый Завадскі

07.07.2020 20 гадоў таму знік Дзмітрый Завадскі

7 ліпеня спаўняецца 20 гадоў з моманту знікнення пры нявысветленых абставінах журналіста Дзмітрыя Завадскага.

Як асвятляюць прэзідэнцкія выбары інфармацыйныя сайты Брэста

07.07.2020 Як асвятляюць прэзідэнцкія выбары інфармацыйныя сайты Брэста

Тэма выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысутнічае практычна на ўсіх інфармацыйных сайтах горада над Бугам. Між тым, просты аналіз публікацый сведчыць аб розных падыходах у асвятленні сёлетняй электаральнай кампаніі.

МУС пакінула без разгляду заяву БАЖ і рэдакцый медыя пра "пераслед" "журналістаў"

02.07.2020 МУС пакінула без разгляду заяву БАЖ і рэдакцый медыя пра "пераслед" "журналістаў"

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пакінула без разгляду сумесную заяву Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцый больш чым 50 медыя з патрабаваннем спыніць пераслед журналістаў.

Бяляцкі, Алексіевіч, МФЖ і іншыя вядомыя асобы намінавалі БАЖ на прэстыжную прэмію імя Вацлава Гаўла

30.06.2020 Бяляцкі, Алексіевіч, МФЖ і іншыя вядомыя асобы намінавалі БАЖ на прэстыжную прэмію імя Вацлава Гаўла

У лісце, намінуючым БАЖ на прэмію імя Вацлава Гавела, адзначаецца, што на працягу 25 гадоў Беларуская асацыяцыя журналістаў падтрымлівае журналістаў і СМІ, змагаецца за іх правы і свабоды, праводзіць кампаніі салідарнасці, а таксама дае юрыдычныя кансультацыі і падтрымку.

Караеў заявіў, што акцыі пратэсту «добра арганізаваныя» і кіруюцца праз стрымы «Радыё Свабода»

25.06.2020 Караеў заявіў, што акцыі пратэсту «добра арганізаваныя» і кіруюцца праз стрымы «Радыё Свабода»

Міністр унутраных справаў Юрый Караеў, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў, заявіў, што акцыі пратэсты ў Беларусі «вельмі добра арганізаваныя», паведамляе Белсат.

Блог Паўла Сапелкі: Усе - на кухню

24.06.2020 Блог Паўла Сапелкі: Усе - на кухню

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў чарговым выпуску блога "Слова аб праве" ў "БелГазеце" разважае пра свабоду меркаванняў і іх выказвання ва ўмовах выбарчай кампаніі ў Беларусі.

Патрабуем спыніць пераслед журналістаў! Сумесная заява БАЖ і рэдакцый медыя

23.06.2020 Патрабуем спыніць пераслед журналістаў! Сумесная заява БАЖ і рэдакцый медыя

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і рэдакцыі медыя патрабуюць спыніць пераслед журналістаў і абмежаванні свабоды выказвання.

Затрыманых у Ганцавічах журналістаў асудзілі: Пазняку - 30 базавых, Багрову - 15 сутак

22.06.2020 Затрыманых у Ганцавічах журналістаў асудзілі: Пазняку - 30 базавых, Багрову - 15 сутак

У панядзелак у Ганцавічах пачынаюцца суды над журналістамі выдання "Ганцавіцкі час" Аляксандрам Пазняком і Сяргеем Багровым.

“Закавалі ў кайданкі, жорстка прэсавалі, пагражалі”. Затрыманых журналістаў “Ганцавіцкага часу” збілі

21.06.2020 “Закавалі ў кайданкі, жорстка прэсавалі, пагражалі”. Затрыманых журналістаў “Ганцавіцкага часу” збілі

Журналісты вялі стрым з "ланцугу салідарнасці", які праходзіў у Ганцавічах.

У Гомелі адбываюцца затрыманні

19.06.2020 У Гомелі адбываюцца затрыманні

Журналістку-фрылансерку Ларысу Шчыракову затрымалі ў Гомелі каля яе дома. 

Сілавікі прыйшлі ў кватэру да спартыўнага журналіста «Белсата» Аляксандра Пуцілы

18.06.2020 Сілавікі прыйшлі ў кватэру да спартыўнага журналіста «Белсата» Аляксандра Пуцілы

Да спартыўнага аглядальніка тэлеканалу «Белсат» Аляксандра Пуцілы прыйшлі сілавікі. Аб гэтым паведаміў яго сын Сцяпан Святлоў (блогер Nexta), піша TUT.BY.

Свабода слова таксама не даспадобы ўладам: гарадзенскім белсатаўцам - штрафы, Меркісу - таксама

18.06.2020 Свабода слова таксама не даспадобы ўладам: гарадзенскім белсатаўцам - штрафы, Меркісу - таксама

У судзе Ленінскага раёна Гародні 18 чэрвеня пройдзе адміністрацыйны працэс супраць журналіста Белсату Зміцера Міцкевіча і аператара Сяргея Кавалёва, у Гомелі - супраць Яўгена Меркіса.

Журналістаў «Белсату» затрымалі ў Салігорску

17.06.2020 Журналістаў «Белсату» затрымалі ў Салігорску

Журналісты «Белсату» Аляксандр Баразенка і Галіна Абакунчык затрыманыя пасля жывога эфіру ў Салігорску.

Беларускі ўрад адказаў Камітэту ААН на скаргу мінскага музыкі

17.06.2020 Беларускі ўрад адказаў Камітэту ААН на скаргу мінскага музыкі

Беларускія ўлады адрэагавалі на індывідуальнае паведамленне мінскага музыкі Дзмітрыя ў Камітэт па правах чалавека ААН. Музыка паскардзіўся ў ААН на ўмяшальніцтва беларускіх уладаў у свабоду творчага выказвання меркавання.

Пад Пухавічамі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна

16.06.2020 Пад Пухавічамі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна

Блогера, аўтара каналаў "Народны рэпарцёр" і "Youtube-дэпутаты" Сяргея Пятрухіна затрымалі днём 16 чэрвеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства